Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  з  о  р  у  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 47 артыкулаў

  1. Дзе ахвота, там і работа. — Толькі тая работа вартасная й спорная, што выконваецца пры сваёй ахвоце.
  2. Дзе баліць, там і лучаіцца.
    1. Бывае часта, што ўдараць ізноў раней пашкоджанае месца на целе.
    2. Калі аднаўляюцца мінулыя, яшчэ незаспакоеныя беды й балючыя перажываньні.
  3. Дзе гэта чута? Дзе гэта відана? — Гэтак запярэчваюць апавядальніку, калі маюць сумліў у праўдзе ягонага апавяданьня.
  4. Дзе дзень, дзе ноч - і тыдзінь проч. — Аб валачашчым чалавеку, які жыве без аніякое мэты, абы пражыць.
  5. Дзе добрыя дочкі дзяюцца, а дзе благія нявесткі бяруцца? — Гэтак разважае той, хто чуе, што кажная матка хвале сваю дачку, што па дабраце няма ей раўні ў сьвеце. Калі-ж гэтая самая дзяўчына выйдзе замуж, дык сьвякроў яе гане, што гэткай благой няма другой у сьвеце.
  6. Дзе каму баліць, там той і студзя. — Кажны мае свае беды й клопаты й стараецца іх залагоджваць.
  7. Дзе кінь - там клін, дзе пала - там прапала. — Напамін, каб рупіліся аб сваей маемасьці ці гаспадарцы, бо калі здаць пад нагляд іншых - будзе ўбываць або й зусім прападзе.
  8. Дзе коратка, там і рвецца. — Калі тое ў гаспадарцы прападае, чаго й так нехапала.
  9. Дзе любюць, дык і туды ні ўчашчай, а дзе ня любюць, дык там і нагой ні бывай. — Навука бацькоў сваім дзецям, каб зачаста ня бывалі там, дзе іх любяць, бо надакучаць і там.
  10. Дзеля аднаго жыда кірмаш будзя. — Прыказвае селянін, калі паляніцца пайсьці ў воласьць на сходку.
  11. Дзеля аднаго салдата ня будзя войска шчарбата. — Прыказваюць, калі ў гаспадара просяць таго, чаго ён шмат мае. Калі ў яго драбніцу ўзяць, ад гэтага ўбытку ў гаспадарцы ня будзе.
  12. Дзеля дружбы й цыган вешаўся. — Жартуюць з таго дзяцюка, які на кірмашы палез бараніць свайго сябру й сам дастаў па карку.
  13. Дзе маё не прапала? — Кажа той, хто плаце не заслужаныя выдаткі.
  14. Дзе маё ні прапала. — Прыказвае той, хто нейкую невялікую рэч адступае другому. Прыказвае й той, хто мае нейкую невялікую страту ў гаспадарцы.
  15. Дзе мы жывём, там пуга з вузлом. — Прыказвае той, каму дрэнна жывецца.
  16. Дзе начуя, там ня днуя. — Аб валачашчым чалавеку.
  17. Дзе няняк многа, там дзіця бязнога. — Аб гаспадарцы, дзе шмат работнікаў, але няма парадку, бо кажны спадзяецца, што нехта іншы зробе, а работа застаецца нязробленай.
  18. Дзе піва варуць, там і п'юць. — Калі пры вырабе нейкай ежы ці харчовых прадуктаў там-жа іх і спажываюць.
  19. Дзе піва п'юць, там і разьліваюць.
    1. Калі пры пачостцы разьліваецца пітво.
    2. Прыказваюць, калі пры разьдзеле нейкай маемасьці здараецца невялікі ўбытак.
  20. Дзе позная ральліца - родзя гірса, мятліца. — Прыказваюць сяляне, калі позьняцца з часам воранкі.

Старонкі: 1  2  3  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019