Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Навіны
 
12 красавіка 2004

Дададзены Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік.

Слоўнік зьмяшчае звыш 3000 азначэньняў (2007 артыкулаў). Прызначаны фізыёлягам, біёлягам, лекарам, студэнтам мэдычных ды біялягічных факультэтаў ВНУ.


11 красавіка 2004

Выйшаў з друку энцыклапедычны слоўнік Беларуская міфалогія.

Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік.
С.Санько, Т.Валодзіна, У.Васілевіч і інш.
Менск: Беларусь, 2004.

Кніга з'яўляецца першай у гісторыі нашай краіны спробай сістэматычнага і найбольш поўнага апісання і аналізу традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашых дзён і па-ранейшаму выяўляюць адметнасць і жыццяздольнасць сучаснага беларускага этнасу. Аўтары слоўніка ўпершыню далі максімальна поўную на сённяшні дзень карціну протабеларускай мадэлі свету. У кнізе знайшлося месца рэканструкцыям архаічных міфаў, павер'ям і прыкметам беларусаў-язычнікаў, іх прадпісанням, засцярогам і замовам.

15 красавіка 2004 г. адбудзецца прэзентацыя слоўніка...


10 красавіка 2004

Дададзеная біяграфічная частка даведніка История Беларуси (па-рас.).

У даведніку ўтрымліваюцца кароткія біяграфічныя зьвесткі пра найбольш вядомых асобаў у беларускай гісторыі (232 артыкулы). Зьмест кнігі адпавядае праграмам курса «Гісторыя Беларусі» для выпускнікоў агульнаадукацыйных школаў, абітурыентаў і студэнтаў вышэйшых навучальных установаў. Для шырокага кола чытачоў.


9 красавіка 2004

Дададзены Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі.

Змяшчае 350 тэрмінаў і назваў, якія складаюць асноўны слоўнікавы запас па агульнай і медыцынскай вірусалогіі. Слоўнік пабудаваны наступным чынам: у адных выпадках даецца толькі апісанне тэрміна, у другіх - акрамя апісання, яго тлумачэнне, у трэціх - асноўныя звесткі аб істотных прыкметах адпаведнага паняцця ці з'явы.

Для выкладчыкаў і студэнтаў медыцынскіх інстытутаў і навучальняў. Можа быць выкарыстаны навуковымі і практычнымі работнікамі ўсіх медыцынскіх і сумежных спецыяльнасцяў.


8 красавіка 2004

Дададзены Экалагічны слоўнік.

Слоўнік зьмяшчае 996 тэрмінаў па ўсіх разьдзелах экалёгіі.


7 красавіка 2004

Дададзеная біяграфічная частка даведніка Чалавек і грамадства.

У ёй змешчаныя кароткія нарысы пра жыцьцё і творчую дзейнасьць найбольш вядомых мысьліцеляў сьвету, прадстаўнікоў філязофскай і грамадзкай думкі Беларусі (69 артыкулаў).

Таксама дададзеныя 357 біяграфіяў беларускіх і замежных дзеячоў у энцыкляпэдычны разьдзел Рознае.


24 сакавіка 2004

Дададзены Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі.

У слоўніку (130 артыкулаў) даюцца тэрміны па асноўных раздзелах вучэбнага курса «Мікрабіялогія»: марфалогія, анатомія, малекулярная структура, генэтыка бактэрый, імунітэт, генная і клетачная інжынерыя.


16 сакавіка 2004

Дададзеныя Расейска-беларускі і Беларуска-расейскі слоўнікі медыцынскіх тэрмінаў.

Слоўнікі змяшчаюць уласнабеларускія медыцынскія тэрміны (больш за 700 у кожным). Акрамя чыста медыцынскай лексікі, у слоўніках падаюцца і некаторыя іншыя словы, якія часта выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Неабходнасць стварэння слоўнікаў выклікана тым, што апублікаваныя беларускія слоўнікі медыцынскіх тэрмінаў - гэта калькі з расейскай, лацінскай, грэчаскай моў. Прапанаваныя слоўнікі ставяць за мэту вярнуць да карыстання ў сферы медыцыны незаслужана забытыя беларускія тэрміны. Адрасуюцца студэнтам і выкладчыкам медыцынскіх навучальных устаноў, лекарам-практыкам.


24 лютага 2004

Дададзены Старабеларускі лексікон (5445 артыкулаў).

Старабеларуская безэквівалентная лексіка заўсёды прываблівала і прываблівае ўдумлівага беларускага чытача. Асабліва заяскравіла яна ўсімі яхантамі ў перакладзе на сучасную беларускую літаратурную мову. Багатыя сінанімічныя рады і фразеалагізмы гожа аздабляюць тытанічную працу навукоўцаў. Слоўнік такога характару ў Беларусі выдаецца ўпершыню. Цалкам захаваныя стыль і тэрміналагічныя асаблівасці аўтараў. Для настаўнікаў, навуковых работнікаў. Будзе карысны студэнтам, вучням.


18 лютага 2004

Сайт афіцыйна адкрыты і зарэгістраваны ў пошукавых каталёгах.

Старонкі:   1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  
 
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017