Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны: Нецэнзурныя прыказкі (67 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ч  ш  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт знойдзены 67 артыкулаў

  1. Ад барады тры пядзі да вады. — Кажуць таму, хто без патрэбы зайшоў у чужую хату й кажа, што хацеў вады (яму напамінаюць пра ягоную натуральную ваду).
  2. Ад піва сцаць крыва. — Патрэбна часта з хаты выбягаць.
  3. А што? Пацалаваў сабаку ў сраку? — Кажуць таму, хто рабіў вялікія захады, каб зрабіць вялікія непрыемнасьці свайму ворагу, але ня змог.
  4. Багатаму й чорт у кашу сера. — Калі багатаму шанцуе.
  5. Бацька зваліўся з гары. - Чорт яго бяры: рукі ня ў срацы, было дзяржацца. — Калі дзеці зь непашанай ставяцца да бацькі.
  6. Бацька ражном тварыць, ражном і мілуе. — Калі бацька ня рупіцца аб дзецях: не спраўляе дочкам убораў.
  7. Будзе срака дразда пець. — Папераджаюць таго, каго будуць біць розгамі, бо, калі б'юць розгамі, дык чуецца гук: «джрр... джрр... джрр...».
  8. Бурчыць, як кіла. — Калі нехта ад незадавальненьня бурчыць сабе пад нос.
  9. Бывала і варона гаўно клявала, а цяпер ня хоча. — Кажуць хвальку, калі ён апавядае, што «бывала» яго ўсе любілі і шанавалі.
  10. Воўна далежа гоўна. — Калі воўна доўга паляжыць няпрадзеная, дык яе моль зьесьць.
  11. Галовачка, як макавачка, а розуму, як насрана. — Хоць харошая галава, але дурная.
  12. Гэта толькі Богу ведаць ды карове. — Калі нехта мае бяду, цяжкія перажываньні, але пра іх сорам іншым пахваліцца. Паходзе ад казкі-выпадку: Дзяўчына зімою ішла з ігрышча. Яе праводзіў дзяцюк. Каб затуліцца ад мяцеліцы ды тое-сёе пагаварыць, яны зайшлі ў хлеў, дзе карова стаяла, ды там селі на саломе. Там зь ёй здарылася прыгода. Яна плача. А чаго? Гэта ведаць Богу ды карове.
  13. Да нашага берагу нічога добрага не прыплыве: то трэска, то гаўно. — Калі далучыцца ў сям'ю ці ў суседзтва агідная асоба.
  14. Датуль маці міла, пакуль сраку мыла. — Калі дзеці не шануюць мацеры.
  15. Добра рабіў, але гаўном завяршыў. — Работа добра зробленая, але дрэнна закончаная.
  16. Дрэнь пчолы, гаўно мёд. Гаўно дзядзька пчалавод. — Лаецца той, каго пакусалі дзядзькавы пчолы.
  17. Езус Назаранскі, што гэта за народ паганскі: карчма гарыць - у вагонь лезуць, царква гарыць - сракі грэюць. — Пра п'яніц.
  18. Ён на цябе й серучы ня гляне. — Упікаюць дзеўцы, што хваліцца, што пэўны дзяцюк яе любе.
  19. Ён ужо пачынае табе на галаву сраць. — Калі нехта нахабна зьдзекуецца.
  20. Ён цябе навуча, як сраць у ванучу. — Аб тым, хто навучае падлеткаў брыдотных словаў.

Старонкі: 1  2  3  4  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017