Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Навіны
 
9 студзеня 2006

Выйшаў з друку Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.

Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.
А.Баршчэўская
Менск: Харвест, 2005. - 496 с.
ISBN 985-13-4187-8
Наклад: 5000 асобнікаў.

Рэестр слоўніка ўключае больш за 35.000 слоў і словазлучэнняў, напісанне і вымаўленне якіх выклікаюць цяжкасці. У дадатак уключана каля 600 асабовых уласных імён. Адрасуецца школьнікам, абітурыентам, студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам і самаму шырокаму колу чытачоў і карыстальнікаў.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


3 студзеня 2006

Выйшаў з друку Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў.

Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў: Тапаграфія. Гідралогія.
І.Яшкін
Менск: Беларуская навука, 2005. - 808 с.
ISBN 985-08-0668-0
Наклад: 1000 асобнікаў.

У кнізе падаюцца мясцовыя беларускія геаграфічныя тэрміны, якія вызначаюць марфалогію зямлі, гідралагічныя асаблівасці вадаёмаў, раслінныя асацыяцыі і ландшафты. Паказана ўзнікненне новых геаграфічных тэрмінаў. Прыводзяцца сучасны мясцовы матэрыял, а таксама архіўныя звесткі гістарычных і картаграфічных крыніц. Усяго падаецца каля 12.000 апелятываў, з іх 6.200 рэестравых. Слоўнік паказвае менталітэт народа і будзе карысным у дзяржаўных і навуковых мэтах пры падрыхтоўцы дакументаў, геаграфічных картаў і іншых работ да друку.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


19 сьнежня 2005

Выйшаў з друку энцыкляпэдычны даведнік Ваеначальнікі зямлі беларускай.

Военачальники земли белорусской: Энцыклапедычны даведнік.
Б.Даўгатовіч
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. - 288 с.: іл.
ISBN 985-11-0321-7
Наклад: 2000 асобнікаў.

У кнізе зробленая спроба паказаць роль ваеначальнікаў беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў розных ваенных апэрацыях Савецкай Арміі, раскрыць талент, мужнасьць і вайсковае майстэрства гэтых людзей. Гэта першае такое выданьне ў нашай краіне. Пры напісаньні кнігі выкарыстаныя шматлікія дакуманты розных архіваў Беларусі і Расеі. Кніга будзе карысная ўсім, хто цікавіцца гераічным мінулым роднага края. На расейскай мове.

Гэты даведнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


13 сьнежня 2005

Выйшла з друку энцыклапедыя Беларускі фальклор.

Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: А капэла - Куцця.
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. - 768 с.: іл.
ISBN 985-11-0334-9
Наклад: 2000 асобнікаў.

Энцыклапедыя складаецца з 2 тамоў, у якіх змешчана каля 3.000 артыкулаў, прысвечаных абрадам, звычаям, традыцыям і вераванням беларусаў, іх вусна-паэтычнай творчасці, народнаму мастацтву. Значная частка артыкулаў прысвечана фалькларыстычнай навуцы, яе гісторыі, асноўным тэндэнцыям развіцця, а таксама даследчыкам беларускага фальклору, яго збіральнікам і папулярызатарам. Выданне багата ілюстравана чорна-белымі і каляровымі фотаздымкамі. Кніга адрасавана фалькларыстам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца беларускім фальклорам, нацыянальнай культурай беларускага народа.


8 лістапада 2005

Выйшла з друку энцыклапедыя Гарады і вёскі Беларусі (Т.2, кн.2).

Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць.
С.Марцэлеў
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. - 520 с.: іл.
ISBN 985-11-0330-6
Наклад: 4000 асобнікаў.

Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе навейшых архіўных і інш. крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі: 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, уключаючы і тыя, якія зараз перасталі існаваць. Другі том выдання прысвечаны населеным пунктам 10 раёнаў Гомельскай вобласці (Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Хойніцкі, Чачэрскі раёны).


28 кастрычніка 2005

Выйшаў з друку Гістарычны слоўнік беларускай мовы (Вып.24).

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 24. Паприца-Побужоный.
Менск: Беларуская навука, 2005. - 445 с.
ISBN 985-08-0631-1
Наклад: 500 асобнікаў.

