21 Брылеўскі Ўладзімір (1917, в. Лоск, цяпер Валожынскі раён Менскай вобласьці), грамадзкі дзеяч. Скончыў афіцэрскую школу ў Дэмбліне, вучыўся ў сельскагаспадарчым інстытуце… 22 Будзька Часлаў (29.06.1913, г. Вільня - 05.08.1985, Чыкага), грамадзка-культурны дзеяч. Сын Эдварда Будзькі. Скончыў Віленскую Беларускую гімназію, аддзел гісторыі гуманістычнага… 23 Будзька Эдвард (22.03.1882, м. Будслаў, цяпер Мядзелскі раён Менскай вобласьці - 14.08.1958, Чыкага), грамадзка-культурны дзеяч. Удзельнік нацыянальнага адраджэньня… 24 Бурдзейка Андрэй (1899-1941), беларускі гісторык. Навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея. Аўтар прац па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі. Арыштаваны… 25 Бурсевіч Максім (1890-1937), дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. З 1926 г. у складзе ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927 г. арыштаваны… 26 Бухарын Мікалай Іванавіч (1888-1938), савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Акадэмік АН СССР (1929). Сябра ЦК ВКП(б) у 1917-1934 г., сябра Палітбюро ЦК у 1924-1929 г. Арыштаваны… 27 Бядуля Змітрок (сапр. Плаўнік Самуіл; 1886-1941), беларускі пісьменнік. Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. 28 Бялькевіч Іван (1883-1960), беларускі мовазнавец. Скончыў БДУ (1925). Працаваў настаўнікам, у Наркамасветы БССР, дырэктарам Мсціслаўскага педтэхнікума, у Інбелкульце,…