Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы ідыш-беларускі слоўнік прыказак і прымавак (284 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
a  b  c  d  e  f  g  i  j  k  l  m  n  o  p  r  s  š  t  u  v  x  z  
b  c  d  f  g  h  j  k  l  m  n  p  r  s  š  t  v  x  z  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 86 артыкулаў

  1. a behejme un a vajb fun ejn štetl zol men nit nemen — карову і жонку з аднаго мястэчка не бяруць (хоць сава, абы з другога сяла)
  2. abi a štekn, a hunt vet zix šojn gefinen — абы быў кій, сабака ўжо знойдзецца
  3. abi gezunt - cores veln ništ feln (abi jorn, kejn cores iz men nit žedne) — абы было здароўе, у няшчасьцях нястачы ня будзе
  4. a bisl un a bisl vert a fule šisl — патрошку, патрошку і поўная міска (па капельцы - мора, па травінцы - стог; сноп да снапа і будзе капа; крыха да крыхі - зьбярэцца горба)
  5. a blind hindl gefint ojx amol a kerndl — трапіцца і сьляпой курыцы зярнятка знайсьці
  6. a bokser iz švarc, ober zis vi cuker — рожкавы струк чорны, але салодкі, як цукар (чорны мак, ды смачны, белая рэдзька, ды горкая)
  7. a cebroxene kejle kon men nit cunojfklepn (nit maxn ganc) — раздзоганага (разьбітага) гаршка ня склеіш
  8. adank vestu in kešene nit arajnlejgn — дзякуй у кішэню не пакладзеш (за дзенькуе ніц не купуе; дзякуем не адбудзеш, дзень жаць будзеш; дзякуем не адбыць, трэба заплаціць)
  9. a duler (a narišer) kop vert kejnmol nit groj — дурная галава ніколі не сівее
  10. af a micve gefinen zix a sax balonim — на мілы богу ўчынак знаходзіцца шмат жадаючых (дзе дабро, памагачых шмат; дзе прыбытак чуюць, памагачы начуюць)
  11. af an ejgn kind zajnen di eltern blind — за ўласным дзіцём бацькі нічога не заўважаюць (дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткай міла)
  12. af got darf men hofn, ober alejn ojx nit šlofn — на бога спадзявайся, але й сам ня сьпі (божа, памажы, а сам не ляжы, а ты, дурню, падбяжы; памажы, божа, але й ты не лянуйся, нябожа)
  13. af jenems kešene iz jener (jeder) a bal-cdoke — чужым дабром латва шахраваць
  14. afn ganev brent dos hitl — на злодзеі гарыць шапка (хто парася ўкраў, таму ўвушшу пішчыць)
  15. a fremder bisn šmekt zis — чужы кавалак пахне смачна (чужыя грашы і гультаю харашы)
  16. a ganev fun a ganev iz poter — злодзей ад злодзея вольны (груган гругану вока не клюе; грач грачу не дзярэ аччу)
  17. a gast af a vajl zet af a majl — госьць на кароткі час бачыць на вярсту (госьць рэдка бываець, ды шмат відаець)
  18. a gešlogenem hunt vajzt men ništ kejn štekn — пабітаму сабаку кія не паказваюць (біты сабака здалёк бачыць кіёк)
  19. a gojiš pecl iz vi a špicik micl, a jidiš pecl iz vi a kapeljuš — гояў піцюн, як востры каптурок, жыдаў піцюн, як капялюш
  20. a grojser volkn un a klejner regn — вялікая хмара, але малы дождж (вялікі вор, ды малы збор; вярба таўстая, ды ў сярэдзіне пустая; вялікая луста, а ў сярэдзіне пуста)

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Малы ідыш-беларускі слоўнік прыказак і прымавак   Малы ідыш-беларускі слоўнік прыказак і прымавак
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017