 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
21 сакавіка 2018
|
 |
Да 100-годдзя БНР мы падрыхтавалі у тэкставым выглядзе поўны збор (23 выпускі) перакладных тэрміналагічных слоўнікаў серыі "Беларуская навуковая тэрміналогія" (БНТ), укладзеных у 1920-х гадах. Таксама ўключаны некалькі тэрміналагічных слоўнікаў, якія выйшлі па-за рамкамі серыі БНТ. У адрозненне ад ранейшых сканаваных версій, тэкставы варыянт дазваляе ажыццяўляць паўнавартасных пошук, што дае слоўнікам новае жыццё.
* * *
У свеце існуе каля шасці тысяч натуральных моў, на якіх можна спяваць
песні, баяць аповеды і складаць вершы, але колькасць літаратурных,
стандартных моў многа меншая. У 1920-я гады ў кола элітарных стандартных
моў, якія не абмяжоўваюцца сферамі мастацкай літаратуры і публіцыстыкі, але
вольна адчуваюць сябе таксама ў стылях навуковай літаратуры і афіцыйнага
справаводства, увайшла і беларуская мова. Выдадзеная ў 1922–1930 гадах
серыя слоўнікаў «Беларуская навуковая тэрміналогія» ўвайшла ў гісторыю як
выдатны навукова-арганізацыйны чын, які дазволіў адбыцца гэтаму вялікаму
дасягненню. У гэты час у Мінску пад эгідай Інстытута беларускай культуры –
легендарнага «Інбелкульта» – былі надрукаваны тэрміналагічныя слоўнікі з
галіны матэматыкі, літаратуры, геаграфіі, логікі і псіхалогіі, геалогіі і мінералогіі,
батанікі, музычнага мастацтва, лясной гаспадаркі, анатоміі, права,
грамадазнаўства, заалогіі, мовазнаўства, глебазнаўства, бухгалтарскай
справы, хіміі, сельскай гаспадаркі, фізікі, педагогікі, агульнай раслінагадоўлі.
Падрыхтоўка і здзяйсненне гэтага фундаментальнага для свайго часу
праекта была б немагчымай без існавання пэўнага рэжыму дзяржаўнасці
Беларусі. Элементамі праяўлення дзяржаўнасці былі заснаванне Навукова-
тэрміналагічнай камісіі пры Народным камісарыяце асветы БССР (1921) і
Інстытута беларускай культуры (1922). Выданні серыі «Беларуская навуковая
тэрміналогія» ўвабралі ў сябе здабыткі папярэдняй выпрацоўкі тэрміналогіі
1916–1920 гг., здзейсненыя нярэдка па-за межамі сучаснай Беларусі
(Беларускае навуковае таварыстве ў Вільні, 1918) і ў рамках навуковых
інстытуцый, сфарміраваных у дасавецкі перыяд (Бюро па ўкладанні і перакладу
падручнікаў у Мінску пры Народным сакратарыяце БНР, 1918; Мінскі беларускі
педагагічны інстытут, 1918).
Сяргей Запрудскі
|
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
12 студзеня 2014
|
 |
Дададзеная Беларуская энцыклапедыя (18 т.) у раздзел Кнігі ў PDF/DJVU (8,7 Gb, .djvu з пошукам; торэнт-файл).
Беларуская энцыклапедыя як універсальны сістэматызаваны даведнік змяшчае самыя разнастайныя звесткі па ўсіх галінах ведаў, назапашаных чалавецтвам, пра найважнейшыя падзеі гісторыі і сучаснага грамадска-палітычнага жыцця, пра выдатных дзеячаў усіх часоў і народаў. У той жа час пэўная перавага аддаецца навукова аргументаванаму асвятленню падзей, з’яў, фактаў, звязаных з Беларуссю, з яе выдатнымі дзеячамі ва ўсіх галінах палітычнага, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця. БелЭн — гэта ўсё пра Беларусь і ўвесь свет па-беларуску, гэта першая нацыянальная энцыклапедыя суверэннай дзяржавы Рэспублікі Беларусь, у стварэнні якой прымалі ўдзел вядомыя вучоныя, літаратары, мастацтвазнаўцы і іншыя айчынныя, а ў шэрагу выпадкаў і замежныя спецыялісты розных галін ведаў. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, картамі, схемамі. Энцыклапедыя выдадзеная ў 18 тамах (19 кнігах, прыкладна па 100 улікова-выдавецкіх аркушаў кніга). У ёй змешчана каля 80 тысяч тэрмінаў. |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
27 траўня 2013
|
 |
Выйшаў з друку Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы.
Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы. У 2 т.
М.Пазнякоў
Менск: Літаратура і Мастацтва, 2012. - 400 с. + 365 с.
ISBN 978-985-6994-83-1
Наклад: 1600 асобнікаў.
У слоўніку сабраны і пададзены па семантычных групах эпітэты да амаль 450 найбольш ужывальных назоўнікаў беларускай
мовы. Лексічны матэрыял ілюструецца прыкладамі з мастацкай літаратуры, фальклору, перыядычных і навукова-даведачных
выданняў. Праца разлічана на пісьменнікаў, перакладчыкаў, рэдактараў, журналістаў, работнікаў радыё, тэлебачання і друку,
выкладчыкаў, студэнтаў, вучняў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай.
Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за
выходныя дадзеныя!
|
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
20 красавіка 2013
|
 |
Выйшаў з друку Беларускі арфаграфічны слоўнік.
Беларускі арфаграфічны слоўнік.
Л.Кунцэвіч, І.Кандраценя
Менск: Беларуская навука, 2012. - 695 с. - 3-е выд., выпр., нов. арфаграф. напіс.
ISBN 978-985-18-1612-2
Наклад: 5000 асобнікаў.
Новы беларускі арфаграфічны слоўнік грунтуецца на правілах, якія ўводзяцца ў дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб
Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», прынятым у 2008 г. Аснову слоўніка складаюць найбольш пашыраная
агульнаўжывальная лексіка, а таксама словы, якія могуць выклікаць цяжкасці пры напісанні. Слоўнік мае нарматыўны характар і
разлічаны на вучняў сярэдніх школ, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў, абітурыентаў, настаўнікаў беларускай мовы,
выкладчыкаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто карыстаецца пісьмовай беларускай мовай.
Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за
выходныя дадзеныя!
|
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |