Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны: Нецэнзурныя прыказкі (67 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ч  ш  я  
з  к  м  н  т  


На ваш запыт знойдзены 11 артыкулаў

  1. Я з табой і адным полі сраць разам ня сяду. — Адказаць ашуканцу, які набіваецца на далейшую дружбу.
  2. Як добра серуць, тады й Моўшу веруць, а як дрышчуць, тады Гіршу ішчуць. — Прыказвае той, каго пры выкананьні службовых абавязкаў пасылаюць у бруднае ці небясьпечнае месца. Вышла з казкі-выпадку: Даўно, за прыгонам, у ваднэм дварэ былі два фэлчары - Моўша і Гірша. Там здарылася эпідэмія - дызэнтырыя ці халера. Абшарнік загадаў эпідымічных хворых лячыць Гіршу, а ўсіх астатніх Моўшу. Калі абшарніку паведамлялі пра хворага, дык ён пытаўся: «А як хворы сера?» Калі пасланец казаў, што хворы добра сера, дык абшарнік казаў накіроўваць яго да Моўшы. А калі пасланец скажа, што хворы дрышча, дык абшарнік загадваў: «Паішчы Гіршу». (Відаць, Гірша ад гэткіх пацыентаў ухіляўся й хаваўся, бо й скардзіўся: «Як добра серуць, тады й Моўшу вераць, а як дрышчуць, тады Гіршу ішчуць».)
  3. Як ні ўхітрайся, але калі сядзеш сраць у крапіве, дык сраку апячэш. — Калі гешэфт завядзеш з жулікамі, дык ашукаюць.
  4. Якое гэта дрэва? - Асіна. - Пацалуй у сраку Максіма. — Загадка і адгадка.
  5. Якое гэта дрэва? - Бярэзіна. - Твая маці ваўкарэзіна. — Загадка і адгадка.
  6. Як сам сябе за сраку ні кусіў. — Калі нехта сам на сябе наракае.
  7. Як чорт у ваду перднуў. (Забурбаліла й сьціхла). — Калі нехта перад грамадой сказаў недарэчнае ці брыдотнае слова.
  8. Яму сцы ў вочы, а ён кажа - дождж ідзе. — Аб прастаку, які не разумее абразьлівых словаў ці чынаў.
  9. Я не хачу пад старую сраку ды маладыя ногі падстаўляць. — Адказвае стары мужчына, калі яму прапануюць жаніцца з маладой.
  10. Я ня буду сраных пакрываць. — Кажа, хто ня хоча ставіцца ў абарону злачынцаў ці амаральных людзей.
  11. Я табе скажу казку: «Пан зьвязаў гаўна вязку, абнёс каля калёс ды туц табе ў нос». — Жартуе баечнік, калі надакучылі, просячы казак.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019