Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  б  в  г/ґ  д  і  л  м  н  о  с  т  ч  ь  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт знойдзены 80 артыкулаў

  1. З ваўкамі жыць, павоўчу й выць. — Трэба дастасоўвацца да таго асяродзьдзя, між якога жывеш.
  2. Згалеў і здурэў. — Прыказваюць аб хваравітым, расьпешчаным дзіцяці.
  3. З гэтага квасу піва ня будзя. — Прыказваюць, калі дапушчаюць, што нейкая распачатая справа ня дасьць пажаданага выніку.
  4. Здароваму бацьку й вады шкадавала, а калі ўміраў, дык нажом зубы разьнімала ды малако давала. — Гутарка тут аб благой дачцэ. Прыказваюць аб тых людзях, якія зьдзекваліся з сваіх ахвяр, а калі іх давялі да сьмерці, дык для людзкога вока сталі дапамагаць ім і іх усхваляць.
  5. З дурням ні знайсьці, ні згубіць. — Прыказваюць на того, хто выдаў нейкі сакрэт і пашкодзіў ягонаму матар'яльнаму прыбытку.
  6. Зімовая мураваньня, старога каханьня, п'янага набажэнства - усё гэта блазенства. — Прыказваюць, калі стары жэніцца.
  7. Зімой і летам адным цвэтам. — Прыказваюць аб тым, хто не пастарэў, або хто не мяняецца на багацьці.
  8. З ласкі на пацеху. — Прыказваецца, каб ухіліцца адказу на пастаўленае пытаньне: За што ты яму даў грошы? - З ласкі на пацеху. За што ты яго пабіў? - З ласкі на пацеху.
  9. Злодзі пярэйдзя - вуглы пакіня. Агонь пярэйдзя - попіл пакіня. — Прыказвае той, у каго будынкі пагарэлі.
  10. Злодзію адна дарога, а гаспадару дзесіць. — Прыказвае той, хто шукае пакрадзенага.
  11. Злодзія б'юць ні за тоя, што ўкраў, а за тоя, што нядобра схаваў. — Прыказваюць, калі судзяць нейкага непрактычнага злодзея.
  12. Злосьці поўны косьці. — Кажуць на сярдзітага чалавека.
  13. З маей рукі пойдуць (павядуцца) вароны й гракі. — Прыказваюць гандляры, калі прадаюць жывёлу на хоўлю, хвалячы сваю «лёгкую руку».
  14. З маладосьці грызьці косьці, а пад старасьць мяса есьці. — Лепей змалада пагараваць, каб прыдбаць нешта на старасьць і пражыць яе бяз турбот.
  15. З малой іскрынкі вялікі пажар бывая. — З маленькай прычыны вялікія справы выбухаюць.
  16. З маной сьвет пройдзіш, алі назад ня вернішся. — Аб манюках, якім у гэтай самай мясцовасьці другі раз абманіць не давядзецца.
  17. З музыкі й дудара ня будзя гаспадара. — Бо, калі музыкі загульваюць на вясельлях ды йгрышчах, дык гаспадарка марнуецца.
  18. Знаіцца ён на гэтым, як сьвіньня на перцы. — Прыказваюць, калі нехта бярэцца выясьняць тое, чаго сам не разумее.
  19. Знайка ляжыць, а нізнайка бяжыць. — Калі нехта знае сваю работу, дык працуе павольна, адпачывае пры рабоце й у рабоце ёсьць посьпех, а хто не разумее сваей работы, дык бегае, морыцца, і ў рабоце посьпеху няма.
  20. Знаць-ні-знаю, ведаць-ня-ведаю! — Прыказвае той, хто ўхіляецца, каб яго не ўцягнулі ў нейкую справу.

Старонкі: 1  2  3  4  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019