Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Навіны
 
26 сакавіка 2009

Выйшаў з друку Комплексны лексічны слоўнік беларускай мовы.

Комплексны лексічны слоўнік беларускай мовы (сінонімы, антонімы, амонімы, паронімы).
Л.Гамеза
Менск: ТетраСистемс, 2008. - 304 с.
ISBN 978-985-470-794-5
Наклад: 2000 асобнікаў.

Комплексны слоўнік падрыхтаваны ўпершыню з мэтай даць карыстальнікам зручны лексічны даведнік. У слоўніку пададзена каля 900 галоўных слоў, да іх - звыш 2900 сінонімаў, 700 антонімаў, 110 амонімоў і 70 паронімаў. Дадзены слоўнік служыць вучэбным мэтам. Разлічаны на школьную аўдыторыю. Можа зацікавіць шырокае кола карыстальнікаў, асабліва калі ўзнікаюць цяжкасці пад час працы над беларускім словам.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


24 сакавіка 2009

Выйшаў з друку даведнік Музеі Беларусі.

Музеі Беларусі. Музеи Беларуси. Энцыклапедычны даведнік.
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 560 с.: іл.
ISBN 978-985-11-0415-0
Наклад: 2100 асобнікаў.

У энцыклапедычным даведніку адлюстравана гісторыя развіцця і сучасны стан музейнай справы і музеязнаўства ў Беларусі, утрымліваецца інфармацыя пра гістарычныя, краязнаўчыя, мастацкія, літаратурныя, архітэктурныя, ваенныя, агульнанацыянальныя і ведамасныя музеі Беларусі. Кніга багата ілюстравана, выдадзена на дзвюх мовах: беларускай і расейскай.

Гэты даведнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


18 сакавіка 2009

Выйшаў з друку Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.

Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.
І.Кандраценя, Л.Кунцэвіч
Менск: ТетраСистемс, 2009. - 704 с.
ISBN 978-985-470-861-4
Наклад: 3100 асобнікаў.

Арфаграфічны слоўнік з'яўляецца даведнікам па правільнай і аднастайнай перадачы пісьмовай мовы. Яго аснову складае найбольш пашыраная агульнаўжывальная лексіка, якая можа выклікаць цяжкасці пры напісанні. У слоўнік уключаны новыя словы, якія яшчэ не зафіксаваны лексікаграфічнымі даведнікамі беларускай мовы. Лексічныя адзінкі падаюцца ў іх нарматыўным напісанні, з націскамі і граматычнай інфармацыяй. Слоўнік мае нарматыўны характар і разлічаны на вучняў сярэдніх школ і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў, настаўнікаў беларускай мовы, абітурыентаў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай мовай і імкнецца правільна, без памылак пісаць па-беларуску.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


6 сакавіка 2009

Выйшаў з друку Слоўнік новых слоў беларускай мовы.

Слоўнік новых слоў беларускай мовы.
В.Уласевіч, Н.Даўгулевіч
Менск: ТетраСистемс, 2009. - 448 с.
ISBN 978-985-470-860-7
Наклад: 2000 асобнікаў.

У слоўніку прадстаўлена лексіка беларускай мовы, якая з'явілася ў выніку кардынальных пераўтварэнняў у грамадска-палітычным, эканамічным і культурным жыцці краіны на мяжы XX-XXI стагоддзяў і актыўна выкарыстоўваецца ў перыядычным друку, а таксама ў тэкстах, змешчаных у сетцы Інтэрнэт. Усяго разгледжана каля 4500 слоў і выразаў, якія адлюстроўваюць практычна ўсе сферы сучаснага жыцця. Слоўнік дае разнастайную інфармацыю аб слове: тлумачэнне, прыклады ўжывання ў СМІ, стылістычную і граматычную характарыстыку, пры неабходнасці - этымалогію. Адрасуецца выкладчыкам, студэнтам, настаўнікам і вучням сярэдніх школ, работнікам друку, радыё і тэлебачання, а таксама ўсім, хто карыстаецца беларускай мовай.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


3 сакавіка 2009

Выйшаў з друку даведнік Мовы свету.

Мовы свету. Энцыклапедычны даведнік.
В.Рагаўцоў
Магілеў: УА «МДУ імя А.Куляшова», 2009. - 290 с.
ISBN 978-985-480-506-1
Наклад: 120 асобнікаў.

