Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Навіны
 
25 лістапада 2003

Дададзены энцыкляпэдычны слоўнік «Міфы Бацькаўшчыны».

Гэта кніга ўпершыню зьбірае пад адзінай вокладкай народныя ўяўленьні пра старажытных багоў, дэманаў, нячысьцікаў, якімі насяляў калісьці беларус сваё жытло, гаспадарчыя забудовы, навакольле, сусьвет. Спроба звесьці разам усе міфалагічня постаці ня зможа не зацікавіць чытача, які адчувае і ацэніць багацьце ўяўленьняў і фантазіі, спрадвеку ўласьцівых нашаму народу.


2 траўня 2000

Энцыклапедыя Архітэктура Беларусі.

Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік.
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. - 620 с.: іл.
ISBN 5-85700-078-5
Наклад: 10.000 асобнікаў.

У аднатомнай энцыклапедыі змешчана больш за 1.200 артыкулаў, прысвечаных лепшым творам беларускай архітэктуры 12-20 ст. Чытач можа знайсці інфармацыю пра выдатныя памнікі дойлідства, якія ўвайшлі ў скарбніцу шматнацыянальнай культуры народаў нашай краіны. У кнізе ёсць даведкі і пра лепшыя ансамблі і асобныя будынкі савецкага часу. У томе таксама змешчаны тэрміналагічны слоўнік, біяграфічныя артыкулы. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі і чарцяжамі.


1 траўня 2000

Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі.

Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя.
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. - 702 с.: іл.
ISBN 5-85700-077-7
Наклад: 15000 асобнікаў.

У аднатомніку змешчана каля 2.500 артыкулаў, з іх больш за 400 па нумізматыцы. У артыкулах па археалогіі асветляюцца ўсе археалагічныя культуры, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі, усе тыпы археалагічных помнікаў (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і інш.), а таксама помнікі архітэктуры ранняга сярэднявечча (мураваныя храмы, замкі, палацы), рэчы матэрыяльнай культуры і ўнікальныя творы першабытнага мастацтва. У артыкулах па нумізматыцы прадстаўлена грунтоўная інфармацыя па ўсіх пытаннях манетнай справы. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, мапамі, планамі і схемамі. Разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў сярэдніх школ і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.


1 красавіка 2000

Энцыклапедыя Этнаграфія Беларусі.

Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя.
Менск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1989. - 575 с.: іл.
ISBN 5-85700-014-9
Наклад: 20.000 асобнікаў.

У аднатомніку змешчана больш за 3.000 артыкулаў, якія асвятляюць пытанні матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Артыкулы энцыклапедыі прысвечаны агульным паняццям этнаграфіі, этнічным групам, тыпам і відам паселішчаў, збудаванняў і іх частак, промыслам і рамёствам, нацыянальнаму адзенню і г.д. Шырока прадстаўлена традыцыйная беларуская кухня. Кніга багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі і чарцяжамі. Выданне адрасавана этнографам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа.


Старонкі:   1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  
 
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018