У 24-м выпуску Гістарычнага слоўніка беларускай мовы, які ўключае каля 2000 слоў на літару П, як і ў папярэдніх, даецца тлумачэнне і граматычная характарыстыка лексікі і беларускай пісьмовай мовы XIV-XVIII стст. Папярэдні выпуск слоўніка выйшаў у 2003 г. Разлічаны на моваведаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


19 кастрычніка 2005

Выйшаў з друку дыялектычны зборнік Скарбы народнай мовы.

Скарбы народнай мовы: Дыялектычны зборнік.
Л.Кунцэвіч
Менск: Права і эканоміка, 2005. - 385 с.
ISBN 985-442-201-1
Наклад: 200 асобнікаў.

Кніга змяшчае падборкі дыялектных слоў з розных раёнаў Беларусі і з'яўляецца працягам публікацый сямі дыялекталагічных зборнікаў. Кожны артыкул аформлены ў выглядзе невялікага слоўнічка, да кожнага слова падаецца багаты ілюстрацыйны матэрыял. У кнігу ўведзены новы раздзел «Навуковыя даследванні», дзе змешчаны артыкулы па розных мовазнаўчых праблемах, падрыхтаваныя на дыялектным матэрыяле. Завяршае кнігу раздзел «Тэксты». Разлічана на моваведаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца родным словам.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


14 кастрычніка 2005

Выйшаў з друку Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.

Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.
А.Абрамовіч, Б.Рэмез
Менск: Современное слово, 2005. - 208 с.
ISBN 985-443-516-4
Наклад: 5100 асобнікаў.

Арфаграфічны слоўнік уключае ў сябе каля 20.000 слоў, пры напісанні якіх могуць узнікнуць цяжкасці. Большую частку слоўніка складае агульнаўжывальная лексіка сучаснай беларускай мовы. Акрамя таго, слоўнік змяшчае навукова-тэхнічныя тэрміны, гістарызмы, неалагізмы, якія ўвайшлі ў беларускую мову ў апошні час і сталі рэаліямі нашага жыцця. Кніга адрасавана педагогам і вучням школ, гімназій, ліцэяў, абітурыентам сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў краіны для замацавання і паглыблення ведаў па беларускай мове, для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама ўсім, хто імкнецца павысіць асабісты ўзровень пісьменнасці.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


10 кастрычніка 2005

Выйшаў з друку Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў.

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў.
М.Клышка
Менск: Радыёла-плюс, 2005. - 672 с.
ISBN 985-448-051-8
Наклад: 5000 асобнікаў.

У слоўніку сабрана больш за 11.000 слоў, як асноўнага слоўнікавага саставу, так і матэрыялу спецыфічных пластоў (размоўна-бытавая лексіка, фразеалагізмы, устойлівыя злучэнні) беларускай мовы. Лексічны матэрыял ілюструецца прыкладамі з мастацкай літаратуры, твораў фальклору, перыядычных і даведачных выданняў. Разлічаны на школьнікаў, навучэнцаў, абітурыентаў, студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выкладчыкаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі роднай мовы і культуры.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


5 кастрычніка 2005

Выйшла з друку энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае Т.1 (А-К).

Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі-Кадэнцыя.
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. - 688 с.: іл.
ISBN 985-11-0314-4
Наклад: 3000 асобнікаў.

Энцыклапедыя адлюстроўвае гісторыю і культуру Вялікага Княства Літоўскага на працягу ўсяго перыяду яго існавання (13-18 ст.). Акрамя слоўнікавай часткі ў томе змешчаны аглядныя артыкулы, прысвечаныя гісторыі ВКЛ, яго тэрыторыі і адміністрацыйнаму падзелу, дзяржаўнаму і палітычнаму ладу, сімволіцы, дэмаграфіі, народам і мовам, сацыяльнай структуры, сельскай гаспадарцы, рамяству, гандлю, матэрыяльным умовам жыцця, грашоваму абарачэнню, войску, царкве, асвеце, літаратуры, мастацтву, а таксама гістарыяграфіі і крыніцам гісторыі ВКЛ. Энцыклапедыя ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, картамі.

Гэтую энцыклапедыю можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


Старонкі:   1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  
 
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017