Энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі
Беларускі слоўнік, русско-белорусский словарь, слоўнікі, энцыклапедыя
Энцыкляпэдыі, энцыкляпэдычныя даведнікі, сьпецыялізаваныя тлумачальныя слоўнікі, Перакладныя і моўныя (тлумачальныя, арфаграфічныя, фразеалагічныя і інш.) слоўнікі
 Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Пра праект
 
Slounik.org: беларускія слоўнікі і энцыкляпэдыі

Неабходнасьць стварэньня такога праекта існавала ўжо даўно, бо дагэтуль у беларускім сеціве не было сур'ёзнага слоўнікавага сайта. Праца распачалася ў 2002 годзе камандай беларускай электроннай бібліятэкі Беларуская Палічка.

Было вырашана рабіць «энцыкляпэдычна-слоўнікавы партал» - набор рознатэмавых энцыкляпэдый і слоўнікаў. На нашым сайце мы зьбіраем усе нейкім чынам зьвязаныя зь беларускай мовай і Беларусьсю слоўнікі і энцыкляпэдыі.

Мы ня ставілі мэтай стварэньне агульнай вялікай унівэрсальнай энцыкляпэдыі/слоўніка, бо ў такім выпадку нам давялося б займацца ўніфікацыяй фарматаў, аб'яднаньнем падобных артыкулаў з розных крыніцаў і г.д. Для такой працы нам не стае ані часу, ані ведаў.

Праект утрымлівае дзьве часткі: энцыкляпэдыі і слоўнікі. Энцыкляпэдыі, энцыкляпэдычныя даведнікі, сьпецыялізаваныя тлумачальныя слоўнікі знаходзяцца ў першым разьдзеле. Перакладныя і «моўныя» (тлумачальныя, арфаграфічныя, фразеалагічныя і інш.) слоўнікі сабраныя ў другім разьдзеле. Падрабязна пра кожную энцыкляпэдыю/слоўнік можна прачытаць на адпаведнай старонцы.

Мы імкнемся захаваць як мага болей інфармацыі з папяровага выданьня ў нязьменным выглядзе. Разам з тым, трэба заўважыць, што онляйнавы варыянт не заўсёды адпавядае папяроваму. У некаторых выпадках гэта выклікана немагчымасьцю дакладна паўтарыць надрукаванае, цяжкасьцю і неапраўданасьцю затрат на дакладную перадачу. У іншых выпадках - выпраўляліся відавочныя памылкі, што былі дапушчаныя пры друку. Пры выкарыстаньні інфармацыі зьвяртайце ўвагу, калі былі выдадзеныя папяровыя адпаведнікі (асабліва гэта датычыцца біяграфій нашых сучасьнікаў). Пазначаная колькасьць артыкулаў у энцыкляпэдыях зьяўляецца дакладнай; колькасьць артыкулаў у слоўніках часта не ўлічвае словазлучэньняў, што ўваходзяць у слоўнікавы артыкул.

Наступныя слоўнікі і энцыкляпэдыі ўжо даступныя на дадзены момант:

   Арфаграфічны (Наша Ніва)
   Паронімаў
   Эпітэтаў
   Прыказкі Лагойшчыны
   Тлумачальны прыназоўнікаў
   Старабеларускі лексікон
   Расейска-беларускі (Булыка)
   Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
   Расейска-беларускі медыцынскіх тэрмінаў
   Расейска-беларускі кароткі фізыялягічны
   Расейска-беларускі кароткі эканамічных тэрмінаў
   Расейска-беларускі мат., фіз. і тэхн. тэрмінаў
   Расейска-беларускі матэматычных тэрмінаў
   Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
   Беларуска-расейскі (Булыка)
   Беларуска-расейскі безэквівалентнай лексікі
   Беларуска-расейскі: міжмоўныя амонімы, паронімы і полісемія
   Беларуска-расейскі медыцынскіх тэрмінаў
   Ангельска-беларускі выдавецкіх і паліграфічных тэрмінаў
   Беларуска-ангельскі выдавецкіх і паліграфічных тэрмінаў
   Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў
   Лацінска-беларускі прыказак, прымавак і крылатых слоў

