1 пераадолены // пераадольны Пераадолены. Які перасілілі, перамаглі, з якім справіліся. Яшчэ да апошняга часу не пераадолены вузкі, схематычны падыход да вырашэння пытання аб нацыянальнай… 2 перавозачны // перавозны // перавозчыцкі Перавозачны. Які мае адносіны да перавозкі. Перавозачны транспарт. Перавозны. Які мае адносіны да перавозу - пераправы цераз раку. Перавозны паром.… 3 перавязка // перавязь Перавязка. Тое, чым перавязана рана. Сінонім: павязка. Я прысеў на ўзбочыне. Абмацаў перавязку: яна зусім ссунулася з раны. А.Якімовіч. Перавязь.… 4 перагружаны // перагрузачны Перагружаны. Перамешчаны з аднаго месца на іншае; нагружаны звыш нормы. Дарогі былі перагружаны, цягнікі рухаліся марудна, падоўгу прастойвалі. А.Марціновіч.… 5 пераемнасць // пераймальнасць Пераемнасць. Паслядоўнае развіццё, непасрэдны пераход ад аднаго да другога. Адзінства пакаленняў і пераемнасць у справах іх - адзін з самых моцных бакоў… 6 пераканальны // перакананы // пераканаўчы Пераканальны. Разм. Тое, што і пераканаўчы. Апавяданне «Жыве чалавек» - добры прыклад таго, як шмат дае пісьменніку вернасць праўдзе жыцця, нават бытавой… 7 перакулены // перакульны Перакулены. Разм. Перавернуты ўверх дном; павалены набок; абернуты. Перакулены воз з сенам. Перакульны. Які перакульваецца пры разгрузцы. Перакульны… 8 перакуплены // перакупніцкі // перакупны Перакуплены. Куплены, адкуплены ў каго-н. (пра раней купленае ім). Перакуплены матэрыял. Перакупніцкі. Які мае адносіны да перакупніцтва, спекуляцыі.… 9 пералесак // узлесак // узлессе Пералесак. Невялікі лес, аддзелены полем ад іншых лясных участкаў; рэдкі ці малады лес паміж ляснымі масівамі. На паляне ў светлым пералеску расцвілі… 10 пераменлівы // пераменны Пераменлівы. Які часта мяняецца, зменлівы; няўстойлівы. Пачуцці лірычнага героя абвостраны, настроі пераменлівыя, часам супярэчлівыя. М.Ярош. Пераменны.… 11 пераможаны // пераможны Пераможаны. Той, якога перамаглі; які пацярпеў паражэнне. Пісьменнік аказаўся пераможаным тым матэрыялам, які ён вельмі некрытычна чэрпаў не столькі… 12 перанаселенасць // перанасяленне // перасяленне Перанаселенасць. Празмерная населенасць. Прычыну натуральнага адбору Дарвін бачыў у асноўным у барацьбе за існаванне, якая выцякае з перанаселенасці.… 13 перапона // перапонка Перапона. Тое, што стрымлівае доступ куды-н. І вось земснарад зварухнуў перапону, што воды трымала ў апошнія дні. М.Калачынскі. Перапонка. Тонкая пругкая… 14 перасмешка // перасмешкі // перасмешніца Перасмешка. Невялічкая лясная птушка, здольная імітаваць галасы іншых птушак. Перасмешку можна сустрэць не толькі ў лесе, але і ў парках, садах, нават… 15 пераступаць // пераўступаць Пераступаць. 1. Пераходзіць на другі бок чаго-н. Пераступаць парог у хату. 2. Ісці, рухацца; не стаяць спакойна на месцы. Конь, запрэжаны ў лёгкія… 16 ператвараць // пераўтвараць Ператвараць. што. Рабіць з аднаго што-н. другое, перарабляць, пераводзіць у новы стан; надаваць зусім іншы выгляд; змяняць. Хлапчукі здзіўляліся, як… 17 пергамен / пергамент // перманент Пергамен. Тое ж, што і пергамент. Самы тонкі пергамен даюць шкуркі трусоў і вавёрак. Але спыніліся на шкурках абяскроўленых цялят, бо з іх атрымліваецца… 18 першасны // першы Першасны. Кніжн. Які з'яўляецца першай, зыходнай ступенню чаго-н. Сінонім: першапачатковы. Праўда, тое першаснае лексічнае значэнне, якое кладзецца… 19 перыгей // перыгелій Перыгей. Найбліжэйшы да Зямлі пункт арбіты якога-н. спадарожніка; проціл. апагей. Спадарожнік выведзены на арбіту з параметрамі: максімальная адлегласць… 20 перыферыйны // перыферычны Перыферыйны. Які мае адносіны да перыферыі, знаходзіцца на перыферыі - мясцовасці, аддаленай ад цэнтра. Краязнаўчая работа прадугледжвала масавы ўдзел…