Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Навіны
 
22 сьнежня 2004

Выйшаў з друку Беларуска-расейскі і расейска-беларускі слоўнік.

Белорусско-русский и русско-белорусский словарь: 42 тыс. слов. - 5-е выд., стэрэатып.
В.Гатавец, В.Мяснікова; пад рэд. А.Жураўскага
Менск: ТетраСистемс, 2004. - 480 с.
ISBN: 985-470-169-7
Наклад: 10100 асобнікаў.

Слоўнік утрымлівае каля 42 тысячаў слоў, што найбольш часта ўжываюцца ў паўсядзённай камунікацыі і могуць выклікаць цяжкасці пры перакладзе. Ён можа быць карысны ўсім, хто жадае і імкнецца спазнаць тайны беларускага слова. Разлічаны на шырокае кола чытачоў.


18 сьнежня 2004

Выйшаў з друку Паэтычны слоўнік.

Паэтычны слоўнік. - 3-е выд., дапрац. і дапоўн.
Вячаслаў Рагойша
Менск: Беларуская навука, 2004. - 576 с.
ISBN 985-08-0598-6
Наклад: 2000 асобнікаў.

У слоўніку доктара філалагічных навук, прафесара В.Рагойшы тлумачыцца каля тысячы тэрмінаў па тэорыі паэзіі. Улічваюцца дасягненні сучаснай літаратуразнаўчай думкі ў галіне агульнай паэтыкі і паэтыкі верша, вопыт паэзіі замежных краін. Асноўная ўвага ўдзяляецца гісторыі і тэорыі беларускага верша. У трэцяе выданне ўключаны звыш 50 новых тэрмінаў. Прызначаецца шырокаму колу навукоўцаў, пісьменнікам, студэнтам філфакаў ВНУ, навучэнцам тэхнікумаў, вучням сярэдніх школ, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца праблемамі паэзіі.


4 сьнежня 2004

Дададзены Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў.

Слоўнік (400 артыкулаў), раскрываючы значэнні прыназоўнікаў, адкажа на дастаткова складаныя граматычныя пытанні, звязаныя з тым, калі, з якімі склонамі ўжываецца той ці іншы прыназоўнік. Узбагацяць філалагічныя веды вучняў і гісторыка-этымалагічныя даведкі. Адрасуецца вучням сярэдніх і старэйшых класаў.


30 лістапада 2004

Выйшаў з друку Польска-беларускі слоўнік.

Польска-беларускі слоўнік: звыш 40 000 слоў.
Słownik polsko-białoruski: ponad 40 000 haseł.
Я.Волкава, В.Авілава
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2004. - 880 с.
ISBN 985-11-0307-1
Наклад: 1500 асобнікаў.

Упершыню складзены польска-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (звыш 40 000 слоў), прызначаны для шырокага кола карыстальнікаў: перакладчыкаў, студэнтаў, навуковых даследчыкаў і г.д. Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго для розных мэт у пісьмовай і вуснай камунікацыі. Шырокі набор сінанімічных адпаведнікаў робіць слоўнік прыдатным для перакладу мастацкіх тэкстаў; тэрміналагічная лексіка з розных галін навукі і грамадскага жыцця дае магчымасць працы з рознага тыпу дакументамі. Уключэнне ў слоўнікавыя артыкулы пашыраных стандартных словазлучэнняў і моўных клішэ будзе спрыяць актывізацыі маўленчай прктыкі людзей, што ў большай ці меньшай ступені валодаюць польскай мовай.


26 лістапада 2004

Дададзены даведнік Архітэктура і мастацтва.

У даведніку прыведзена 810 тэрмінаў па архітэктуры, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, гісторыі культуры, кожны з якіх суправаджае кароткае тлумачэнне названай з'явы, паняцця, прадмета. Тэрміны, якія з'яўляюцца запазычаннямі з іншых моў, суправаджае этымалагічная даведка. Разлічаны на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, а таксама мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, этнографаў, на шырокае кола чытачоў.


24 лістапада 2004

Дададзены слоўнік Прыказкі Лагойшчыны.

Гэты зборнік прыказак (1870 артыкулаў) мае ня толькі строга навуковую - найперш для этнографаў і моваведаў, - але й шырэйшую практычную вагу й цікавасьць, як карысны падручны даведнік для беларускіх настаўнікаў, пісьменьнікаў, публіцыстых, дый усіх іншых працаўнікоў слова й пяра. Ён паважна ўзбагачае дасюлешнія зборы беларускае парэміяграфіі.


23 лістапада 2004

Выйшаў з друку Хімічны слоўнік навучэнца.

Хімічны слоўнік навучэнца: дапаможнік для вучняў.
Б.Качаргін, В.Макарэўскі, Л.Гарнастаева, В.Аранская
Менск: Народная асвета, 2004. - 287 с.: іл.
ISBN 985-12-0631-8
Наклад: 1000 асобнікаў.

У даведніку даецца тлумачэнне асноўных хімічных паняццяў і законаў, разглядаюцца важнейшыя хімічныя з'явы і працэсы, сучасная сімволіка, звесткі аб элементах і іх злучэннях, спосабы атрымання хімічных рэчываў і іх практычнага ўжывання. Кніга дапаможа чытачу ў вывучэнні хіміі, будзе садзейнічаць набыццю звычак работы з даведачнай літаратурай, а таксама самастойнаму папаўненню ведаў.


20 лістапада 2004

Дададзены даведнік Земнаводныя і паўзуны.

Даведнік (141 артыкул) прысвечаны таямнічаму і захапляючаму свету земнаводных і паўзуноў Беларусі і адрасаваны шырокаму колу чытачоў. У ім у папулярнай форме расказваецца аб асаблівасцях жыцця, паходжання і іншых рысах біялогіі гэтых жывёл. Узнімаюцца пытанні аховы і рацыянальнага выкарыстання герпетафауны.


7 лістапада 2004

Дададзены даведнік The Belarusian Statehood (the beginning of the 20th c.) (па-анг.).

Даведнік утрымлівае кароткія біяграфічныя зьвесткі пра лідараў беларускага нацыянальнага руху, а таксама інфармацыю пра нацыянальныя арганізацыі і ўрадавыя структуры пачатку 20-га стагодзьдзя (80 артыкулаў).

У даведнік Асветнікі Беларусі дададзены разьдзел Старажытныя беларускія княствы (10 артыкулаў).

У разьдзел Рознае дададзеныя 17 біяграфіяў замежных пісьменьнікаў і паэтаў.


4 лістапада 2004

Дададзены Беларуска-расейскі слоўнік: міжмоўныя амонімы, паронімы і полісемія.

На грунце даследавання аўтара, а таксама тэарэтычных распрацовак беларускіх вучоных быў складзены беларуска-расейскі слоўнік амонімаў, паронімаў і полісеміі (2198 артыкулаў) ў адрозненне ад выдадзеных раней расейска-беларускіх. Слоўнік будзе карысны для ўсіх, хто займаецца беларускай і расейскай мовамі. Асабліва карысным для тых, хто будзе складаць іншамоўныя слоўнікі з адпаведнымі беларускімі і расейскімі лексемамі.


Старонкі:   1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  
 
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019