1 Кадон, тройка нуклеатыдаў ДНК або РНК, якая кадуе пэўную амінакіслату, пачатак і канец трансляцыі. Гл. таксама Генетычны код 2 Калус, маса недыферэнцыраваных клетак, якая ўтвараецца пры пашкоджанні раслін (раны, заражэнне шкоднікамі і інш.). 3 Камплементарнасць, уласцівасць нуклеатыдаў утвараць парныя комплексы пры ўзаемадзеянні ланцугоў нуклеінавых кіслот; пры фармаванні такіх комплексаў атрымліваецца двайная… 4 Камплементарная ДНК, у генетычнай інжынерыі - штучна сінтэзаваная з дапамогай зваротнай транокрыптазы і ДНК-палімеразы копія мРНК, адпаведная пэўнаму гену без інтронаў. 5 Кан'югацыя, працэс палавога размнажэння ў бактэрый, пры якім адбываецца перанос ДНК ад донарскай клеткі ў рацыпіентную. 6 Капсіда, бялковая абалонка віруса. 7 Кармавыя мікраарганізмы, прадукт з высушаных мёртвых клетак дражджэй, грыбоў, бактэрый або аднаклетачных водарасцей, вырашчаных прамысловым спосабам. Кармавыя мікраарганізмы… 8 Карыятып, набор храмасомаў, характэрны для віду, асобіны ці клеткі. 9 Касміда, вектар, які ўтрымлівае cos-участак ДНК фага лямбда - месца замыкання лінейнай яго формы ў кода. 10 Каферментныя вітаміны, вітаміны, якія ўваходзяць у структуру каферментаў.