Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Навіны
 
12 кастрычніка 2012

Дададзены Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя.

Граматычна-арфаграфічны слоўнік-даведнік адлюстроўвае сучаснае словазмяненне аднайменных часцін мовы, дае поўную парадыгму іх марфалагічных форм. Асноўная інфармацыя аб часцінах мовы ўтрымліваецца ў слоўнікавым артыкуле, які змяшчае адпаведна формы словазмянення прыметніка, займенніка, лічэбніка, формы ступеней параўнання прыслоўя. Разлічаны на шырокае кола чытачоў: настаўнікаў і вучняў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай формах.


18 верасня 2012

Выйшаў з друку даведнік Мэтэаралёгія і кліматалёгія (беларуска-расейска-ангельскі).

Метэаралогія і кліматалогія: беларуска-руска-англійскі даведнік.
П.Каўрыга
Менск: Чатыры чвэрці, 2011. - 312 с.
ISBN 978-985-6981-86-2
Наклад: 300 асобнікаў.

Даведнік утрымлівае каля 2000 тэрмінаў па асноўных раздзелах метэаралогіі (агульнай і сінаптычнай), кліматалогіі, аэралогіі, аграметэаралогіі. Увайшоў шэраг новых тэрмінаў па камп'ютарнай апрацоўцы і архівацыі даных, радыёлакацыі, лікавых і дыстанцыйных метадах даследавання, забруджванні атмасферы, а таксама па характарыстыцы кліматычных паясоў, тыпаў клімату Зямлі і яго сучасных змяненнях. Тлумачэнне тэрмінаў даецца на беларускай мове. Беларускамоўныя тэрміны перакладзены на расейскую і ангельскую мовы. Разлічаны на навуковых супрацоўнікаў, студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў у галіне метэаралогіі, кліматалогіі, геафізікі, экалогіі і геаграфіі. Карысны для ўсіх, хто цікавіцца надвор'ем і кліматам.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


14 верасня 2012

Выйшаў з друку Слоўнік асабовых уласных імён.

Слоўнік асабовых уласных імён.
А.Усціновіч
Менск: Літаратура і Мастацтва, 2011. - 240 с.
ISBN 978-985-6941-10-1
Наклад: 1200 асобнікаў.

Слоўнік з'яўляецца найбольш поўным нарматыўным даведнікам па выкарыстанні ўласных асабовых беларускіх імён, утварэнні імён па бацьку. Прыведзены розныя па паходжанні мужчынскія і жаночыя імёны, у тым ліку рэдкаўжывальныя і ўстарэлыя; пададзены найбольш пашыраныя іх народныя, размоўныя і вытворныя формы і варыянты. Выданне ўтрымлівае таксама інфармацыю аб іншамоўных адпаведніках беларускіх імён. Адрасуецца работнікам пашпартных сталоў і кадравых службаў, ЗАГСаў, натарыяльных кантор і юрыдычных кансультацый, работнікам друку, настаўнікам і студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца сучасным беларускім іменасловам.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


25 ліпеня 2012

Выйшаў з друку Слоўнік беларускіх народных параўнанняў.

Слоўнік беларускіх народных параўнанняў.
Т.Валодзіна, Л.Салавей
Менск: Беларуская навука, 2011. - 482 с.
ISBN 978-985-08-1346-6
Наклад: 300 асобнікаў.

Параўнанні надаюць мове яркасць, адметнасць і той непаўторны каларыт, які адрознівае адну мову ад іншай. Яны ўзбагачаюць гаворку за кошт сваёй здольнасці трапна і вобразна выяўляць сутнасць самых разнастайных з'яў. Прапанаваны слоўнік - вопыт найбольш поўнага збору ўстойлівых беларускіх народных параўнанняў. Змяшчае больш за 8 тыс. параўнальных выразаў рознага тыпу. Дэфініцыя ўключае тлумачэнне значэння, геаграфічную і стылістычную характарыстыку, у неабходных выпадках даецца каментарый культаралагічнага характару. Захаваны дыялектныя асаблівасці маўлення. Слоўнік разлічаны на фалькларыстаў, лінгвістаў, перакладчыкаў, будзе карысны як настаўнікам беларускай мовы, так і майстрам слова - пісьменнікам, журналістам, а таксама ўсім, хто шануе родную мову.


16 чэрвеня 2012

Дададзены Слоўнік беларускай мовы.

Найбольш поўнае акадэмічнае выданне слоўніка падрыхтавана з улікам змен, што адбыліся ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». У аснову рэестра слоўніка, які ўключае каля 150 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы» 1987 года выдання, значна дапоўнены лексікай, што ўвайшла ва ўжытак у апошнія дзесяцігоддзі, а таксама лексікай, якая можа вызваць цяжкасці пры напісанні па новых правілах. Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў беларускай мовы, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, журналістаў, пісьменнікаў, рэдактараў і ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай.


18 траўня 2012

Дададзены слоўнік Асновы эканамічнай тэрміналогіі.


17 сакавіка 2012

Дададзены слоўнік Асноўныя тэрміны і паняцці па сельскай і лясной гаспадарцы.


20 лютага 2012

Дададзены слоўнік Асноўныя тэрміны і паняцці па біялогіі.


5 сьнежня 2010

Выйшаў з друку тэматычны слоўнік Сельская гаспадарка.

Сельская гаспадарка: тэматычны слоўнік.
Менск: Беларуская навука, 2010. - 527 с.
ISBN 978-985-08-1230-8
Наклад: ... асобнікаў.

Слоўнік уключае выбраныя з розных крыніц рэгіянальныя беларускія народныя назвы, якія звязаны з сельскай гаспадаркай, а таксама са спадарожнымі традыцыйнай сялянскай працы заняткамі. Уваходзяць у яго і словы, якія абазначаюць розныя паняцці народнай астраноміі і метэаралагічных з'яў.



12 лютага 2010

Выйшаў з друку Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.

Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.
А.Баршчэўская, Л.Баршчэўскі
Менск: Радыёла-плюс, 2010. - 560 с.
ISBN 985-978-448-101-2
Наклад: 3500 асобнікаў.

Выданне падрыхтаванае з улікам правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджанымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года, які ўступае ў сілу з 1 верасня 2010 года. Рэестр слоўніка ўключае каля 42.000 слоў і словазлучэнняў, напісанне і вымаўленне якіх выклікаюць цяжкасці. У датадак уключана прыкладна 1200 асабовых уласных імён. Адрасуецца школьнікам, абітурыентам, студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам і самаму шырокаму колу карыстальнікаў.

Гэты слоўнік можна набыць у інтэрнэт-краме «Prastora.by».


Старонкі:   1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  
 
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019