   Беларускія пісьменнікі (1917-1990)
   Беларускія рэлігійныя дзеячы (XX ст.)
   Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991)
   Беларускі нацыяналізм
   Асветнікі Беларусі (X - пач. XX ст.) (частка)
   Міфы Бацькаўшчыны
   Архітэктура і мастацтва
   Драўляныя цэрквы Беласточчыны
   Матэматычная энцыклапедыя (частка)
   Чалавек і грамадства (частка)
   Малы тлумачальны сацыялагічных тэрмінаў
   Чырвоная кніга Беларусі (частка)
   Земнаводныя і паўзуны
   Экалагічны слоўнік
   Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі
   Агульная і медыцынская вірусалогія
   История Беларуси (частка)
   Кто есть кто в Беларуси (1999)
   Historical Dictionary of Belarus (частка)
   The Belarusian Statehood (the beginning of the 20th c.)
   Belarussische Schriftsteller
   Рознае

Калі вы заўважыце нейкую недакладнасьць у матэрыялах, калі ласка, паведаміце нам! Для гэтага выкарыстоўвайце адмысловую форму ці пішыце на info@slounik.org.

У нашых плянах:

 1. Публікацыя наступных слоўнікаў/энцыкляпэдыяў:

   Рэлігія і царква ў Беларусі
   Антысавецкія рухі ў Беларусі 1944-1956
   Беларуская міфалогія
   Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі (1794–1991)
   Ангельска-беларускі слоўнік
   Польска-беларускі слоўнік
   Геаграфічныя паняцці і тэрміны
   Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
   Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік
   Даведнік «Усе беларускія фільмы»
   Даведнік «Беларусь»
   Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы
   Беларуска-анг-ням-гішп-франц-італ-пол-рас-ўкр-баўг-каталёнскі размоўнік
   Скончыць выстаўленьне ўжо пачатых энцыкляпэдыяў і шмат чаго іншага

 2. Развіцьце і удасканаленьне сайту: больш зручны пошук, рознамоўныя інтэрфэйсы, форум і інш. (чакаем вашых парадаў і пажаданьняў)
 3. Стварэньне інсталюемай win32-праграмы (запрашаем праграмістаў да супрацоўніцтва!)
 4. Стварэньне ICQ-інтэрфэйсу да слоўнікаў (запрашаем праграмістаў да супрацоўніцтва!)
 5. Стварэньне MSIE Toolbar-інтэрфэйсу да слоўнікаў (запрашаем праграмістаў да супрацоўніцтва!)

Мы вельмі ўдзячныя ўсім тым, хто дапамагае нам у рэалізацыі гэтага праекта!

Наш кантактны email: info@slounik.org

Калі ў Вас ёсьць тэксты нейкіх слоўнікаў ці энцыкляпэдыяў, дасылайце іх нам.
Калі Вы - аўтар нейкага слоўніка, і хацелі б бачыць яго тут, ці, калі Вы - выдавецтва, і хацелі б рэклямаваць свае слоўнікавыя выданьні, лістуйце.
Запрашаем да супрацоўніцтва мовазнаўцаў, праграмістаў, дызайнэраў.

Калі ў Вас ёсьць свая старонка, зьмясьціце, калі ласка, спасылку на наш сайт: Slounik.org: беларускія слоўнікі і энцыкляпэдыі

Пакуль ня маем банэраў фарматаў 100х100, 468х60 - будзем удзячныя web-дызайнэрам за іх стварэньне.

Нашыя рахункі ў банэрных сетках
  red.by: 3132
  Будзем удзячныя за падтрымку банэрнымі паказамі!

Slounik.org - цалкам некамэрцыйны праект.
Мы будзем удзячныя, калі Вы зьмесьціце наш гузік на сваім сайце. Код гузіка:

slounik.org: беларускія слоўнікі і энцыкляпэдыі
Сайт адкрыты 18 лютага 2004 г.

    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2006