Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  л  о  р  у  э  


На ваш запыт знойдзены 14 артыкулаў

  1. Гоінай раны ня трэба квяліць. — Ня трэба ўспамінаць перажытай крыўды ці пакуты.
  2. Голад і крадзе, і маніць. — Голад папіхае чалавека да розных злачынстваў.
  3. Голад ня цётка. — Прыказвае галодны, калі есьць і ня вельмі ласую страву.
  4. Голаму разбой ні страшан. — На голага ніхто нападаць ня будзе, бо ў яго няма чаго адбіраць.
  5. Голы зьбірайся, а голы гатоў. — Прыказваюць аб бедным, у каго няма чаго зьбіраць у дарогу.
  6. Голы як бізун. — Аб зусім бедным, што навет і з адзежы мае толькі тое, што на ім.
  7. Голы, як ясік. — Аб бедным чалавеку, які ня мае ніякай гаспадаркі.
  8. Гора вытрываіш, а роскашы не. — Аб тым, хто жывучы ў роскашы праз распусту бяду нажыў.
  9. Гора плача і скача. — Прыказваюць, калі часам чалавек у горы пробуе загульваць.
  10. Горка рэдзька ды ядуць, ліха замужам ды йдуць. — Прыказваюць жанчыне, калі тая крыўдзіцца, што замужам блага.
  11. Госьць мілы й хлеба шкода. — Аб скупым гаспадары.
  12. Госьць - нявольнік. — Прыказвае гаспадыня, калі панукае гасьця выпіць ці зьесьці.
  13. Госьць першы дзень золата, другі дзень срэбра, а трэці - медзь, і дамоў едзь. — Доўгія госьці непажаданыя.
  14. Госьць, як і рыба, на трэці дзень сьмярдзіць. — Калі ў гасьцях - не чакай трэйцяга дня.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019