Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Навіны
 
26 верасня 2006

Выйшла з друку энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае Т.2 (К-Я).

Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2: Кадэцкі корпус-Яцкевіч.
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. - 792 с.: іл.
ISBN 985-11-378-0
Наклад: 3000 асобнікаў.

Энцыклапедыя адлюстроўвае гісторыю і культуру Вялікага Княства Літоўскага на працягу ўсяго перыяду яго існавання (13-18 ст.). Змешчаны артыкулы, прысвечаныя гісторыі ВКЛ, яго тэрыторыі і адміністрацыйнаму падзелу, дзяржаўнаму і палітычнаму ладу, сімволіцы, дэмаграфіі, народам і мовам, сацыяльнай структуры, сельскай гаспадарцы, рамяству, гандлю, матэрыяльным умовам жыцця, грашоваму абарачэнню, войску, царкве, асвеце, літаратуры, мастацтву, а таксама гістарыяграфіі і крыніцам гісторыі ВКЛ. Энцыклапедыя ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, картамі.


9 чэрвеня 2006

Выйшаў з друку Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (Т.10).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 10. Прасніца-Пяяць.
Менск: Беларуская навука, 2005. - 325 с.
ISBN 985-08-0651-6
Наклад: 1000 асобнікаў.

Чарговы том слоўніка, як і папярэднія тамы, мае на мэце даследванне гісторыі развіцця лексікі беларускай мовы і яе суадносін з лексікай іншых славянскіх і неславянскіх моў. Папярэдні том выйшаў у 2004 г. У 10-м томе завяршаецца этымалагічны аналіз беларускіх слоў на літару П. Вялікая ўвага ўдзяляецца лінгвагеаграфіі слоў, словаўтварэнню, семантычным зрухам. Разлічаны на філолагаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў і ўсіх, хто цікавіцца сувязямі беларускай мовы з іншымі мовамі.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


6 чэрвеня 2006

Пабачыла сьвет фотаэнцыкляпэдыя Нашы касьцёлы (CD).

Нашы касьцёлы: 870 каталіцкіх сьвятыняў Беларусі: фотаэнцыкляпэдыя.
Выдавец: грэка-каталіцкая парафія іконы Маці Божае Нястомнае Дапамогі
Менск, 2006.

Кампакт-дыск «Фотаэнцыкляпэдыя "Нашы касьцёлы"» - вынік працы 76 фотамастакоў. Чатыры гады безперапыннае працы, 875 аб'ектаў (касьцёлы, кляштары, капліцы), сьвежыя і арыгінальныя артыкулы па гісторыі сьвятыняў, 4100 фатаграфіяў. Прыкладна 400 аб'ектаў, якія зьмяшчае энцыкляпэдыя, вы ня знойдзеце ані ў водным энцыкляпэдычным даведніку. Толькі асноўнымі аўтарамі фатаграфіяў (Андрэй Дыбоўскі, Дзяніс Салаш, Уладзімір Багданаў і Канстанцін Шастоўскі) было праехана прыкладна дзьвесьце тысячаў (200 000!) кілямэтраў.

У фотаэнцыкляпэдыю ўвайшлі ўсе аб'екты, якія на сёньня ёсьць каталіцкімі ці ў бліжэйшы час маглі бы быць перададзеныя касьцёлу. Увайшло ўсё, за што можа зачапіцца фотакамэра, нават калі гэта толькі падмуркі ці пагорачак ад былое каплічкі. У дадатак да дыску падаецца невялічкі фотасьпіс сёньня дзейных грэка-каталіцкіх (вуніяцкіх) сьвятыняў і 20-хвілінны фільм «Нашы касьцёлы» (28 Mb).

Набыць фотаэнцыкляпэдыю можна ў Менску ў Чырвоным касьцёле (22 тыс.руб.), у кіёску Катэдральнага касьцёла (пл. Свабоды, 9), у кнігарні «Духоўная кніга» (Багдановіча, 25), у капліцы сьв. Яна Хрысьціцеля (вул. Плеханава), а таксама набраўшы тэлефонныя нумары, пададзеныя ніжэй, ці праз PayPal.

E-mail: hramy2006@gmail.com
Тэл: (+375 29) 337 54 38 (Velcom), (+375 17) 283 80 08 (гарадзкі).

Гл. сайт фотаэнцыкляпэдыі: http://hramy.com


14 сакавіка 2006

Выйшаў з друку Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў.

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў.
М.Клышка
Менск: Беларуская навука, 2005. - 592 с.
ISBN 985-08-0667-2
Наклад: 1000 асобнікаў.

У слоўніку сабрана больш за 11.000 слоў, як асноўнага слоўнікавага саставу, так і матэрыялу спецыфічных пластоў (размоўна-бытавая лексіка, фразеалагізмы, устойлівыя злучэнні) беларускай мовы. Лексічны матэрыял ілюструецца прыкладамі з мастацкай літаратуры, твораў фальклору, перыядычных і даведачных выданняў. Слоўнік ставіць сваёй мэтай задаволіць запатрабаванні моўнай практыкі кола чытачоў, якія добра валодаюць беларускай мовай. Разам з тым ён з'явіцца каштоўным дапаможнікам для тых, хто мае намер вывучыць беларускую мову, авалодаць яе багаццем.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


7 сакавіка 2006

Выйшла з друку Спартовая энцыкляпэдыя Беларусі.

