Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Навіны
 
9 чэрвеня 2004

Дададзены Слоўнік паронімаў беларускай мовы.

У слоўнік (1418 артыкулаў) уключаны словы, блізкія па гучанню, але розныя па значэнню: абагуліць // абагульніць, бескарыслівы // бескарысны, метэарыт // метэор, цікавы // цікаўны і да т.п. Кожнаму слову (усяго іх звыш 3300) даецца тлумачэнне, прыводзіцца прыклад, які ілюструе яго значэнне. Адрасуецца вучням старшых класаў, студэнтам, настаўнікам, работнікам друку, пісьменнікам, усім, хто неабыякавы да беларускай мовы, цікавіцца ёю.


4 чэрвеня 2004

Дададзены даведнік Belarussische Schriftsteller (па-ням.).

Даведнік утрымлівае кароткія біяграфічныя зьвесткі пра беларускіх пісьменьнікаў (39 артыкулаў).


21 траўня 2004

Дададзены Беларуска-расейскі слоўнік Байкова-Некрашэвіча.

Мэта слоўніка (20.791 артыкул) - дапамагчы тым асобам, якія хаця й маюць элемэнтарна-тэарэтычнае або практычнае знаёмства з жывой беларускай мовай, але яшчэ не зусім дакладна ўяўляюць сабе тое слоўнікавае багацьце, якім валодае сучасная навукова-літаратурная беларуская мова ў параўнаньні з расейскай. Гэты слоўнік падсумоўвае моўныя пошукі 1920-х гадоў, рэеструючы найбольш вартыя гэтага новыя моўныя знаходкі, як, напрыклад, матэрыялы зборнікаў Беларускае навуковае тэрміналёгіі, выдадзеных Інбелкультам.


12 красавіка 2004

Дададзены Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік.

Слоўнік зьмяшчае звыш 3000 азначэньняў (2007 артыкулаў). Прызначаны фізыёлягам, біёлягам, лекарам, студэнтам мэдычных ды біялягічных факультэтаў ВНУ.


11 красавіка 2004

Выйшаў з друку энцыклапедычны слоўнік Беларуская міфалогія.

Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік.
С.Санько, Т.Валодзіна, У.Васілевіч і інш.
Менск: Беларусь, 2004.

Кніга з'яўляецца першай у гісторыі нашай краіны спробай сістэматычнага і найбольш поўнага апісання і аналізу традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашых дзён і па-ранейшаму выяўляюць адметнасць і жыццяздольнасць сучаснага беларускага этнасу. Аўтары слоўніка ўпершыню далі максімальна поўную на сённяшні дзень карціну протабеларускай мадэлі свету. У кнізе знайшлося месца рэканструкцыям архаічных міфаў, павер'ям і прыкметам беларусаў-язычнікаў, іх прадпісанням, засцярогам і замовам.

15 красавіка 2004 г. адбудзецца прэзентацыя слоўніка...


10 красавіка 2004

Дададзеная біяграфічная частка даведніка История Беларуси (па-рас.).

У даведніку ўтрымліваюцца кароткія біяграфічныя зьвесткі пра найбольш вядомых асобаў у беларускай гісторыі (232 артыкулы). Зьмест кнігі адпавядае праграмам курса «Гісторыя Беларусі» для выпускнікоў агульнаадукацыйных школаў, абітурыентаў і студэнтаў вышэйшых навучальных установаў. Для шырокага кола чытачоў.


9 красавіка 2004

Дададзены Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі.

Змяшчае 350 тэрмінаў і назваў, якія складаюць асноўны слоўнікавы запас па агульнай і медыцынскай вірусалогіі. Слоўнік пабудаваны наступным чынам: у адных выпадках даецца толькі апісанне тэрміна, у другіх - акрамя апісання, яго тлумачэнне, у трэціх - асноўныя звесткі аб істотных прыкметах адпаведнага паняцця ці з'явы.

Для выкладчыкаў і студэнтаў медыцынскіх інстытутаў і навучальняў. Можа быць выкарыстаны навуковымі і практычнымі работнікамі ўсіх медыцынскіх і сумежных спецыяльнасцяў.


8 красавіка 2004

Дададзены Экалагічны слоўнік.

Слоўнік зьмяшчае 996 тэрмінаў па ўсіх разьдзелах экалёгіі.


7 красавіка 2004

Дададзеная біяграфічная частка даведніка Чалавек і грамадства.

У ёй змешчаныя кароткія нарысы пра жыцьцё і творчую дзейнасьць найбольш вядомых мысьліцеляў сьвету, прадстаўнікоў філязофскай і грамадзкай думкі Беларусі (69 артыкулаў).

Таксама дададзеныя 357 біяграфіяў беларускіх і замежных дзеячоў у энцыкляпэдычны разьдзел Рознае.


24 сакавіка 2004

Дададзены Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі.

У слоўніку (130 артыкулаў) даюцца тэрміны па асноўных раздзелах вучэбнага курса «Мікрабіялогія»: марфалогія, анатомія, малекулярная структура, генэтыка бактэрый, імунітэт, генная і клетачная інжынерыя.


Старонкі:   1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  
 
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017