 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
2 сакавіка 2006
|
 |
Выйшаў з друку Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы.
Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. Г.Арашонкава, В.Лемцюгова Менск: Радыёла-плюс, 2005. - 448 с. ISBN 985-448-053-4 Наклад: 3000 асобнікаў.
Слоўнік змяшчае каля 10.000 слоў. У ім прыводзяцца і тлумачацца цяжкія выпадкі словаўжывання, формаўтварэння, акцэнталогіі і спалучэння слоў. Адрасуецца школьнікам, навучэнцам, абітурыентам, студэнтам, а таксама настаўнікам і выкладчыкам, усім, хто цікавіцца пытаннямі роднай мовы.
Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
3 лютага 2006
|
 |
Выйшаў з друку Слоўнік іншамоўных слоў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка. А.Булыка Менск: Харвест, 2005. - 336 с. ISBN 985-13-2635-6 Наклад: 5000 асобнікаў.
Слоўнік змяшчае каля 4.000 іншамоўных слоў, што сталі актуальнымі ў беларускай мове на працягу 2-х апошніх дзесяцігоддзяў. Аснову яго складаюць новыя лексічныя адзінкі, запазычаныя ў сувязі са зменамі ў грамадска-палітычнай, эканамічнай, культурнай і іншых сферах жыцця. З вядомых раней лексем прыводзяцца толькі тыя, якія набылі дадатковыя, пераважна пераносныя значэнні або шырокае ўжыванне ў сучасных сродках масавай інфармацыі. Разлічаны на школьнікаў, навучэнцаў, абітурыентаў, студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выкладчыкаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі роднай мовы.
Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
16 студзеня 2006
|
 |
Выйшаў з друку Палескі дзівасіл (беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, выслоўі).
Палескі дзівасіл: Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, выслоўі: са скарбніцы А.Сержпутоўскага. У.Касько Менск: Вышэйшая школа, 2005. - 383 с. ISBN 985-06-1074-3 Наклад: 2500 асобнікаў.
Першае арыгінальнае выданне лепшых узораў беларускіх народных прыказак, прымавак, выслоўяў і фразеалагізмаў са скарбніцы знакамітага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, асветніка А.Сержпутоўскага.
Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
13 сьнежня 2005
|
 |
Выйшла з друку энцыклапедыя Беларускі фальклор.
Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: А капэла - Куцця. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. - 768 с.: іл. ISBN 985-11-0334-9 Наклад: 2000 асобнікаў.
Энцыклапедыя складаецца з 2 тамоў, у якіх змешчана каля 3.000 артыкулаў, прысвечаных абрадам, звычаям, традыцыям і вераванням беларусаў, іх вусна-паэтычнай творчасці, народнаму мастацтву. Значная частка артыкулаў прысвечана фалькларыстычнай навуцы, яе гісторыі, асноўным тэндэнцыям развіцця, а таксама даследчыкам беларускага фальклору, яго збіральнікам і папулярызатарам. Выданне багата ілюстравана чорна-белымі і каляровымі фотаздымкамі. Кніга адрасавана фалькларыстам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца беларускім фальклорам, нацыянальнай культурай беларускага народа. |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
8 лістапада 2005
|
 |
Выйшла з друку энцыклапедыя Гарады і вёскі Беларусі (Т.2, кн.2).
Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць. С.Марцэлеў Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. - 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6 Наклад: 4000 асобнікаў.
Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе навейшых архіўных і інш. крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі: 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, уключаючы і тыя, якія зараз перасталі існаваць. Другі том выдання прысвечаны населеным пунктам 10 раёнаў Гомельскай вобласці (Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Хойніцкі, Чачэрскі раёны). |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |