Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  л  о  р  у  э  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 51 артыкул

  1. Голаму разбой ні страшан. — На голага ніхто нападаць ня будзе, бо ў яго няма чаго адбіраць.
  2. Голы зьбірайся, а голы гатоў. — Прыказваюць аб бедным, у каго няма чаго зьбіраць у дарогу.
  3. Голы як бізун. — Аб зусім бедным, што навет і з адзежы мае толькі тое, што на ім.
  4. Голы, як ясік. — Аб бедным чалавеку, які ня мае ніякай гаспадаркі.
  5. Гора вытрываіш, а роскашы не. — Аб тым, хто жывучы ў роскашы праз распусту бяду нажыў.
  6. Гора плача і скача. — Прыказваюць, калі часам чалавек у горы пробуе загульваць.
  7. Горка рэдзька ды ядуць, ліха замужам ды йдуць. — Прыказваюць жанчыне, калі тая крыўдзіцца, што замужам блага.
  8. Госьць мілы й хлеба шкода. — Аб скупым гаспадары.
  9. Госьць - нявольнік. — Прыказвае гаспадыня, калі панукае гасьця выпіць ці зьесьці.
  10. Госьць першы дзень золата, другі дзень срэбра, а трэці - медзь, і дамоў едзь. — Доўгія госьці непажаданыя.
  11. Госьць, як і рыба, на трэці дзень сьмярдзіць. — Калі ў гасьцях - не чакай трэйцяга дня.
  12. Граза ў лес ня йдзе. — Пры выхаваньні дзяцей пагроза дае пажаданыя вынікі.
  13. Гразь, гразь! Чаму ні гарыш? - Бо мокрая! — Аб тым, што незаслужана сябе расхвальвае, або так дрэнна сябе паводзе, што навет гразь на ягоным месцы гарэла-б ад стыду, калі-б ня была мокрая. Ён-жа паставіў сябе ніжэй гразі.
  14. Грозін рак, ды ззаду вочы. — Прыказваюць, калі слабы пагражае дужаму.
  15. Грош кругал. — Дзеля гэтага ён раскачваецца на розныя бакі. Прыказвае гэтак селянін, калі яму на розныя патрэбы патрэбныя грошы, а ён іх ня мае, бо грошы «раскаціліся».
  16. Грун груну вока ні дзяўбе. — Прыказвае пакрыўджаны, калі яму радзяць падаць скаргу да нейкага вышэйшага ўрадоўца на ўрадоўца ніжэйшага, які яго пакрыўдзіў.
  17. Грызе прыступаючы. — Калі нехта дакарае бязупынку й лаецца.
  18. Гулі ні аднаго ў лапці абулі. — Перасьцярога маладым, каб не ўдаваліся ў празьмерныя гульні.
  19. Гультай за работу, а мазоль за руку. — Калі гультай наракае на цяжкую работу, якая быццам яго ў калецтва ўганяе.
  20. Гультай ляжыць, а доля бяжыць. — Прыказваюць, калі часам і гультаю пашанцуе.

Старонкі: 1  2  3  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019