На запыт знайшоўся 21 артыкул

  1. 1
    кабат — састаўная частка беларускага народнага жаночага касцюма ў выглядзе безрукаўкі (гарсэт) [Гарэцкі]
  2. 2
    кадак — тып фотаапарата [Гарэцкі]
  3. 3
    кадаўб — драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны [Сыракомля]
  4. 4
    калавурка — вартоўня пры царкве [Гарэцкі]
  5. 5
    калюга — глыбокая каляіна, выбоіна [Гарэцкі]
  6. 6
    камлыжка — цвёрды камяк зямлі [Гарэцкі]
  7. 7
    кацёл, м. Невялікая непраточная азярына, яма з вадой на лузе, акно на балоце. (ТС) - Стол., Жытк.
    Семантычна блізкія словы: балаціна (разм.) 'невялікае балота, лагчына; балоцістае месца' (ТСБМ). [Шаблоўскі]
  8. 8
    квакуха — квактуха [Гарэцкі]
  9. 9
    котлішча, н. Адкрытае бяздонне на балоце (ТС) - Стол., Жытк. [Шаблоўскі]
  10. 10
    крактавінне, н. [Топкае месца на балоце, замуражэлае зверху.]
    У крактавінні такая травазялёная, што ня ўгледзіш бяды, як ускочыш у прорву (Сл. Гродз.) - Дзятл. [Шаблоўскі]
  11. 11
    красін — газа [Гарэцкі]
  12. 12
    крупеня — суп з ячнай крупы, панцаку [Гарэцкі]
  13. 13
    крэкаць, ж. Глыбокае топкае месца ў балоце.
    Крэкаць чорная, не высыхае летам, замярзае зімою. Як у крэкаць улезе конь, то не вылезе. Кінуліся ў тую крэкаць - там чатыры коні засело. У крэкаці вада, зямлі не відаць (СПЗБ) - Гарад. [Шаблоўскі]
  14. 14
    кукобіць — пялегаваць, песціць, мілаваць [Гарэцкі]
  15. 15
    куколь — пустазелле, якое расце ў збажыне [Сыракомля]
  16. 16
    кумірня — невялікая язычніцкая малельня з кумірамі (статуямі язычніцкага бога) [Гарэцкі]
  17. 17
    кунігас (летувіс.) — ксёндз [Гарэцкі]
  18. 18
    купёла, ж. Балота сярод поля (НЛ) - Гарад. [Шаблоўскі]
  19. 19
    курчына — асобная жэрдка (паліца) у хаце пад столлю для гаспадарчых патрэб [Гарэцкі]
  20. 20
    кухан — невялікі салодкі коржык [Гарэцкі]

Паведаміць пра недакладнасьць