Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны: Нецэнзурныя прыказкі (67 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ч  ш  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт знойдзены 67 артыкулаў

  1. Жук, жук! Дзе твой дом? Пад гаўном! Ехаў пан, растаптаў, бег сабачка, пахлябтаў. — Жартуюць зь дзяцей, якія ловяць чорных гнаявых жукоў.
  2. Жывот баліць. Трэба ў сраку вады наліць. — Паставіць ліватыну.
  3. Засірапіта. — Лаюць блазна, малакасоса, які мяшаецца ў справы сталых.
  4. З благім чалавекам і сраць побач не садзіся, бо ён прычэпіцца, што тваё гаўно горай сьмярдзіць. — Аб благіх курузьлівых людзях.
  5. Ізноў на тэй самай срацы сеў. — Калі нехта ўзьняў крутню, авантуру, але нічога ня выйшла, дык заспакоіўся.
  6. І ў добрым родзе, а ўдасца курва й злодзей. — Аб выпадках у радні.
  7. Калі Бог дасьць мужыку сыць, дык ён дагары лежучы сцыць. — Прастак пры вялікай выгадзе даходзіць да вялікага гультайства й разбэшчанасьці.
  8. Калі жонкі стыдацца, дык дзяцей ня будзе. — Жартуюць з таго, хто далікатны і папускаецца сабе на ўбытак - стыдаецца доўг спаганяць.
  9. Кроўю! — Адказ на папярэднюю лаянку.
    а) Каб зь цябе духі выгнала!
    б) Каб ты тры дні сраў і зямою драў!
    в) Сяры, лоб маж, будзеш чорт наш!
    г) Сяры з сабой бяры!
  10. Круціцца, як гаўно ў проламца. — Калі нехта круціцца на павідоку, ды іншым замінае.
  11. Круціцца, як сабака срэць. — Калі нехта на пустую справу робіць вялікія захады.
  12. Леташнія жарты. — Прыказвае вінны пры нараджэньні непатрэбнага дзіцяці.
  13. Ляжце зь ім на мітусь ды пацалуйце адно аднаго ў сраку. — Гэтак лаецца той, чые ворагі між сабой дружна жывуць.
  14. Маўчыць, як усраўшыся. — Кажуць аб тым, каму ад сораму няма чаго казаць.
  15. Мы з табой, як рыбка з вадой: я на дно, а ты ў гаўно. — Гаворыцца пра ахлысьціка абсьмяяку, які праяўляў сваю дружбу, каб абсьмяяць, зьняважыць сваю ахвяру.
  16. Насьсяру! — Лаянка з апошніх слоў.
  17. Насьсяру багачу: я ўжо свой сноп калачу. — Кажа жняя, калі нажне першы сноп.
  18. Нечым ваўку сраць, дык лыкам. — Кажуць таму, хто карузіцца й шукае прычыны да звадкі.
  19. Нічога не сказаў: ні дзякуй, ні насьсяру. — Пра таго, хто не падзякаваў за ласку.
  20. Ногі па сраку адтаптаў. — Калі нехта доўга хадзіў нечага шукаючы ці пытаючы.

Старонкі: 1  2  3  4  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019