 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
3 красавіка 2009
|
 |
Выйшаў з друку даведнік Турысцкія рэгіёны Беларусі.
Туристские регионы Беларуси.
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 608 с.: іл.
ISBN 978-985-11-0384-9
Наклад: 3000 асобнікаў.
Кніга складаецца з 9 альфабэтных разьдзелаў, у якіх падаецца інфармацыя пра гісторыка-культурныя аб'екты і цэнтры турызму, гарады, гарадзкія пасёлкі, раёны, вобласьці, курорты і зоны адпачынку, асноўныя турысцкія прадпрыемствы, турысцкія маршруты, розныя віды турызму, прыродныя аб'екты, папулярныя сярод турыстаў, нацыянальныя паркі, запаведнікі, заказьнікі і да т.п. Кніга утрымлівае каля 1200 ілюстрацыяў, у тым ліку 125 мапаў. Выданьне разьлічана на турыстаў, работнікаў сфэры турызму, краязнаўцаў і аматараў актыўнага адпачынку. На расейскай мове.
Гэты даведнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
18 сакавіка 2009
|
 |
Выйшаў з друку Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.
Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.
І.Кандраценя, Л.Кунцэвіч
Менск: ТетраСистемс, 2009. - 704 с.
ISBN 978-985-470-861-4
Наклад: 3100 асобнікаў.
Арфаграфічны слоўнік з'яўляецца даведнікам па правільнай і аднастайнай перадачы пісьмовай мовы. Яго аснову складае найбольш пашыраная агульнаўжывальная лексіка, якая можа выклікаць цяжкасці пры напісанні. У слоўнік уключаны новыя словы, якія яшчэ не зафіксаваны лексікаграфічнымі даведнікамі беларускай мовы. Лексічныя адзінкі падаюцца ў іх нарматыўным напісанні, з націскамі і граматычнай інфармацыяй. Слоўнік мае нарматыўны характар і разлічаны на вучняў сярэдніх школ і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў, настаўнікаў беларускай мовы, абітурыентаў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай мовай і імкнецца правільна, без памылак пісаць па-беларуску.
Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
6 сакавіка 2009
|
 |
Выйшаў з друку Слоўнік новых слоў беларускай мовы.
Слоўнік новых слоў беларускай мовы.
В.Уласевіч, Н.Даўгулевіч
Менск: ТетраСистемс, 2009. - 448 с.
ISBN 978-985-470-860-7
Наклад: 2000 асобнікаў.
У слоўніку прадстаўлена лексіка беларускай мовы, якая з'явілася ў выніку кардынальных пераўтварэнняў у грамадска-палітычным, эканамічным і культурным жыцці краіны на мяжы XX-XXI стагоддзяў і актыўна выкарыстоўваецца ў перыядычным друку, а таксама ў тэкстах, змешчаных у сетцы Інтэрнэт. Усяго разгледжана каля 4500 слоў і выразаў, якія адлюстроўваюць практычна ўсе сферы сучаснага жыцця.
Слоўнік дае разнастайную інфармацыю аб слове: тлумачэнне, прыклады ўжывання ў СМІ, стылістычную і граматычную характарыстыку, пры неабходнасці - этымалогію. Адрасуецца выкладчыкам, студэнтам, настаўнікам і вучням сярэдніх школ, работнікам друку, радыё і тэлебачання, а таксама ўсім, хто карыстаецца беларускай мовай.
Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
3 сакавіка 2009
|
 |
Выйшаў з друку даведнік Мовы свету.
Мовы свету. Энцыклапедычны даведнік.
В.Рагаўцоў
Магілеў: УА «МДУ імя А.Куляшова», 2009. - 290 с.
ISBN 978-985-480-506-1
Наклад: 120 асобнікаў.
У даведніку даюцца звесткі пра мовы свету (каля 400), сем'і і групы моў (больш за 150). Змяшчаецца інфармацыя аб прыблізнай колькасці моўнікаў, прыналежнасці мовы да той або іншай сям'і або групы моў, тэрыторыі пашырэння, асаблівасцях гукавога ладу, граматыкі, лексікі, часе з'яўлення пісьмовасці, найстаражытных пісьмовых помніках, сацыяльным статусе (афіцыйная/дзяржаўная мова, мова міжэтнічных або побытавых зносін і да т.п.), вывучэнні. Падаецца таксама паказальнік моў. Для навуковых супрацоўнікаў, аспірантаў, студэнтаў - усіх, хто цікавіцца мовамі свету.
Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |