На запыт знайшлося 6 артыкулаў

  1. 1
    vos cu got iz cu got, vos cu lajt iz cu lajt — богу богава, людзям людзкае (богу багаваць, а нам працаваць)
  2. 2
    vos es vet zajn mit kol Jisroel, vet zajn mit der Jisroel — што будзе з усімі жыдамі, тое будзе і з кожным паасобку (што ўсяму міру, тое й бабінаму сыну)
  3. 3
    vos far a kehile, aza parnes — які кагал, такі й стараста (варт Пац палаца, а палац Паца; якая Агатка, такая й хатка)
  4. 4
    vos far a klezmer, aza xasene — які музыка, такое й вясельле (яковы мы самі, таковы й нашы сані; які поп, такое й добраславенства)
  5. 5
    vos iz bašert, dos iz bavert — што мусіць быць, таго не пазьбегнуць (калі бог судзіць, ніякі чорт не разгудзіць)
  6. 6
    vos me šport op, iz dernox vi gefunen — што назапасіш, тое пасьля як знойдзеш (добра ў каго запас на ліхі час; што ўлетку ножкаю коп, то ўзімку губкаю хоп)

Паведаміць пра недакладнасьць