Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы ідыш-беларускі слоўнік прыказак і прымавак (284 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
a  b  c  d  e  f  g  i  j  k  l  m  n  o  p  r  s  š  t  u  v  x  z  
e  i  o  r  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 31 артыкул

  1. dem gancn kez lejgt men nit arajn in ejn krepl — увесь сыр не кладуць у адзін калдун
  2. dem klugn helft a vort, dem nar helft afile kejn bajč nit — разумнаму дапамагае слова, дурню не дапамагае нават бізун (ня слухаеш ківа, паслухаеш кія; дай яму кія й мяла й таго яшчэ мала)
  3. dem porec derkent men lojt di xoljeves — знаць пана па халявах (шляхціц па бабцы, пан па тытуле, дабрадзей па шкатуле)
  4. der boxer iz gevorn af a jor elter, nor nit af kejn rege kliger — хлопец стаў на год старэйшы, але ні на хвіліну разумнейшы (і падрос, і вырас Янучок, а Янкам ня стаў; байбусам вырас, а розуму ня вынес)
  5. der eršter kojleč kumt arojs ništ gerotn — першы куліч выходзіць няўдалы (першы плод за плот; першы блін камяком; першы блін сабаку)
  6. der grester ganev iz der klejner, durx dem klejnstn lexl krixt er arajn — найвялікшы злодзей - посік, ён пралазіць праз самую малую дзірачку
  7. der krug trogt azoj lang vaser, biz er blajbt on ojern — да пары збан воду носіць: вушка адарвецца, і збан паб'ецца
  8. der menč fort, un got halt di lejces — чалавек едзе, але бог трымае лейцы (чалавек мяркуе, а бог выракуе)
  9. der menč hot grojse ojgn un zet nit zajne ejgene felern — чалавек мае вялікія вочы, але ня бачыць свае ўласныя недахопы
  10. der menč iz zindik, un der hon iz di kapore — чалавек грашыць, а пеўня прыносяць у ахвяру (вераб'і крупы зьелі, а сініца ў клетку трапіла)
  11. der menč traxt un der malex-hamoves (der got) laxt — чалавек мяркуе, а анёл сьмерці (бог) сьмяецца (чалавек страляе, а чорт кулю носіць)
  12. der odler iz dem hindl nit kejn xaver — арол курыцы не таварыш (сітнік бердніку не таварыш)
  13. der tojt iz a rajeler sojxer - er klajbt nit iber — сьмерць, як упэўнены купец - яна не перабірае (сьмерць не перабірае і не мінае)
  14. der volf hot nit mojre farn hunt, ober es gefelt im nit zajn biln — воўк сабакі не баіцца, але зьвягі ня любіць
  15. der, vos trinkt zix, xapt zix on far (bodaj in, afile in) a štrojele (on šarf fun šverd) — як топішся, то і за саломіну схопішся (за лязо мяча) (хто топіцца, за брытву хопіцца)
  16. der, vos vil gajve trajbn, muz hunger lajdn — хто хоча за панам угнацца, мусіць пакутаваць ад голаду (на назе галёша рыпіць, а ў гаршку трасца пішчыць; на назе сафіяк рыпіць, а ў баршчу чорт кіпіць)
  17. der zelber majxl, nox in an ander šisl — тая самая страва, толькі ў іншай місцы (тыя ж дзеўкі, толькі ў іншых сукенках; тая зязюля, але ня так кукуе)
  18. di axile iz di beste tfile — ежа - лепшыя модлы (калі не пад'ясі, і сьвятых прадасі)
  19. di kac vejst, vos zi našt — кошка ведае, чым яна ласуецца (ведае кошка, чыё сала зьела)
  20. di nojt šarft dem sejxl — нястача точыць розум (галота вострая на выдумкі; хоць гол, як біч, ды вумён, як Саламон)

Старонкі: 1  2  
 
Малы ідыш-беларускі слоўнік прыказак і прымавак   Малы ідыш-беларускі слоўнік прыказак і прымавак
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017