1 Маеўскі Міхась, сябра Замежнага Сэктару БНП, арганізоўваў сувязь Сэктару са структурамі партыі на Бацькаўшчыне. У 1950-х жыў у Нямеччыне, быў дэлегатам 14-га Пленуму… 2 Мазан Міхась, удзельнік Саюзу Вызваленьня Беларусі. Арыштаваны ў траўні 1947. 3 Макар Іван, удзельнік Саюзу Вызваленьня Беларусі. Арыштаваны ў траўні 1947. 4 Малько Мікалай (нар. у 1923 у в. Мацкі Мядзельскага р-ну), селянін з в. Вытраскі, асуджаны 26.04.1947 «за правядзеньне сярод насельніцтва антысавецкай агітацыі і паклёп… 5 Маляўка Фабіян, з 1944 камандзір партызанскага аддзелу ў Шаркоўшчынскім р-не. Скончыў у Нямеччыне разьведшколу(?). Ягоны аддзел атрымоўваў з Англіі праз Польшчу зброю,… 6 Мануйла Станіслаў, камандзір партызанскага аддзелу ў раёне Баранавічаў у 1944. Сябра БНП. Далейшы лёс невядомы. Бібл.: 1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1.… 7 Маныла Іван (1927, Наваградчына), удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля 1946-1947 у Баранавічах. У 1945 скончыў Наваградзкую пэднавучальню, а ў 1947 - Баранавіцкі… 8 Марцінкевіч, кіраўнік Віленскага камітэту БНП у 1944-1945. Працаваў выкладчыкам фізкультуры ў Віленскай беларускай гімназіі. Быў арыштаваны. Далейшы лёс невядомы.… 9 Мацко Сыльвэстар (нар. у 1904 у в. Камарова Мядзельскага р-ну), рабочы Будслаўскай МТС, асуджаны 24.08.1949 «за правядзеньне сярод аднавяскоўцаў антысавецкай агітацыі»… 10 Мацук Алена (Лілія), удзельніца Пастаўскай групы моладзевай паваеннай арганізацыі Саюз Беларускіх Патрыётаў (СБП). Вязень ГУЛАГу. Пад час вучобы ў Пастаўскай пэдагагічнай…