-
41
an alter šarbn lebt iber a najem top — стары чарапок перажыве новы гаршчок
-
42
a nar hot a šejn vajb — дурань мае прыгожую жонку (дурню і скула ня сядзіць, за дурнем шчасьце бяжыць)
-
43
a nar xoč in kojmen špar — дурань, хоць у комін запіхні (дурак дураком ва векі вяком)
-
44
an ojlem iz a gojlem — натоўп - балван
-
45
an oks far a grošn - az der grošn iz nito... — бык за грош - а калі няма й гроша... (купіў бы каня, ды можнасьці няма, даба грошы няма; купіў бы сяло, ды грошы гало)
-
46
a piš on a forc iz vi a regn on a duner (vi a xasene on klezmer) — сцулі без бздулёў, як дождж бяз грому (сцыкі без пярдыкі, як вясельле без музыкі)
-
47
a poc štejt, ober di cajt štejt nit! — чэляс стаіць, але час не стаіць!
-
48
a porojxes on gleklex un mešojrerim on šmeklex iz kejn jidiše šul nit — алтарная завеса без званочкаў, служкі бяз посікаў - гэта не сынагога
-
49
arbet brengt brojt, fojlkajt - nojt — праца прыносіць хлеб, гультайства - нястачу (ад ляноты чакай бядоты; праца корме, а гультайства глуме)
-
50
a sax zmires un vincik lokšn — шмат песьняў, але мала локшынаў (што па тэй чэсьці, калі няма чаго есьці)
-
51
a šprixvort, a xoxme iz gut, ven es iz cum ort (ven me zogt im cu der cajt) — добрае прыслоўе да месца (умелая прыказка, як пры мяшку прывязка)
-
52
a tropn libe brengt amol a jam trern — кропля каханьня нясе часам мора сьлёз (тады дзеўка схамянулася, як у пузе страпянулася)
-
53
a vajb bagrobn iz azoj, vi cibele esn: di ojgn vejnen, ober dos harc laxt — жонку хаваць, як цыбулю есьці: вочы плачуць, але сэрца сьмяецца (жонку ў яму, а сам на другую гляну; бог за жонку, а я за дзеўку)
-
54
a xoxem balajle (banaxt), a tipeš batog — мудрэц уначы, дурань удзень
-
55
az a kind falt, štelt im a malex unter di hent — калі дзіцёнак падае, анёл падстаўляе яму рукі (як малы падае, то анёл зь пярынкаю, як старое, то чорт з бараною)
-
56
az a nar varft arajn a štejn in brunem, velt im kejn cen kluge nit arojsšlepn (arojsnemen) — калі дурань укіне камень у студню, дзесяць разумных ня здолеюць яго выцягнуць (што дурань папсуе, тое разумны не паправіць; дурань вузел завяжа, разумны не разьвяжа)
-
57
az a šlimazl gejt tancn, cerajsn zix ba di klezmer di strunes — калі няўклюда ідзе танчыць, ірвуцца ў музыкаў струны (як нашаму братку жаніцца, дык ночка кароткая)
-
58
az cvej ganovim krign zix, kumt arojs der emes — калі двое злодзеяў сварацца, выходзіць праўда (і коні ўкрадзеныя знойдуцца, як злодзеі паб'юцца)
-
59
az cvej šlogn zix, kumt dem dritn arojs a tojve — калі двое б'юцца, трэці мае выгаду (дзе двох зваду вядзе, там трэці крадзе)
-
60
az der hunt hot zix ojsgebuln, hert er alejn uf — калі сабака набрэшацца, ён сам спыняецца (сабака лаець, ды ніхто не зважаець; сабака брэшыць, а сонца сьвеціць; на сабачы брэх не глядзі, ды сваёй дарогаю ідзі)
На запыт знайшлося 86 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць