41 каранасты // каранёвы // караністы // карэнны Каранасты. 1. Які мае тоўстыя, моцныя карані. Дуб галлё распусціў каранасты над ім [курганом], сухазелле у грудзі ўпілося. Я.Купала. 2. Невысокі,… 42 кардынальны // кардынальскі Кардынальны. Галоўны, важны, самы істотны. На працягу ўсяго свайго творчага шляху захаваў Дастаеўскі палымяную цікавасць да самых істотных, кардынальных… 43 каробачны // каробчаты Каробачны. Які мае адносіны да каробкі. Каробачная майстэрня. Каробчаты. Які мае выгляд кораба; выгнуты. Аўтамат быў новы, зараджаны доўгім каробчатым… 44 кароністы // каронны Кароністы. З вялікай кронай - каронай дрэва. Сінонім: купчасты. Кароністае дрэва. Кароністая ліпа. Каронны. 1. Які мае адносіны да кароны - царскага… 45 карослівы // кароставы Карослівы. Хворы каростай; у каросце. Сям-там грэліся на сонцы карослівыя сабакі. М.Лынькоў Кароставы. У выразе: кароставы клешч - клешч,… 46 карундавы // карункавы Карундавы. Які мае адносіны да цвёрдага мінералу - карунду. Карундавыя іголкі для патэфонных пласцінак. Карункавы. Які мае адносіны да карункаў - ажурных… 47 карыслівы // карысны Карыслівы. Які мае на ўвазе выгаду, карысць, заснаваны на карысці; які імкнецца да асабістай выгады, карысці. Мне гаварылі, што хлопцы ў групе недалюблівалі… 48 карэйка // карэянка Карэйка. Свіная або цялячая грудзінка спецыяльнага прыгатавання. Хоць ён і не любіў свініны, але карэйка халоднага капчэння яму падабалася, і ён часта… 49 карэктарскі // карэктны // карэктурны Карэктарскі. Які мае адносіны да карэктара. Але праз два гады цяжкія ўмовы прымусілі яго [Караленку] пакінуць інстытут і заняцца карэктарскай работай.… 50 карэтачны // карэтны Карэтачны. Які мае адносіны да карэткі - рухомай часткі некаторых машын, механізмаў, апаратаў. Карэтачны валік пішучай машынкі. Карэтны. Які мае адносіны… 51 касмагонія // касмалогія Касмагонія. Навука аб паходжанні, развіцці нябесных цел і іх сістэм. Аддзел астраноміі, які займаецца пытаннямі паходжання і развіцця нябесных цел,… 52 касметычны // касмічны Касметычны. Які мае адносіны да касметыкі - сродкаў для надання свежасці і прыгажосці твару, целу. Па тэлефоне Фінця Паўлаўна дазналася, што ў Маскве… 53 кастлявы // касцявы // касцяны // касцісты // косны1 / косны2 Кастлявы. Схуднелы, высахлы, з выступаючымі касцямі; сухарлявы. Бабцы было гадоў пад дзевяноста. У твары і ў кастлявых руках ні крывінкі, вочы выцвілі,… 54 касцюмерны // касцюміраваны // касцюмны Касцюмерны. Які мае адносіны да тэатральных і маскарадных касцюмаў, да іх вырабу і захоўвання. Якраз на гэтым месцы была некалі касцюмерная крама, у… 55 кашаміравы / кашміравы / кашміровы // кашмірскі Кашаміравы. Тое, што і кашміровы. Цёмная, завязаная пад бараду кашаміравая хустка з чырвонымі кветкамі па ёй была насунута нізка на лоб, як не на самыя… 56 квадра // кварта Квадра. Адна з чатырох фаз месяца (маладзік, сход, поўня, ветах). У Верамейках сонца гэтае бачылі адны лічаныя хвіліны, але надзея на перамену надвор'я… 57 квадрант // квадрат Квадрант. 1. Чацвёртая частка круга. Возьмем цяпер поўны круг і правядзём у ім гарызантальны і вертыкальны дыяметры. Гэтыя дыяметры падзеляць круг… 58 кваканне // квактанне // квахтанне Кваканне. Гучанне, падобнае на «ква-ква» (звычайна пра лягушак). Мы падышлі да белых парэнчаў на мастках рэчкі, якой амаль зусім не было відаць. Праўда,… 59 кваква // квактуха / квахтуха // квакша Кваква. Птушка сямейства чаплевых з кароткімі нагамі і чубком на галаве. Чорнагаловая кваква. Квактуха. Курыца, якая выседжвае або водзіць куранят.… 60 кваліфікаваны // кваліфікацыйны Кваліфікаваны. Які мае спецыяльныя веды, навыкі; з высокай кваліфікацыяй; умелы, вопытны. Заслонаў скардзіўся на адсутнасць металу, на тое, што не хапае…