21 Інтэлігенцыя (intelligentsia), у Мангаймавай сацыялогіі ведаў «параўнальна бяскласавая страта» грамадства, прадстаўнікоў якой яднае толькі адукацыя; інтэлігенцыя… 22 Інтэнцыя (intention), намер, скіраванасць, арыентацыя. 23 Інтэнцыянальнасць (intentionality), паняцце філасофскай фенаменалогіі Э.Гусэрля, абазначае прыроджаную скіраванасць свядомасці суб'екта на аб'екты, у вонкавы свет. 24 Інтэракцыянізм сімвалічны (symbolic interactionism), кірунак у сацыялогіі ды сацыяльнай псіхалогіі (заснавальнік Дж.Г.Мід, назва тэорыі прапанавана Г.Блумэрам у 1937 г.), разглядае… 25 Інтэрналізацыя (internalisation), засваенне асобаю ўсталяваных у грамадстве нормаў і ўзораў паводзінаў, ператварэнне іх з вонкавых, накінутых грамадствам у частку асабістай… 26 Інтэрпрэтацыя (interpretation), вытлумачэнне; у сацыялогіі тэрмін звычайна разумеюць як вытлумачэнне паводзінаў асобы з яе матываў і пабудак; гл. таксама разуменне,… 27 Іншы (other, alterity), адно з найважнейшых паняццяў сімвалічнага інтэракцыянізму (гл. абагульнены іншы, значны іншы) і структуралістычнай канцэпцыі М.Бахціна,…