Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Навіны
 
28 кастрычніка 2005

Выйшаў з друку Гістарычны слоўнік беларускай мовы (Вып.24).

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 24. Паприца-Побужоный.
Менск: Беларуская навука, 2005. - 445 с.
ISBN 985-08-0631-1
Наклад: 500 асобнікаў.

У 24-м выпуску Гістарычнага слоўніка беларускай мовы, які ўключае каля 2000 слоў на літару П, як і ў папярэдніх, даецца тлумачэнне і граматычная характарыстыка лексікі і беларускай пісьмовай мовы XIV-XVIII стст. Папярэдні выпуск слоўніка выйшаў у 2003 г. Разлічаны на моваведаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


19 кастрычніка 2005

Выйшаў з друку дыялектычны зборнік Скарбы народнай мовы.

Скарбы народнай мовы: Дыялектычны зборнік.
Л.Кунцэвіч
Менск: Права і эканоміка, 2005. - 385 с.
ISBN 985-442-201-1
Наклад: 200 асобнікаў.

Кніга змяшчае падборкі дыялектных слоў з розных раёнаў Беларусі і з'яўляецца працягам публікацый сямі дыялекталагічных зборнікаў. Кожны артыкул аформлены ў выглядзе невялікага слоўнічка, да кожнага слова падаецца багаты ілюстрацыйны матэрыял. У кнігу ўведзены новы раздзел «Навуковыя даследванні», дзе змешчаны артыкулы па розных мовазнаўчых праблемах, падрыхтаваныя на дыялектным матэрыяле. Завяршае кнігу раздзел «Тэксты». Разлічана на моваведаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца родным словам.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


14 кастрычніка 2005

Выйшаў з друку Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.

Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.
А.Абрамовіч, Б.Рэмез
Менск: Современное слово, 2005. - 208 с.
ISBN 985-443-516-4
Наклад: 5100 асобнікаў.

Арфаграфічны слоўнік уключае ў сябе каля 20.000 слоў, пры напісанні якіх могуць узнікнуць цяжкасці. Большую частку слоўніка складае агульнаўжывальная лексіка сучаснай беларускай мовы. Акрамя таго, слоўнік змяшчае навукова-тэхнічныя тэрміны, гістарызмы, неалагізмы, якія ўвайшлі ў беларускую мову ў апошні час і сталі рэаліямі нашага жыцця. Кніга адрасавана педагогам і вучням школ, гімназій, ліцэяў, абітурыентам сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў краіны для замацавання і паглыблення ведаў па беларускай мове, для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама ўсім, хто імкнецца павысіць асабісты ўзровень пісьменнасці.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


10 кастрычніка 2005

Выйшаў з друку Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў.

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў.
М.Клышка
Менск: Радыёла-плюс, 2005. - 672 с.
ISBN 985-448-051-8
Наклад: 5000 асобнікаў.

У слоўніку сабрана больш за 11.000 слоў, як асноўнага слоўнікавага саставу, так і матэрыялу спецыфічных пластоў (размоўна-бытавая лексіка, фразеалагізмы, устойлівыя злучэнні) беларускай мовы. Лексічны матэрыял ілюструецца прыкладамі з мастацкай літаратуры, твораў фальклору, перыядычных і даведачных выданняў. Разлічаны на школьнікаў, навучэнцаў, абітурыентаў, студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выкладчыкаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі роднай мовы і культуры.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


5 кастрычніка 2005

Выйшла з друку энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае Т.1 (А-К).

Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі-Кадэнцыя.
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. - 688 с.: іл.
ISBN 985-11-0314-4
Наклад: 3000 асобнікаў.

Энцыклапедыя адлюстроўвае гісторыю і культуру Вялікага Княства Літоўскага на працягу ўсяго перыяду яго існавання (13-18 ст.). Акрамя слоўнікавай часткі ў томе змешчаны аглядныя артыкулы, прысвечаныя гісторыі ВКЛ, яго тэрыторыі і адміністрацыйнаму падзелу, дзяржаўнаму і палітычнаму ладу, сімволіцы, дэмаграфіі, народам і мовам, сацыяльнай структуры, сельскай гаспадарцы, рамяству, гандлю, матэрыяльным умовам жыцця, грашоваму абарачэнню, войску, царкве, асвеце, літаратуры, мастацтву, а таксама гістарыяграфіі і крыніцам гісторыі ВКЛ. Энцыклапедыя ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, картамі.

