1 Індукцыя (induction), метад лагічнага вываду, з дапамогай якога з меркаванняў пра асобныя факты або з'явы выводзяць агульныя сцверджанні; метад, процілеглы дэдукцыі.… 2 Індустрыя культуры (culture industry), тэрмін крытычнай тэорыі, які абазначае пераход сучаснага грамадства да масавай прадукцыі культурных каштоўнасцяў, прызначаных дзеля… 3 Індывід (individual), чалавечая адзінка, адзіночны прадстаўнік людскага роду; гл. таксама асабістасць, асабовасць, асоба, дзеяч. індывід звышсацыялізаваны (oversocialised… 4 Індывідуалізм метадалагічны (methodological individualism), метадалагічны падыход, заснаваны на дапушчэнні аб галоўнай ролі індывіда ў стварэнні грамадства, асоба тут прызнаецца… 5 Індэксацыя (indexicality), тэрмін этнаметадалогіі, які абазначае працэс надання індывідам адвольнага значэння той ці іншай рэчы; паводле тае канцэпцыі сам факт не… 6 Інерцыя (inertia), тэрмін структурнага функцыяналізму, абазначае адзін з фактараў захавання сацыяльнай сістэмы ў стане раўнавагі, адзін з чыннікаў ейнай трываласці.… 7 Інстытуцыйны (institutional), прыняты, усталяваны ў грамадстве. 8 Інстытуцыялізаваны (institutionalised), тое сама, што і інстытуцыйны. 9 Інстытуцыялізацыя (institutionalisation), працэс фармавання і ўсталявання пэўнага ўзору паводзінаў асобы/групы ў грамадстве; інстытуцыялізацыя канфлікту (institutionalisation… 10 Інстытуцыя, сацыяльная інстытуцыя (institution, social institution), усталяваны і ўхвалены грамадствам узор паводзінаў; гл. таксама ўстанова, структуры, сістэма, дзеянне, дэвіяцыя, збочванне,… 11 Інтарэс (interest), зацікаўленасць, карысць. інтарэс класавы (class interest), інтарэс, які вызначае дзеянні цэлага класа і звычайна абумоўлены становішчам таго… 12 Інтраспекцыя (introspection), метад нутранога саманазірання, калі даследнік ёсць адначасова суб'ектам і аб'ектам даследвання; гэты метад выкарыстоўвалі ў ранняй псіхалогіі.… 13 Інтэграцыя (integration), згуртаванне, з'яднанне; у структурным функцыяналізме адна з функцыянальных перадумоваў сацыяльнай сістэмы, якая забяспечвае салідарнасць,… 14 Інтэлектуалы (intellectuals), паняцце сацыялогіі А.Грамшы; абазначае ўсё роўна якіх людзей (неабавязкова таленавітых ці выдатных), занятых інтэлектуальнай дзейнасцю,… 15 Інтэлігенцыя (intelligentsia), у Мангаймавай сацыялогіі ведаў «параўнальна бяскласавая страта» грамадства, прадстаўнікоў якой яднае толькі адукацыя; інтэлігенцыя… 16 Інтэнцыя (intention), намер, скіраванасць, арыентацыя. 17 Інтэнцыянальнасць (intentionality), паняцце філасофскай фенаменалогіі Э.Гусэрля, абазначае прыроджаную скіраванасць свядомасці суб'екта на аб'екты, у вонкавы свет. 18 Інтэракцыянізм сімвалічны (symbolic interactionism), кірунак у сацыялогіі ды сацыяльнай псіхалогіі (заснавальнік Дж.Г.Мід, назва тэорыі прапанавана Г.Блумэрам у 1937 г.), разглядае… 19 Інтэрналізацыя (internalisation), засваенне асобаю ўсталяваных у грамадстве нормаў і ўзораў паводзінаў, ператварэнне іх з вонкавых, накінутых грамадствам у частку асабістай… 20 Інтэрпрэтацыя (interpretation), вытлумачэнне; у сацыялогіі тэрмін звычайна разумеюць як вытлумачэнне паводзінаў асобы з яе матываў і пабудак; гл. таксама разуменне,…