Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  з  о  р  у  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  


На ваш запыт знойдзены 132 артыкулы

  1. Даў рады. — Справіўся з работай ці заданьнем.
  2. Даў таўкача. — Прыказваюць таму, хто стаўся пераможцам, для прыкладу: калі маладзейшы брат перш школу кончыў за старэйшага, ці калі перш ажаніўся або калі маладзейшая сястра перш замуж вышла.
  3. Даў у пяту. — Калі нехта павярнуў назад у гутарцы, чынах, палітыцы.
  4. Даў цягу. — Пусьціўся ўцякаць.
  5. Даўшы пугу, трэба даць і лейцы. — Калі бацька даручыў сыну ці зяцю выконваць працу на гаспадарцы, дык ён мусе дазволіць і кіраваць гэтай працай.
  6. Два вякі жыць ня будзім. — Гэтак напамінаюць старому чалавеку, які зьбірае вялікія запасы.
  7. Два гады ні вячэрай, дык на трэці хлеба застанецца. — Гэтак жартуюць з таго, хто позьніцца на вячэру ды ня еўшы спаць кладзецца.
  8. Два каты на адным саля ня тоўпюцца. — Прыказваюць, калі два гаспадары жывуць на аднэй гаспадарцы або два зайздрывыя ўрадоўцы абслугоўваюць адну грамаду людзей.
  9. Двор па бор, вароты па балота. — Аб нядбайным гаспадары, якога панадворак неабгароджаны ды зямля ляжыць дзірваном па самы бор, няма ніякіх варотаў і варотамі балота, бо празь яго не пераедзеш.
  10. Дзе ахвота, там і работа. — Толькі тая работа вартасная й спорная, што выконваецца пры сваёй ахвоце.
  11. Дзе баліць, там і лучаіцца.
    1. Бывае часта, што ўдараць ізноў раней пашкоджанае месца на целе.
    2. Калі аднаўляюцца мінулыя, яшчэ незаспакоеныя беды й балючыя перажываньні.
  12. Дзе гэта чута? Дзе гэта відана? — Гэтак запярэчваюць апавядальніку, калі маюць сумліў у праўдзе ягонага апавяданьня.
  13. Дзе дзень, дзе ноч - і тыдзінь проч. — Аб валачашчым чалавеку, які жыве без аніякое мэты, абы пражыць.
  14. Дзе добрыя дочкі дзяюцца, а дзе благія нявесткі бяруцца? — Гэтак разважае той, хто чуе, што кажная матка хвале сваю дачку, што па дабраце няма ей раўні ў сьвеце. Калі-ж гэтая самая дзяўчына выйдзе замуж, дык сьвякроў яе гане, што гэткай благой няма другой у сьвеце.
  15. Дзе каму баліць, там той і студзя. — Кажны мае свае беды й клопаты й стараецца іх залагоджваць.
  16. Дзе кінь - там клін, дзе пала - там прапала. — Напамін, каб рупіліся аб сваей маемасьці ці гаспадарцы, бо калі здаць пад нагляд іншых - будзе ўбываць або й зусім прападзе.
  17. Дзе коратка, там і рвецца. — Калі тое ў гаспадарцы прападае, чаго й так нехапала.
  18. Дзе любюць, дык і туды ні ўчашчай, а дзе ня любюць, дык там і нагой ні бывай. — Навука бацькоў сваім дзецям, каб зачаста ня бывалі там, дзе іх любяць, бо надакучаць і там.
  19. Дзеля аднаго жыда кірмаш будзя. — Прыказвае селянін, калі паляніцца пайсьці ў воласьць на сходку.
  20. Дзеля аднаго салдата ня будзя войска шчарбата. — Прыказваюць, калі ў гаспадара просяць таго, чаго ён шмат мае. Калі ў яго драбніцу ўзяць, ад гэтага ўбытку ў гаспадарцы ня будзе.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019