Гэтую энцыклапедыю можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


20 верасня 2005

Выйшаў з друку Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы.

Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы: дапаможнік для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.
А.Бардовіч, Л.Мормыш, Л.Шаркун
Менск: Аверсэв, 2005. - 496 с.
ISBN 985-478-469-X
Наклад: 5100 асобнікаў.

У слоўніку захаваны асноўныя палажэнні і ўсе асаблівасці марфемнай характарыстыкі слоў. Ён дапаможа даведацца адносна члянення таго ці іншага слова сучаснай беларускай мовы на структурныя значымыя часткі - марфемы (прыстаўкі, корані, суфіксы, злучальныя галосныя, канчаткі). Рэестр слоўніка ўключае амаль 40000 лексічных адзінак.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


9 верасня 2005

Выйшаў з друку энцыклапедычны даведнік Грыбы і грыбная кулінарыя.

Грыбы і грыбная кулінарыя: Папулярны энцыклапедычны даведнік.
Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін
Менск: ГА «Беларуская асацыяцыя кулінараў», 2005. - 392 с.: іл.
ISBN 985-6081-34-3
Наклад: 1000 асобнікаў.

Кніга прысвечана вышэйшым грыбам, якія адыгрываюць вельмі важную ролю ў прыродзе і гаспадарцы чалавека. На прыкладзе 270 відаў паказана багацце грыбнога свету Беларусі, апісаны грыбы найбольш пашыраныя і вельмі рэдкія, страўныя і гаючыя, паказаны іх нястраўныя і атрутныя «двайнікі», утваральнікі мікарызы або паразіты дрэў, лясныя «санітары» - разбуральнікі розных рэшткаў. Ёсць вызначаныя ключы з падрабязнымі відавымі дыягназамі і агульна спіс грыбоў, дзе для кожнага віда адзначаны ўмовы росту, час і месца пладанашэння, магчымасці выкарыстання, даецца беларуская (у тым ліку народная, прыкладна 2500 найменняў), лацінская і агульнапрынятая расейская наменклатура. Ёсьць безумоўна цікавы, новы, арыгінальны матэрыал аналізу народнай і навуковай наменклатуры; для кожнага віда прапанавана сучаснае, навукова абгрунтаванае найменне. У раздзеле, прысвечаным страўным грыбам, ёсць парады па правільным збіранні, выкарыстанні грыбоў і шмат кулінарных рэцэптаў з кухні многіх народаў свету і з традыцыйнай беларускай кухні. Створаная на базе больш як 35-гадовых навуковых даследаванняў у галіне мікалогіі і лінгвагеаграфіі, напісаная ў папулярным стылі, кніга адрасуецца не толькі спецыялістам, але і больш шырокаму колу чытачоў.

Гл. таксама Радыё Свабода


8 верасня 2005

Дададзены Кароткі расейска-беларускі фармакалагічны слоўнік.

Слоўнік (1840 артыкулаў) прызначаны фармаколагам, студэнтам медычных ды біялагічных ВНУ, лекарам, біёлагам, усім, хто цікавіцца беларускім назоўніцтвам.


1 ліпеня 2005

Дададзеная асноўная частка даведніка Чалавек і грамадства.

У ёй змешчаныя 443 артыкулы па самых розных галінах ведаў аб чалавеку, яго псіхалогіі і маралі, пытаннях сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця грамадства.


13 чэрвеня 2005

Дададзены разьдзел Расліны з Чырвонай кнігі Беларусі.

«Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь» - афіцыйны даведнік аб стане рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, відаў фауны і флоры Беларусі. У ёй прыводзяцца даныя аб стане арэала, колькасці, біялогіі, а таксама аб прынятых і неабходных мерах аховы 214 відаў раслін.


Старонкі:   1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  
 
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018