Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы ідыш-беларускі слоўнік прыказак і прымавак (284 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
a  b  c  d  e  f  g  i  j  k  l  m  n  o  p  r  s  š  t  u  v  x  z  
a  e  i  o  r  


На ваш запыт знойдзены 20 артыкулаў

  1. ba a fojln vakst der veg unter di fis — у гультая расьце дарога пад нагамі (у лені баляць калені)
  2. ba a nar un a kind iz kejn sojdes ništo — у дурня і ў дзіцяці няма сакрэтаў (п'яное і малое найлепшу праўду скажа)
  3. ba a sax njankes vert dos kind derštikt — калі шмат нянек, дзіцё задушыцца (у сямі нянек дзіця бяз носу; дзе нянек многа, там дзіця бязнога)
  4. ba fiš un ba a mejdl iz dos beste dos mitlštik — у дзяўчыны і ў рыбы лепшы кавалак пасярэдзіне
  5. ba jenem iz alc beser, vi ba zix — у кагосьці ўсё лепей, чым у сябе (на Падольлю пірагі на кольлю, а мы прыйшлі і там іх не знайшлі)
  6. banaxt iz dos a lajxt-žukl, batog - pošet a vereml — уначы гэта сьветлячок, удзень - проста чарвяк (анёлам ляцеў, а чортам сеў)
  7. ba šolem-bais iz men cufridn fun a kezais — калі ў хаце мір, дык радуюцца й акрайцу хлеба (калі ў хаце ціха, не бярэ ліха)
  8. ba vemen di perl iz šiter, un ba vemen der krupnik iz biter — у кагосьці пэрлы дробныя, а ў кагосьці крупнік горкі (аднаму аж з горла прэ, а другі з голаду мрэ)
  9. beser a hon in der hant, ejder an odler in himl — лепш певень у руцэ, чымся арол у небе (лепей верабей у руцэ, чым голуб на страсе)
  10. beser a noenter grošn, ejder a vajt kerbl — лепей блізкі грош, чымся далёкі рубель (лепш сваё лычка, чым чужы рамушок)
  11. beser cen mol fregn, ejder ejn mol blondžen (ver es fregt, jener blondžet nit) — лепей дзесяць разоў перапытаць, чымся адзін раз заблукаць (хто пытае, той не блукае)
  12. beser gut zen, ejder šlext hern (hern un zen iz nox nit dos zelbe) — лепш добра бачыць, чымся блага чуць (вер ня сказу, а паказу)
  13. beser in rusiše hent, ejder in jidiše majler — лепш у расейскіх руках, чымся ў жыдоўскіх ратах
  14. bet ba got, nor dem zastup zolstu fun di hent nit arojslozn — прасі ў бога, толькі ня трэба заступа з рук выпускаць (бог дасьць, але ў хлеў не загоніць)
  15. bet (ruf) a parx (a nar) cum minjen (cum omed), vert er ba zix grojs — папрасі пархатага (дурня) да міньяну (да малітвы), ён набярэцца пыхі (далі дурню чэсьць, дык ня ведае, дзе сесьць; пагладзь ката, дык ён і хвост задзярэ; прыбяры пянька - стане за панка)
  16. bist a man - to gib parnose — калі ты мужык - то давай заробак (калі адзеў хамут, дык цягні; калі ўлез у дугу, не кажы: не магу)
  17. bistu (kumstu) in bod, darfstu švicn — прыйшоў у лазьню - пацей
  18. bodaj di toxter zol štarbn, abi a make dem ejdem — бадай дачка памерла, абы скула зяцю
  19. bodaj zix (arojsnemen) ejn ojg, abi jenem cvej — бадай сабе выбіць вока, абы толькі камусьці два
  20. brojt untervegs iz nit kejn švere mase — хлеб на дарожку - ня цяжкая ношка

 
Малы ідыш-беларускі слоўнік прыказак і прымавак   Малы ідыш-беларускі слоўнік прыказак і прымавак
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017