Спортивная энциклопедия Беларуси.
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. - 504 с.: іл.
ISBN 985-11-0309-8
Наклад: 3000 асобнікаў.

У энцыкляпэдыі зьмешчана каля 2.500 артыкулаў, якія ахопліваюць усе асноўныя аспэкты спартовага жыцьця Беларусі; матэрыялы пра ўсе Алімпійскія гульні сучаснасьці, пра ўдзел у іх беларускіх спартоўцаў; зьвесткі пра многія віды спорту, іх разьвіцьцё і пра дасягненьні ў іх нашых спартоўцаў; зьвесткі пра спартовыя арганізацыі, навучальныя ўстановы, спартовыя збудаваньні і да т.п. Каля паловы кнігі прысьвечана спартовым біяграфіям выдатных спартоўцаў, трэнэраў Беларусі, спэцыялістаў у галіне спорта. Значнае месца адведзенае спартовым тэрмінам і паняцьцям. Выданьне адрасаванае спартовым спэцыялістам усіх узроўней, трэнэрам, выкладчыкам вышэйшай і сярэдняй школы, спартоўцам усіх спэцыялізацый і ўзростаў, студэнтам, школьнікам, усім аматарам спорта. На расейскай мове.

Гэтую энцыкляпэдыю можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


2 сакавіка 2006

Выйшаў з друку Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы.

Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне.
Г.Арашонкава, В.Лемцюгова
Менск: Радыёла-плюс, 2005. - 448 с.
ISBN 985-448-053-4
Наклад: 3000 асобнікаў.

Слоўнік змяшчае каля 10.000 слоў. У ім прыводзяцца і тлумачацца цяжкія выпадкі словаўжывання, формаўтварэння, акцэнталогіі і спалучэння слоў. Адрасуецца школьнікам, навучэнцам, абітурыентам, студэнтам, а таксама настаўнікам і выкладчыкам, усім, хто цікавіцца пытаннямі роднай мовы.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


3 лютага 2006

Выйшаў з друку Слоўнік іншамоўных слоў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка.
А.Булыка
Менск: Харвест, 2005. - 336 с.
ISBN 985-13-2635-6
Наклад: 5000 асобнікаў.

Слоўнік змяшчае каля 4.000 іншамоўных слоў, што сталі актуальнымі ў беларускай мове на працягу 2-х апошніх дзесяцігоддзяў. Аснову яго складаюць новыя лексічныя адзінкі, запазычаныя ў сувязі са зменамі ў грамадска-палітычнай, эканамічнай, культурнай і іншых сферах жыцця. З вядомых раней лексем прыводзяцца толькі тыя, якія набылі дадатковыя, пераважна пераносныя значэнні або шырокае ўжыванне ў сучасных сродках масавай інфармацыі. Разлічаны на школьнікаў, навучэнцаў, абітурыентаў, студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выкладчыкаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі роднай мовы.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


27 студзеня 2006

Выйшаў з друку Беларуска-расейска-беларускі слоўнік.

Белорусско-русский, русско-белорусский словарь. - 2-е выд.
У.Куліковіч, А.Булыка, Н.Паляшчук
Менск: Харвест, 2005. - 512 с.
ISBN 985-13-3502-9
Наклад: 10000 асобнікаў.

Пададзеныя найбольш ужывальныя словы, а таксама шырока распаўсюджаныя спэцыяльныя тэрміны, гістарызмы і нэалягізмы. Першае выданьне выйшла ў 2004 г. Для школьнікаў, настаўнікаў, абітурыентаў.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


16 студзеня 2006

Выйшаў з друку Палескі дзівасіл (беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, выслоўі).

Палескі дзівасіл: Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, выслоўі: са скарбніцы А.Сержпутоўскага.
У.Касько
Менск: Вышэйшая школа, 2005. - 383 с.
ISBN 985-06-1074-3
Наклад: 2500 асобнікаў.

Першае арыгінальнае выданне лепшых узораў беларускіх народных прыказак, прымавак, выслоўяў і фразеалагізмаў са скарбніцы знакамітага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, асветніка А.Сержпутоўскага.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


12 студзеня 2006

Выйшаў з друку Слоўнік асабовых уласных імён.

Слоўнік асабовых уласных імён. - 2-е выд., выпр. і дапрац.
М.Суднік
Менск: Беларуская навука, 2005. - 176 с.
ISBN 985-08-0648-6
Наклад: 2000 асобнікаў.

Слоўнік з'яўляецца даведнікам па ўжыванню і выкарыстанню ўласных асабовых імён. У ім прыведзены асноўныя мужчынскія і жаночыя імёны, а таксама ўстарэлыя і новыя рэдкаўжывальныя з расейскімі эквівалентамі да іх. Да многіх дакументальных (пашпартных) імён прыведзены іх размоўныя, народныя і вытворныя формы, якія выкарыстоўваюцца ў маўленчай практыцы. Прызначаецца ўсім тым, хто цікавіцца беларускім іменасловам.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!

Таксама гэты слоўнік можна набыць у інтэрнэт-кнігарні «Prastora.by».


Старонкі:   1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  
 
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017