Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Навіны
 
12 чэрвеня 2008

Выйшаў з друку Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы.

Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы.
А.Бардовіч
Менск: Аверсэв, 2006. - 512 с.
ISBN 985-478-923-3
Наклад: 5100 асобнікаў.

Пытанні словаўтварэння, цесна звязаныя з марфалогіяй, вывучаюцца на працягу некалькіх гадоў у навучальных установах сярэдняга звяна (агульнаадукацыйных школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, педвучэльнях, тэхнікумах). Улічваючы тое, што засваенне вучнямі словаўтварэння і марфемікі нярэдка выклікае пэўныя цяжкасці, ва ўступнай частцы даведніка тлумачацца асноўныя лінгвістычныя паняцці, звязаныя са словаўтваральнай структурай і марфемным складам слоў, з іх словаўтваральнай і марфемнай характарыстыкай, прыводзяцца канкрэтныя ўзоры гэтых сучасных аналізаў слоў. Слоўнік адрасуецца вучням агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў, тэхнікумаў, а таксама настаўнікам і выкладчыкам.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


10 чэрвеня 2008

Дададзены Малы ідыш-беларускі слоўнік прыказак і прымавак.


5 чэрвеня 2008

Выйшаў з друку Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры.

Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры.
А.Лугоўскі
Менск: БДПУ, 2006. - 127 с.
ISBN 985-501-070-1
Наклад: 600 асобнікаў.

У слоўнік уваходзяць словы і выразы, якія вызначаюць змест методыкі выкладання беларускай літаратуры. Змешчаны артыкулы-персаналіі пра навукоўцаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё метадычнай думкі ў Беларусі. Уключаны тэрміны з іншых навук, што актыўна выкарыстоўваюцца ў працэсе выкладання літаратуры. Адрасуецца студэнтам факультэта беларускай філалогіі і культуры БДПУ, а таксама філалагічных факультэтаў ВНУ, выкладчыкам, настаўнікам, усім, хто цікавіцца праблемамі выкладання літаратуры.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


3 чэрвеня 2008

Дададзены дыялектны слоўнік Жывёльны свет.

Слоўнік уключае выбраныя з розных крыніц рэгіянальныя беларускія народныя назвы розных жывёл, птушак, рыб, насякомых і іншых істот і лексіку, звязаную з іх характарыстыкай і жыццядзейнасцю (430 артыкулаў).


30 траўня 2008

Выйшаў з друку Частотны слоўнік беларускай мовы.

Частотны слоўнік беларускай мовы.
Н.Мажэйка
Менск: Зоркі гор, 2006. - 658 с.
ISBN 985-6780-12-8
Наклад: 100 асобнікаў.

Частотны слоўнік беларускай мовы, пабудаваны на аснове матэрыялу амаль 2-х мільёнаў (1.801.000) словаўжыванняў, адлюстроўвае статыстычныя дадзеныя аб лексіцы сучаснай беларускай мовы з пачатку 20 стагоддзя і да нашых дзён, даныя аб лексіцы розных жанраў, розных сфер ужывання. Агульная колькасць розных слоў складае 64.536 адзінак. Дапаможнік такога плану падрыхтаваны ў Беларусі ўпершыню. Слоўнік з поспехам будзе выкарыстаны студэнтамі, выкладчыкамі вышэйшых навучальных устаноў, навукоўцамі, настаўнікамі, вучнямі сярэдніх школ, каледжэй і гімназій, а таксама ўсімі тымі, хто імкнецца авалодаць беларускай мовай.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


3 красавіка 2007

Выйшаў з друку тэматычны слоўнік Чалавек.

Чалавек: тэматычны слоўнік.
Менск: Беларуская навука, 2006. - 573 с.
ISBN 985-08-0715-6
Наклад: 200 асобнікаў.

Слоўнік уключае выбраныя з розных крыніц рэгіянальныя беларускія народныя назвы, якія характарызуюць чалавека як грамадскага дзеяча, вызначаюць яго адносіны да працы, да людзей, падкрэсліваюць яго фізічныя і псіхічныя якасці і г.д.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


28 сакавіка 2007

Выйшаў з друку Нямецка-беларускі слоўнік «фальшывых сяброў перакладчыка».

