Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Навіны
 
1 жніўня 2004

Выйшаў з друку энцыклапедычны даведнік Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны.

Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыклапедычны даведнік.
Л.Календа
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2004. - 568 с.: іл.
ISBN 985-11-0301-2
Наклад: 2500 асобнікаў.

У кнізе даюцца найбольш важныя звесткі пра кожную вобласць, раён і іх цэнтры. Паказана геаграфічнае размяшчэнне, рэльеф, карысныя выкапні, клімат, азёры, рэкі, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё кожнага раёна. Прыводзяцца звесткі пра помнікі прыроды і архітэктуры, называюцца пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі. Даведнік прызначаны для шырокага кола чытачоў.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


16 чэрвеня 2004

Дададзены разьдзел Жывёлы з Чырвонай кнігі Беларусі.

«Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь» - афіцыйны даведнік аб стане рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, відаў фауны і флоры Беларусі. У ёй прыводзяцца даныя аб стане арэала, колькасці, біялогіі, а таксама аб прынятых і неабходных мерах аховы 182 відаў жывёл.


15 чэрвеня 2004

Дададзеная частка Замежныя матэматыкі ў Матэматычную энцыклапедыю.

Разьдзел складаюць біяграфічныя даведкі пра найбольш слынных замежных матэматыкаў (122 артыкулы).


13 чэрвеня 2004

Дададзены даведнік Беларускія рэлігійныя дзеячы (XX ст.).

Даведнік (172 артыкулы) распавядае пра жыцьцё, рэлігійна-царкоўную дзейнасьць і лёс удзельнікаў беларускага хрысьціянскага руху XX ст.


9 чэрвеня 2004

Дададзены Слоўнік паронімаў беларускай мовы.

У слоўнік (1418 артыкулаў) уключаны словы, блізкія па гучанню, але розныя па значэнню: абагуліць // абагульніць, бескарыслівы // бескарысны, метэарыт // метэор, цікавы // цікаўны і да т.п. Кожнаму слову (усяго іх звыш 3300) даецца тлумачэнне, прыводзіцца прыклад, які ілюструе яго значэнне. Адрасуецца вучням старшых класаў, студэнтам, настаўнікам, работнікам друку, пісьменнікам, усім, хто неабыякавы да беларускай мовы, цікавіцца ёю.


4 чэрвеня 2004

Дададзены даведнік Belarussische Schriftsteller (па-ням.).

Даведнік утрымлівае кароткія біяграфічныя зьвесткі пра беларускіх пісьменьнікаў (39 артыкулаў).


21 траўня 2004

Дададзены Беларуска-расейскі слоўнік Байкова-Некрашэвіча.

Мэта слоўніка (20.791 артыкул) - дапамагчы тым асобам, якія хаця й маюць элемэнтарна-тэарэтычнае або практычнае знаёмства з жывой беларускай мовай, але яшчэ не зусім дакладна ўяўляюць сабе тое слоўнікавае багацьце, якім валодае сучасная навукова-літаратурная беларуская мова ў параўнаньні з расейскай. Гэты слоўнік падсумоўвае моўныя пошукі 1920-х гадоў, рэеструючы найбольш вартыя гэтага новыя моўныя знаходкі, як, напрыклад, матэрыялы зборнікаў Беларускае навуковае тэрміналёгіі, выдадзеных Інбелкультам.


12 красавіка 2004

Дададзены Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік.

Слоўнік зьмяшчае звыш 3000 азначэньняў (2007 артыкулаў). Прызначаны фізыёлягам, біёлягам, лекарам, студэнтам мэдычных ды біялягічных факультэтаў ВНУ.


11 красавіка 2004

Выйшаў з друку энцыклапедычны слоўнік Беларуская міфалогія.

Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік.
С.Санько, Т.Валодзіна, У.Васілевіч і інш.
Менск: Беларусь, 2004.

Кніга з'яўляецца першай у гісторыі нашай краіны спробай сістэматычнага і найбольш поўнага апісання і аналізу традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашых дзён і па-ранейшаму выяўляюць адметнасць і жыццяздольнасць сучаснага беларускага этнасу. Аўтары слоўніка ўпершыню далі максімальна поўную на сённяшні дзень карціну протабеларускай мадэлі свету. У кнізе знайшлося месца рэканструкцыям архаічных міфаў, павер'ям і прыкметам беларусаў-язычнікаў, іх прадпісанням, засцярогам і замовам.

15 красавіка 2004 г. адбудзецца прэзентацыя слоўніка...


10 красавіка 2004

Дададзеная біяграфічная частка даведніка История Беларуси (па-рас.).

У даведніку ўтрымліваюцца кароткія біяграфічныя зьвесткі пра найбольш вядомых асобаў у беларускай гісторыі (232 артыкулы). Зьмест кнігі адпавядае праграмам курса «Гісторыя Беларусі» для выпускнікоў агульнаадукацыйных школаў, абітурыентаў і студэнтаў вышэйшых навучальных установаў. Для шырокага кола чытачоў.


Старонкі:   1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  
 
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019