Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Навіны
 
17 лютага 2013

Выйшаў з друку Беларуска-расейскі слоўнік.

Беларуска-рускі слоўнік. У 3 т. (Больш за 110.000 слоў)
Выд. 4-е, перапрац. і дап. Пад рэд. А.Лукашанца; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. - 1072 с. + 1088 с. + 1120 с.
ISBN 978-985-11-0613-0
Наклад: 3000 асобнікаў.

Чацвёртае выданне Слоўніка падрыхтавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Разлічаны на масавага чытача.



16 студзеня 2013

Выйшаў з друку Беларускі палітычны слоўнік.

Беларускі палітычны слоўнік.
В.Шынкароў, С.Раманава
Менск: Адукацыя і выхаванне, 2011. - 576 с.
ISBN 978-985-471-292-5
Наклад: 3000 асобнікаў.

Слоўнік падрыхтаваны ў асноўным на беларускім матэрыяле. У ім змешчаны найбольш распаўсюджаныя тэрміны, паняцці, канцэпты грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця краіны, звесткі з гісторыі Беларусі, станаўлення дзяржаўнасці і прававых адносін, духоўнасці і культурных падзей краіны. Выкарыстаны апрабаваныя на практыцы характарыстыкі, пададзены азначэнні, неабходныя ў працэсе вывучэння сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, забеспячэння дзяржаўнай, грамадска-палітычнай дзейнасці, інфармацыйнай і выхаваўчай работы. Размешчаны геаграфічныя, гістарычныя эканамічныя артыкулы пра Беларусь, яе найважнейшыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Шырока прадстаўлены персаналіі, звесткі пра вядомых гістарычных асоб, беларускіх і замежных даследчыкаў-грамадазнаўцаў. Выданне разлічана на шырокае выкарыстанне ў працэсе вывучэння грамадскіх дысцыплін у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


15 сьнежня 2012

Выйшла з друку энцыклапедыя Максім Багдановіч.

Максім Багдановіч: энцыклапедыя.
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. - 608 с.: іл.
ISBN 978-985-11-0584-3
Наклад: . асобнікаў.

Гэта персанальная энцыклапедыя, якая асвятляе жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры. У ёй змешчаны артыкулы, прысвечаныя лірычным творам паэта, перакладам, крытыцы, публіцыстыцы, паасобным жанрам, вобразам, артыкулы пра яго эстэтычныя погляды, сувязі з фальклорам і літаратурамі замежных краін, пра ўвасабленне багдановічаўскай тэмы ў выяўленчым мастацтве, музыцы, тэатры, кіно. Кніга разлічана на супрацоўнікаў музеяў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца нацыянальнай культурнай спадчынай беларускага народа.


21 лістапада 2012

Выйшаў з друку Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (Ч.1).

Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны. У 2 ч. Ч. 1.
Віцебск: ВДУ, 2012. - 304 с.
ISBN 978-985-517-365-7
Наклад: . асобнікаў.

Слоўнік змяшчае дыялектную лексіку з гаворак усіх раёнаў рэгіёна, тут упершыню ажыццёўлены максімальна поўны збор народнай лексікі поўначы Беларусі. Слоўнік будзе карысны не толькі для лінгвістаў, але і гісторыкаў, этнографаў, фалькларыстаў, пісьменнікаў, для ўсіх, хто любіць роднае слова.



10 лістапада 2012

Выйшаў з друку Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы.

Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы: новыя правіла.
Т.Маракуліна, І.Капылоў
Менск: Современная школа, 2011. - 96 с.
ISBN 978-985-539-067-2
Наклад: . асобнікаў.

Слоўнік адлюстроўвае правапісныя змены, зацвержанныя Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», які ўступіў у сілу з 1 верасня 2010 года. У слоўніку зафіксаваны словы, у напісанні якіх адбыліся змены, абумоўленныя новымі правіламі. Слоўнік таксама ўключае словы, правапіс якіх выклікаў цяжкасці ў сувязі з іх непаслядоўнай перадачай у розных лексікаграфічных крыніцах. Даведнік змяшчае як агульнаўжывальную лексіку сучаснай беларускай мовы, так і навукова-тэхнічныя тэрміны, гістарызмы, запазычанні, новыя словы, якія ўвайшлі ў беларускую мову ў апошні час.


17 кастрычніка 2012

Дададзены Граматычны слоўнік назоўніка.

