 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
8 траўня 2005
|
 |
Выйшла з друку энцыклапедыя Гарады і вёскі Беларусі (Т.1, кн.1).
Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць. С.Марцэлеў Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2004. - 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9 Наклад: 4000 асобнікаў.
Першае ў гісторыі Беларусі фундаментальнае шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе навейшых архіўных і інш. крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі: 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, уключаючы і тыя, якія зараз перасталі існаваць. Першы том выдання прысвечаны населеным пунктам 11 раёнаў Гомельскай вобласці (Акцябрскі, Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Жлобінскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Кармянскі раёны). |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
13 красавіка 2005
|
 |
Дададзены даведнік Культуралогія.
Даведнік уключае 844 артыкула, у якіх разглядаюцца актуальныя праблемы тэорыі і гісторыі культуры, асноўныя культуралагічныя паняцці і тэрміны, найважнейшыя школы і кірункі культуралогіі. У біяграфічных артыкулах, прысвечаных вядомым культуролагам, мысліцелям і асветнікам, дзеячам культуры, асвятляюцца іх жыццёвы і творчы шлях, асаблівасці светапогляду, распрацаваныя імі канцэпцыі і тэорыі. Змест большасці матэрыялаў арганічна звязаны з Беларуссю, з канкрэтнымі рэаліямі этнакультурнага развіцця беларускага грамадства. Кніга адрасавана спецыялістам у галіне культуралогіі, выкладчыкам і навучэнцам вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, усім, хто цікавіцца пытаннямі айчыннай і сусветнай культуры. |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
14 сакавіка 2005
|
 |
Выйшаў з друку Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы.
Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. Б.Плотнікаў, В.Трайкоўская Менск: Кніжны Дом, 2004. - 544 с. ISBN 985-428-922-2 Наклад: 5100 асобнікаў.
У кнізе сцісла абагульнены цяжкасці беларускай мовы ў галіне арфаэпіі і арфаграфіі, марфалогіі, у прыватнасці ва ўжыванні склонавых канчаткаў назоўнікаў, у сінтаксічным кіраванні дзеясловаў, у функцыях знакаў прыпынку, у сінтаксісе, лексікалогіі, фразеалогіі, стылістыцы. Выданне прызначана для вучняў, студэнтаў, выкладчыкаў, навукоўцаў, для ўсіх, хто вывучае беларускую мову і штодзённа карыстаецца ёю.
Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
10 сакавіка 2005
|
 |
Выйшаў з друку Слоўнік лексічных формаў.
Слоўнік лексічных формаў (сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы, амографы, амафоны). Я.Хвалей, У.Шарпіла Менск: Парадокс, 2004. - 416 с. (Эрудыт) ISBN 985-451-134-0 Наклад: 3100 асобнікаў.
Упершыню пад адной вокладкай сабрана цэлая серыя слоўнікаў, якія ў свой час выходзілі паасобку. Кожны з іх разглядае не асобныя словы, а групы слоў, з'яднаных пэўнымі суадносінамі - падабенствам ці розніцай паміж іх гучаннем і сэнсам. Кніга спатрэбіцца і школьніку, і студэнту, і кожнаму, хто хоча дасканала валодаць беларускай мовай. |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
18 сьнежня 2004
|
 |
Выйшаў з друку Паэтычны слоўнік.
Паэтычны слоўнік. - 3-е выд., дапрац. і дапоўн. Вячаслаў Рагойша Менск: Беларуская навука, 2004. - 576 с. ISBN 985-08-0598-6 Наклад: 2000 асобнікаў.
У слоўніку доктара філалагічных навук, прафесара В.Рагойшы тлумачыцца каля тысячы тэрмінаў па тэорыі паэзіі. Улічваюцца дасягненні сучаснай літаратуразнаўчай думкі ў галіне агульнай паэтыкі і паэтыкі верша, вопыт паэзіі замежных краін. Асноўная ўвага ўдзяляецца гісторыі і тэорыі беларускага верша. У трэцяе выданне ўключаны звыш 50 новых тэрмінаў. Прызначаецца шырокаму колу навукоўцаў, пісьменнікам, студэнтам філфакаў ВНУ, навучэнцам тэхнікумаў, вучням сярэдніх школ, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца праблемамі паэзіі. |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |