Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Навіны
 
24 сакавіка 2004

Дададзены Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі.

У слоўніку (130 артыкулаў) даюцца тэрміны па асноўных раздзелах вучэбнага курса «Мікрабіялогія»: марфалогія, анатомія, малекулярная структура, генэтыка бактэрый, імунітэт, генная і клетачная інжынерыя.


16 сакавіка 2004

Дададзеныя Расейска-беларускі і Беларуска-расейскі слоўнікі медыцынскіх тэрмінаў.

Слоўнікі змяшчаюць уласнабеларускія медыцынскія тэрміны (больш за 700 у кожным). Акрамя чыста медыцынскай лексікі, у слоўніках падаюцца і некаторыя іншыя словы, якія часта выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Неабходнасць стварэння слоўнікаў выклікана тым, што апублікаваныя беларускія слоўнікі медыцынскіх тэрмінаў - гэта калькі з расейскай, лацінскай, грэчаскай моў. Прапанаваныя слоўнікі ставяць за мэту вярнуць да карыстання ў сферы медыцыны незаслужана забытыя беларускія тэрміны. Адрасуюцца студэнтам і выкладчыкам медыцынскіх навучальных устаноў, лекарам-практыкам.


24 лютага 2004

Дададзены Старабеларускі лексікон (5445 артыкулаў).

Старабеларуская безэквівалентная лексіка заўсёды прываблівала і прываблівае ўдумлівага беларускага чытача. Асабліва заяскравіла яна ўсімі яхантамі ў перакладзе на сучасную беларускую літаратурную мову. Багатыя сінанімічныя рады і фразеалагізмы гожа аздабляюць тытанічную працу навукоўцаў. Слоўнік такога характару ў Беларусі выдаецца ўпершыню. Цалкам захаваныя стыль і тэрміналагічныя асаблівасці аўтараў. Для настаўнікаў, навуковых работнікаў. Будзе карысны студэнтам, вучням.


18 лютага 2004

Сайт афіцыйна адкрыты і зарэгістраваны ў пошукавых каталёгах.

3 лютага 2004

Дададзены Расейска-беларускі слоўнік матэматычных, фізічных і тэхнічных тэрмінаў.

У выданьні ўпершыню ў тэрмінаграфічнай практыцы стварэння сучасных расейска-беларускіх перакладных слоўнікаў дастаткова поўна і сістэмна прадстаўлены каля 18500 беларускіх тэрмінаў і словазлучэнняў, што рэальна ўжываюцца ў галіне фізіка-матэматычных, фізіка-тэхнічных і шэрагу сумежных навук. Слоўнік у дастатковай ступені адлюстроўвае магчымую на сённяшні дзень ступень нарматыўнага ўпарадкавання гэтых тэрмінаў, адказвае нормам сучаснай беларускай мовы і часткова выконвае таксама функцыі іншых лінгвістычных даведнікаў (арфаграфічнага, акцэнталагічнага, граматычнага і дтп.).

Можа быць выкарыстаны навуковымі работнікамі і аспірантамі (матэматыкамі, фізікамі, спецыялістамі тэхнічнага профіля) для знаходжання беларускіх эквівалентаў адпаведных расейскіх тэрмінаў пры напісанні навуковых прац на беларускай мове, выкладчыкамі і студэнтамі прыродазнаўча-навуковых і тэхнічных факультэтаў беларускіх ВНУ пры вызначэнні нормаў напісання, вымаўлення і граматычнага афармлення расейскіх і беларускіх матэматычных, фізічных і тэхнічных тэрмінаў, а таксама ўсімі, хто цікавіцца праблемамі сучаснай беларускай навуковай тэрміналогіі.


29 студзеня 2004

Дададзены Кароткі расейска-беларускі слоўнік эканамічных тэрмінаў.

Слоўнік утрымлівае каля 2000 найбольш ужывальных эканамічных тэрмінаў, што выкарыстоўваюцца ў эканоміцы, фінансаванні, бухгалтарскім уліку і інш. У слоўнік уключаныя тэрміны, звязаныя з радыкальнай эканамічнай рэформай, фармаваннем новага гаспадарчага механізма на падставе рынкавай эканомікі. Для гаспадарчых кіраўнікоў і спецыялістаў народнай гаспадаркі Беларусі, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, навуковых работнікаў.


17 студзеня 2004

Дададзены Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у расейскамоўным дачыненні).

Беларуская безэквівалентная (у расейскамоўным дачыненні) лексіка яшчэ не стала аб'ектам спецыяльнага вывучэння лексіколагаў. Гэты слоўнік — першая спроба ўвесці ў навуковы зварот пэўную колькасць (каля 900) лексічных адзінак, якія не маюць у расейскай мове аднаслоўнага адпаведніка і перадаюцца апісальным спосабам. Слоўнік дае магчымасць чытачу пазнаёміцца з тыповымі беларускімі рэаліямі, адчуць нацыянальны каларыт беларускай лексікі, пераканацца ў яе значных камунікатыўных і выяўленчых магчымасцях. Прызначаны для беларуска- і расейскамоўных чытачоў, ён будзе карысным для студэнтаў, настаўнікаў, выкладчыкаў, перакладчыкаў, журналістаў і інш.


15 студзеня 2004

Дададзены энцыкляпэдычны даведнік «Драўляныя цэрквы Беласточчыны».


11 студзеня 2004

Дададзеныя ангельска-беларускі і беларуска-ангельскі слоўнікі выдавецкіх і паліграфічных тэрмінаў.

Такі слоўнік выдаецца ў Беларусі ўпершыню. Тут сабраная сучасная тэрміналогія з галіны кнігавыдання, друкарскай справы, а таксама кнігараспаўсюджання. Слоўнік змяшчае па дзве з паловай тысячы тэрмінаў у кожнай моўнай версіі. Для выдаўцоў, паліграфістаў, кнігазнаўцаў, мовазнаўцаў-тэрмінолагаў. Будзе карысны таксама студэнтам і аспірантам адпаведных спецыяльнасцяў.


14 сьнежня 2003

Выйшла з друку Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны Вацлава Ластоўскага.

Вацлаў Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны
Менск: выдавец В.Хурсік, 2003.
Укладальнік Язэп Янушкевіч
Наклад 300 асобнікаў


Старонкі:   1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  
 
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018