Слоўнік з'яўляецца граматычна-арфаграфічным даведнікам па формазмяненні назоўніка. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць граматычную характарыстыку назоўніка і поўную парадыгму словазмянення. Слоўнік разлічаны на шырокае кола чытачоў: настаўнікаў і вучняў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай формах.


12 кастрычніка 2012

Дададзены Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя.

Граматычна-арфаграфічны слоўнік-даведнік адлюстроўвае сучаснае словазмяненне аднайменных часцін мовы, дае поўную парадыгму іх марфалагічных форм. Асноўная інфармацыя аб часцінах мовы ўтрымліваецца ў слоўнікавым артыкуле, які змяшчае адпаведна формы словазмянення прыметніка, займенніка, лічэбніка, формы ступеней параўнання прыслоўя. Разлічаны на шырокае кола чытачоў: настаўнікаў і вучняў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай формах.


18 верасня 2012

Выйшаў з друку даведнік Мэтэаралёгія і кліматалёгія (беларуска-расейска-ангельскі).

Метэаралогія і кліматалогія: беларуска-руска-англійскі даведнік.
П.Каўрыга
Менск: Чатыры чвэрці, 2011. - 312 с.
ISBN 978-985-6981-86-2
Наклад: 300 асобнікаў.

Даведнік утрымлівае каля 2000 тэрмінаў па асноўных раздзелах метэаралогіі (агульнай і сінаптычнай), кліматалогіі, аэралогіі, аграметэаралогіі. Увайшоў шэраг новых тэрмінаў па камп'ютарнай апрацоўцы і архівацыі даных, радыёлакацыі, лікавых і дыстанцыйных метадах даследавання, забруджванні атмасферы, а таксама па характарыстыцы кліматычных паясоў, тыпаў клімату Зямлі і яго сучасных змяненнях. Тлумачэнне тэрмінаў даецца на беларускай мове. Беларускамоўныя тэрміны перакладзены на расейскую і ангельскую мовы. Разлічаны на навуковых супрацоўнікаў, студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў у галіне метэаралогіі, кліматалогіі, геафізікі, экалогіі і геаграфіі. Карысны для ўсіх, хто цікавіцца надвор'ем і кліматам.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


14 верасня 2012

Выйшаў з друку Слоўнік асабовых уласных імён.

Слоўнік асабовых уласных імён.
А.Усціновіч
Менск: Літаратура і Мастацтва, 2011. - 240 с.
ISBN 978-985-6941-10-1
Наклад: 1200 асобнікаў.

Слоўнік з'яўляецца найбольш поўным нарматыўным даведнікам па выкарыстанні ўласных асабовых беларускіх імён, утварэнні імён па бацьку. Прыведзены розныя па паходжанні мужчынскія і жаночыя імёны, у тым ліку рэдкаўжывальныя і ўстарэлыя; пададзены найбольш пашыраныя іх народныя, размоўныя і вытворныя формы і варыянты. Выданне ўтрымлівае таксама інфармацыю аб іншамоўных адпаведніках беларускіх імён. Адрасуецца работнікам пашпартных сталоў і кадравых службаў, ЗАГСаў, натарыяльных кантор і юрыдычных кансультацый, работнікам друку, настаўнікам і студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца сучасным беларускім іменасловам.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


25 ліпеня 2012

Выйшаў з друку Слоўнік беларускіх народных параўнанняў.

Слоўнік беларускіх народных параўнанняў.
Т.Валодзіна, Л.Салавей
Менск: Беларуская навука, 2011. - 482 с.
ISBN 978-985-08-1346-6
Наклад: 300 асобнікаў.

Параўнанні надаюць мове яркасць, адметнасць і той непаўторны каларыт, які адрознівае адну мову ад іншай. Яны ўзбагачаюць гаворку за кошт сваёй здольнасці трапна і вобразна выяўляць сутнасць самых разнастайных з'яў. Прапанаваны слоўнік - вопыт найбольш поўнага збору ўстойлівых беларускіх народных параўнанняў. Змяшчае больш за 8 тыс. параўнальных выразаў рознага тыпу. Дэфініцыя ўключае тлумачэнне значэння, геаграфічную і стылістычную характарыстыку, у неабходных выпадках даецца каментарый культаралагічнага характару. Захаваны дыялектныя асаблівасці маўлення. Слоўнік разлічаны на фалькларыстаў, лінгвістаў, перакладчыкаў, будзе карысны як настаўнікам беларускай мовы, так і майстрам слова - пісьменнікам, журналістам, а таксама ўсім, хто шануе родную мову.


Старонкі:   1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  
 
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017