Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны: Нецэнзурныя прыказкі (67 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ч  ш  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт знойдзены 67 артыкулаў

  1. Пан гаўном напхан. — Пра хамаватага пана.
  2. Пацалуй сабаку ў сраку! — Лаянка з апошніх слоў.
  3. Разануў, як сярпом па яйцах. — Калі нехта выкінуў (сказаў) калючую рэпліку.
  4. Расхініся, гразь, - гаўно плыве. — Аб ганарыстым чалавеку, які просты народ заве гразьзю.
  5. Сваё гаўно нікому не сьмярдзіць. — Нікога ня турбуюць свае агідныя паводзіны.
  6. Служы пану верне, дык ён табе пердне. — За тваю шчырую працу гаспадар цябе сакпіць.
  7. Соль табе ў вочы, галавешка ў зубы, а дзяркач у сраку. — Трэба шопатам сказаць, або хоць падумаць, калі ўрочная асоба разглядае тваю маёмасьць ці сям'ю.
  8. Сядзь, няхай не вісяць. — Брахлівыя жанчыны запрашаюць мужчыну сесьці.
  9. Ткні язык у сраку й памяшай кашу. — Агідная лаянка на таго, хто сказаў агіднае ці абразьлівае слова.
  10. Ты хочаш аднэй сракай сем кірмашоў адбыць. — Пра няўрымсьлівую асобу, што хоча адначасова ў некалькіх мясцох пабываць.
  11. Ты хочаш і з гаўна плеўку садраць. — Пра скупога чалавека.
  12. Ударожыўся, як сраць пад пень. — Пра таго, хто часта ў вадно месца ходзіць наўздабыткі ці ў пазыкі.
  13. Хто гэта набзьдзеў? - Нявестка! - Дык яе ж дома няма. - Дык гэта яе андарак, што вунь на шастку вісіць. — На нялюбага чалавека ўсе віны складаюць.
  14. Чые бычкі не балі, абы мае цяляткі былі. — Жартуюць з таго мужа, чыя жонка распусная.
  15. Шануй яго, як гаўно на трэсцы. — Пра асобу, якой дагаджаюць не за дабро, але каб прыкрасьці не рабіў.
  16. Што ты мне на душу серыш? — Калі нехта ўвачавідкі зьдзекуецца.
  17. Я з табой і адным полі сраць разам ня сяду. — Адказаць ашуканцу, які набіваецца на далейшую дружбу.
  18. Як добра серуць, тады й Моўшу веруць, а як дрышчуць, тады Гіршу ішчуць. — Прыказвае той, каго пры выкананьні службовых абавязкаў пасылаюць у бруднае ці небясьпечнае месца. Вышла з казкі-выпадку: Даўно, за прыгонам, у ваднэм дварэ былі два фэлчары - Моўша і Гірша. Там здарылася эпідэмія - дызэнтырыя ці халера. Абшарнік загадаў эпідымічных хворых лячыць Гіршу, а ўсіх астатніх Моўшу. Калі абшарніку паведамлялі пра хворага, дык ён пытаўся: «А як хворы сера?» Калі пасланец казаў, што хворы добра сера, дык абшарнік казаў накіроўваць яго да Моўшы. А калі пасланец скажа, што хворы дрышча, дык абшарнік загадваў: «Паішчы Гіршу». (Відаць, Гірша ад гэткіх пацыентаў ухіляўся й хаваўся, бо й скардзіўся: «Як добра серуць, тады й Моўшу вераць, а як дрышчуць, тады Гіршу ішчуць».)
  19. Як ні ўхітрайся, але калі сядзеш сраць у крапіве, дык сраку апячэш. — Калі гешэфт завядзеш з жулікамі, дык ашукаюць.
  20. Якое гэта дрэва? - Асіна. - Пацалуй у сраку Максіма. — Загадка і адгадка.

Старонкі: 1  2  3  4  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019