На запыт знайшлося 38 артыкулаў

  1. 1
    vajt fun di ojgn, vajt fun harcn (ojs di ojgn - ojs dem harcn) — далоў з вачэй - з сэрца вон (абы з воч, дык і з памяці проч)
  2. 2
    vajz a jidn a finger, vil er di gance hant — пакажы жыду палец, ён захоча ўсю руку
  3. 3
    vej iz cu der štub, vu der fajer brent inevejnik — гора тае хаце, дзе гарыць агонь у сярэдзіне (велька шкода, што ў двары нязгода; няма тае хаткі, каб не было звадкі)
  4. 4
    vejx gebet, ober hart cu šlofn — мяккі ложак, але цьвёрда спаць (мякка сьцеле, ды мулка спаць)
  5. 5
    vemen dos glik špilt, der treft afile umgecilt — з кім шчасьце гуляе, таму шанцуе нават выпадкова (каму шанцуе, таму напару і воўк коні пасе; шчасьліваму і ў сьне шчасьце сьніцца; калі рыбна, дык і юшна)
  6. 6
    ven a ferd volt gehat, vos cu zogn, volt er gered — калі б конь меў, што сказаць, ён бы сказаў (гэта так, сказаў бы і цяляк, ды язык каратак; і рыба б запела, калі б голас мела)
  7. 7
    ven a kac hot fligelex, volt zi ale fejgelex in der luftn dervargn (ojsgevorgn) — калі б кошка мела крылцы, яна б усіх птушак у паветры перадушыла (каб воўку крыльлі падчапіў, ён бы і птушак падушыў)
  8. 8
    ven der nar volt nit geven majner, volt ix ojx gelaxt — калі б дурань ня быў маім, я б таксама сьмяяўся (нам весела - у нас у хаце свой дурань)
  9. 9
    ven di bobe volt gehat a bord, volt zi geven a zejde — калі б баба мела бараду, яна б стала дзедам (каб тое каб, ды каб тое есьлі, то самі бы грыбы ў рот лезьлі)
  10. 10
    ven es poret zix mit smole, šmirt zix ojs di hent — хто порацца са смалою, запэцквае рукі (каля вады намочышся, каля агню апячэшся, каля мукі абелішся, запылішся)
  11. 11
    ven s'zajnen nito kejn mejdlex, tancn mit vajblex — калі няма дзевак, танчаць з бабамі
  12. 12
    ver es grobt a grub af (far) jenem, falt alejn arajn — хто яму капае, той сам туды трапляе (ня зыч ліха другому, каб не давялося самому)
  13. 13
    ver es hot di meje, der hot di deje — хто мае сотню, той мае й павагу (хто дуж, той і пруж; за грошы мы і ў судзе харошы)
  14. 14
    ver es lernt nit zajn zun a meloxe, der grejt im cu rojberaj — хто ня вучыць свайго сына рамяству, той рыхтуе яго да крадзяжу (хто дзяцей балуе, вяроўку ім на шыю гатуе)
  15. 15
    ver es ligt afn ojvn, krigt nit kejn bejgl — хто ляжыць на печы, не атрымлівае абаранка (хочаш есьці калачы, не ляжы на пячы)
  16. 16
    ver es šmejxlt, iz a fajnt, ver es štroft, iz a frajnt — хто сьмяецца, той вораг, хто карае, той сябра (ня той друг, што мёдам мажа, а той, які ў вочы праўду кажа)
  17. 17
    ver es vagt nit, der hot nit — хто не адважваецца, той ня мае (адвага або мёд п'е, або кайданы трэ; адвага не зьнявага)
  18. 18
    vi a fidl on a smiček, vi a balegole on a bajč — як скрыпка без смычка, гэтак фурман бяз пугі
  19. 19
    viazoj me bet zix ojs, azoj šloft men — як пасьцелеш, гэтак і спаць будзеш (як дбаеш, так і маеш; як скарнаў, так і насіць будзеш)
  20. 20
    vi azoj me šmirt, azoj fort men — як падмажаш, гэтак паедзеш (па змазе конь вязе)

Паведаміць пра недакладнасьць