Нямецка-беларускі слоўнік «фальшывых сяброў перакладчыка». Deutsch-belarussisches Wörterbuch der "falschen Freunde des Übersetzers".
В.Выхота
Менск: Кнігазбор, 2006. - 84 с.
ISBN 985-6824-21-4
Наклад: 300 асобнікаў.

Слоўнік, што прапануецца чытачу, складаецца з тысячы чатырох артыкулаў, у якія ўваходзяць пары нямецка-беларускіх слоў - «фальшывых сяброў перакладчыка» з расейскім перакладам - сродкам дыферэнцыяцыі падобных нямецкіх і беларускіх слоў. Слоўнік прадугледжвае чыста практычныя мэты для перакладу тэкстаў, таму да слоў не даюцца розныя паметы. Выданне зацікавіць таго, хто вывучае нямецкую мову пры ўзаемаўплыве дзвюх блізкароднасных моў. Індэкс нямецкіх слоў - 855 слоў; індэкс беларускіх слоў - 793 словы.


8 лютага 2007

Выйшаў з друку Нямецка-беларускі слоўнік.

Нямецка-беларускі слоўнік: больш за 50 000 словаў. Deutsch-belarussisches Wörterbuch.
М.Кур'янка
Менск: Зьміцер Колас, 2006. - 976 с.
ISBN 985-6783-25-9
Наклад: 500 асобнікаў.

Гэты слоўнік - першы нямецка-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 50 тысячаў словаў). Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго з рознымі мэтамі як у пісьмовай, так і ў вуснай камунікацыі. Маючы выразную функцыянальную накіраванасць, слоўнік дапаможа карыстальніку перакласці нямецкія тэксты размоўнага, грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага жанраў. Прызначаецца шырокаму колу карыстальнікаў: перакладчыкам, студэнтам, навуковым даследчыкам і г.д.

Гэты слоўнік можна набыць у інтэрнэт-кнігарні «Prastora.by».


28 лістапада 2006

Выйшаў з друку Ангельска-беларускі слоўнік.

Ангельска-беларускі слоўнік: каля 30 000 словаў. English-Belarusian Dictionary.
В.Пашкевіч
Менск: Зьміцер Колас, 2006. - 1028 с.
ISBN 985-6783-15-1
Наклад: 2000 асобнікаў.

Гэты слоўнік - першы ангельска-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (каля 30 тысячаў артыкулаў). У адрозьненьне ад звыклай для беларускага карыстальніка расейскай слоўнікавай традыцыі, у ангельскай частцы слоўніка ўжыты не брытанскі, а амэрыканскі варыянт ангельскай мовы як больш пашыраны ў сьвеце. Гэта датычыць асаблівасьцяў правапісу, вымаўленьня, сэмантыкі словаў і фразэалёгіі. Прызначаецца шырокаму колу карыстальнікаў: перакладчыкам, студэнтам, навуковым дасьледчыкам і г.д.

Гэты слоўнік можна набыць у інтэрнэт-кнігарні «Prastora.by».


21 лістапада 2006

Выйшла з друку энцыклапедыя Беларускі фальклор (Т.2).

Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2: Лабараторыя традыцыйнага мастацтва - «Яшчур».
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. - 832 с.: іл.
ISBN 985-11-0366-7
Наклад: 2000 асобнікаў.

Энцыклапедыя складаецца з 2 тамоў, у якіх змешчана каля 3.000 артыкулаў, прысвечаных абрадам, звычаям, традыцыям і вераванням беларусаў, іх вусна-паэтычнай творчасці, народнаму мастацтву. Значная частка артыкулаў прысвечана фалькларыстычнай навуцы, яе гісторыі, асноўным тэндэнцыям развіцця, а таксама даследчыкам беларускага фальклору, яго збіральнікам і папулярызатарам. Выданне багата ілюстравана чорна-белымі і каляровымі фотаздымкамі. Кніга адрасавана фалькларыстам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца беларускім фальклорам, нацыянальнай культурай беларускага народа.

Гэтую энцыклапедыю можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


Старонкі:   1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  
 
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017