Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Навіны
 
23 лістапада 2004

Выйшаў з друку Хімічны слоўнік навучэнца.

Хімічны слоўнік навучэнца: дапаможнік для вучняў.
Б.Качаргін, В.Макарэўскі, Л.Гарнастаева, В.Аранская
Менск: Народная асвета, 2004. - 287 с.: іл.
ISBN 985-12-0631-8
Наклад: 1000 асобнікаў.

У даведніку даецца тлумачэнне асноўных хімічных паняццяў і законаў, разглядаюцца важнейшыя хімічныя з'явы і працэсы, сучасная сімволіка, звесткі аб элементах і іх злучэннях, спосабы атрымання хімічных рэчываў і іх практычнага ўжывання. Кніга дапаможа чытачу ў вывучэнні хіміі, будзе садзейнічаць набыццю звычак работы з даведачнай літаратурай, а таксама самастойнаму папаўненню ведаў.


20 лістапада 2004

Дададзены даведнік Земнаводныя і паўзуны.

Даведнік (141 артыкул) прысвечаны таямнічаму і захапляючаму свету земнаводных і паўзуноў Беларусі і адрасаваны шырокаму колу чытачоў. У ім у папулярнай форме расказваецца аб асаблівасцях жыцця, паходжання і іншых рысах біялогіі гэтых жывёл. Узнімаюцца пытанні аховы і рацыянальнага выкарыстання герпетафауны.


7 лістапада 2004

Дададзены даведнік The Belarusian Statehood (the beginning of the 20th c.) (па-анг.).

Даведнік утрымлівае кароткія біяграфічныя зьвесткі пра лідараў беларускага нацыянальнага руху, а таксама інфармацыю пра нацыянальныя арганізацыі і ўрадавыя структуры пачатку 20-га стагодзьдзя (80 артыкулаў).

У даведнік Асветнікі Беларусі дададзены разьдзел Старажытныя беларускія княствы (10 артыкулаў).

У разьдзел Рознае дададзеныя 17 біяграфіяў замежных пісьменьнікаў і паэтаў.


4 лістапада 2004

Дададзены Беларуска-расейскі слоўнік: міжмоўныя амонімы, паронімы і полісемія.

На грунце даследавання аўтара, а таксама тэарэтычных распрацовак беларускіх вучоных быў складзены беларуска-расейскі слоўнік амонімаў, паронімаў і полісеміі (2198 артыкулаў) ў адрозненне ад выдадзеных раней расейска-беларускіх. Слоўнік будзе карысны для ўсіх, хто займаецца беларускай і расейскай мовамі. Асабліва карысным для тых, хто будзе складаць іншамоўныя слоўнікі з адпаведнымі беларускімі і расейскімі лексемамі.


1 жніўня 2004

Выйшаў з друку энцыклапедычны даведнік Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны.

Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыклапедычны даведнік.
Л.Календа
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2004. - 568 с.: іл.
ISBN 985-11-0301-2
Наклад: 2500 асобнікаў.

У кнізе даюцца найбольш важныя звесткі пра кожную вобласць, раён і іх цэнтры. Паказана геаграфічнае размяшчэнне, рэльеф, карысныя выкапні, клімат, азёры, рэкі, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё кожнага раёна. Прыводзяцца звесткі пра помнікі прыроды і архітэктуры, называюцца пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі. Даведнік прызначаны для шырокага кола чытачоў.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


16 чэрвеня 2004

Дададзены разьдзел Жывёлы з Чырвонай кнігі Беларусі.

«Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь» - афіцыйны даведнік аб стане рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, відаў фауны і флоры Беларусі. У ёй прыводзяцца даныя аб стане арэала, колькасці, біялогіі, а таксама аб прынятых і неабходных мерах аховы 182 відаў жывёл.


15 чэрвеня 2004

Дададзеная частка Замежныя матэматыкі ў Матэматычную энцыклапедыю.

Разьдзел складаюць біяграфічныя даведкі пра найбольш слынных замежных матэматыкаў (122 артыкулы).


13 чэрвеня 2004

Дададзены даведнік Беларускія рэлігійныя дзеячы (XX ст.).

Даведнік (172 артыкулы) распавядае пра жыцьцё, рэлігійна-царкоўную дзейнасьць і лёс удзельнікаў беларускага хрысьціянскага руху XX ст.


9 чэрвеня 2004

Дададзены Слоўнік паронімаў беларускай мовы.

У слоўнік (1418 артыкулаў) уключаны словы, блізкія па гучанню, але розныя па значэнню: абагуліць // абагульніць, бескарыслівы // бескарысны, метэарыт // метэор, цікавы // цікаўны і да т.п. Кожнаму слову (усяго іх звыш 3300) даецца тлумачэнне, прыводзіцца прыклад, які ілюструе яго значэнне. Адрасуецца вучням старшых класаў, студэнтам, настаўнікам, работнікам друку, пісьменнікам, усім, хто неабыякавы да беларускай мовы, цікавіцца ёю.


4 чэрвеня 2004

Дададзены даведнік Belarussische Schriftsteller (па-ням.).

Даведнік утрымлівае кароткія біяграфічныя зьвесткі пра беларускіх пісьменьнікаў (39 артыкулаў).


Старонкі:   1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  
 
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017