У даведніку даюцца звесткі пра мовы свету (каля 400), сем'і і групы моў (больш за 150). Змяшчаецца інфармацыя аб прыблізнай колькасці моўнікаў, прыналежнасці мовы да той або іншай сям'і або групы моў, тэрыторыі пашырэння, асаблівасцях гукавога ладу, граматыкі, лексікі, часе з'яўлення пісьмовасці, найстаражытных пісьмовых помніках, сацыяльным статусе (афіцыйная/дзяржаўная мова, мова міжэтнічных або побытавых зносін і да т.п.), вывучэнні. Падаецца таксама паказальнік моў. Для навуковых супрацоўнікаў, аспірантаў, студэнтаў - усіх, хто цікавіцца мовамі свету.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


15 лютага 2009

Выйшла з друку Энцыкляпэдыя беларускай кухні.

Энциклопедия белорусской кухни.
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 720 с.: іл.
ISBN 978-985-11-0429-7
Наклад: 3500 асобнікаў.

На расейскай мове.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!



20 студзеня 2009

Выйшаў з друку Слоўнік фразеалагізмаў.

Слоўнік фразеалагізмаў. У 2 т. (Т. 1: А-Л; Т. 2: М-Я)
І.Лепешаў
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 672 с. + 704 с.
ISBN 978-985-11-0403-7
ISBN 978-985-11-0405-1
Наклад: па 2000 асобнікаў.

У слоўніку даецца апісанне каля 7 тысяч фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кожны з іх атрымлівае граматычную, стылістычную і семантычную характарыстыку. У апошнюю ўваходзяць тлумачэнне фразеалагізма, адлюстраванне яго мнагазначнасці, варыянтнасці, сінанімічнай і антанімічнай сувязей. Слоўнік прызначаны для спецыялістаў-мовазнаўцаў, пісьменнікаў, журналістаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца беларускай мовай.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


16 студзеня 2009

Выйшаў з друку Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў.

Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі).
С.Струкава
Менск: Беларуская навука, 2007. - 655 с.
ISBN 978-985-08-0887-5
Наклад: 1000 асобнікаў.

Гэта першы ў гісторыі айчыннай лексікаграфіі даведнік, у якім раскрываецца семантыка ўстарэлых лексічных намінацый, вядомых па мастацкіх і публіцыстычных тэкстах. Акрамя агульных назваў у слоўнік уключаны ўстарэлыя ўласныя імёны - гістарыонімы і археонімы. У якасці даведачнага дапаможніка слоўнік можа быць выкарыстаны не толькі лінгвістамі, студэнтамі, навучэнцамі сярэдніх навучальных устаноў, але і пісьменнікамі, літаратуразнаўцамі, навуковымі супрацоўнікамі, усімі, каго цікавяць пытанні гістарычнага развіцця беларускай мовы.


14 лістапада 2008

Дададзены Граматычны слоўнік дзеяслова.

У аснову рэестра слоўніка пакладзена дзеяслоўная лексіка сучаснай беларускай мовы. Слоўнікавыя артыкулы ўтрымліваюць інфармацыю аб словазмяненні і формаўтварэнні дзеяслова як часціны мовы. Граматычны слоўнік дзеяслова - нарматыўны граматычна-арфаграфічны даведнік, разлічаны на носьбітаў беларускай мовы, якія жадаюць удакладніць свае веды пра напісанне і змяненне дзеясловаў. Асноўнае прызначэнне слоўніка, які змяшчае каля 35 тысяч дзеясловаў (усяго 33.650 артыкулаў), - адлюстраваць сучаснае словазмяненне дзеяслова, даць поўную сістэму яго марфалагічных форм. Слоўнік будзе карысны ўсім, для каго важна правільная моўная практыка.


11 лістапада 2008

Пачалася праца над Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы

Аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі, прымаўкі, у патрэбных выпадках іх значэнні тлумачацца. Прыводзяцца асноўныя граматычныя формы слова, стылістычныя паметы, якія ўказваюць на сферу яго ўжывання. Адзначаецца націск. У слоўнікавым артыкуле даюцца вытворныя словы. Слоўнік прызначаны як для шырокага кола чытачоў, так і для спецыялістаў-мовазнаўцаў.


Старонкі:   1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  
 
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017