1 Навацыя (innovation), паводле класіфікацыі Р.Мэртана, адзін з тыпаў адаптацыі асобы да сацыяльнага асяроддзя, для якога ўласціва прыйманне асобаю ўхваленых грамадствам… 2 Навачаснасць (modernity), тэрмін, якім сацыёлагі і гісторыкі абазначаюць эпоху, што пачалася па заканчэнні Сярэднявечча, іначай Новыя часы; блізка звязаны з паняццем… 3 Навачасны (modern), 1) уласцівы для Новых часоў; 2) мадэрнізаваны, новы, навейшы. 4 Надбудова (superstructure), паняцце марксізму, якое абазначае духоўны стан грамадства, сукупнасць ідэяў, тэорыяў, канцэпцыяў, актуальных у грамадстве ў пэўную эпоху;… 5 Накідаць, накінуць (сілком) (impute), прымушаць, змушаць. 6 Наміналізм (nominalism), кірунак у сярэднявечнай філасофіі, прыхільнікі якога лічылі агульныя паняцці (так званыя ўніверсаліі), што абазначаюць пэўны клас прадметаў,… 7 Напруга (strains, tension), тэрмін структурнага функцыяналізму, які абазначае разнастайныя супярэчнасці і нязгоду, што існуюць унутры сацыяльнай сістэмы. 8 Нармальны, тое сама, што і слушны. 9 Нарматыўная арыентацыя дзеяння (normative orientation of action), паняцце структурнага функцыяналізму Т.Парсанза, якое абазначае той факт, што ў кожнай сітуацыі дзеяч можа выбраць розныя… 10 Наступствы бачныя (observable objective consequences), паняцце, прапанаванае Р.Мэртанам дзеля абазначэння відавочных, аб'ектыўных вынікаў дзеяння; проціпастаўляецца асабістым… 11 Натуралізацыя ўгодаў (naturalising the conventions), пераўтварэнне штучных сацыяльных правілаў, ці ўгодаў, у штосьці натуральнае, тое, што пачынае здавацца людзям цалкам натуральным,… 12 Натуралізм (naturalism), метадалагічны падыход у сацыяльных навуках, прыхільнікі якога лічаць, што вывучэнне сацыяльных з'яваў зусім не розніцца ад вывучэння натуральных…