1 Пабудка (incentive, drive), нутраное памкненне, якое змушае асобу дзейнічаць пэўным чынам, імкнуцца да пэўнай мэты; паняцце, блізкае да канцэпцыі матывацыі. 2 Паводзіны (behaviour), сістэма дзеянняў асобы; паводзіны дэвіяцыйныя (deviant behaviour), паводзіны асобы, якія адхіляюцца ад ухваленых грамадствам узораў; паводзіны… 3 Павядач (speaker), той, хто гаворыць, прамаўляе, апавядае (гэтаксама як слухач - той, хто слухае; чытач - той, хто чытае і г.д.). 4 Падмурак (base), паняцце марксізму, якое абазначае матэрыяльны, тэхналагічны стан грамадства, ягоныя вытворчыя, прадукцыйныя сілы; проціпастаўляецца надбудове… 5 Падпарадкаванне (subordination), згода на пэўны сацыяльны парадак, на панаванне пэўнай кіраўнічай эліты. 6 Падсвядомасць (the unconscious), паняцце псіхааналізу, якое абазначае частку псіхікі, куды трапляюць забароненыя жаданні й думкі асобы, якія прыгнятаюцца свядомасцю… 7 Падсістэма (sub-system), паняцце структурнага функцыяналізму, якое абазначае адну з чатырох абавязковых частак кожнай сацыяльнай сістэмы - сваяцтва, стратыфікацыі,… 8 Пажадлівасць (sexual desire), сэксуальнае жаданне, цяга да асобы процілеглага полу. 9 Пазітывізм (positivism), плынь у філасофіі ды навуцы (заснавальнік А.Конт), прыхільнікі якой аддаюць перавагу фактам, г.зн. пазітыўным ведам, насуперак адцягненым,… 10 Пазіцыя, сацыяльная пазіцыя (position, social position), месца асобы/групы ў сістэме сацыяльнай стратыфікацыі; пазіцыя функцыянальна важная (functionally important position), тэрмін… 11 Пакліканне (calling, vocation), прызначэнне, заданне чалавека ў жыцці; М.Вэбэр лічыў, што ў перыяд Рэфармацыі гэтае паняцце пачало абазначаць самааданную працу верніка… 12 Панаванне (domination), дзейнасць асобы/групы, якая вызначае прынцыпы сацыяльнага парадку; Вэбэр адрозніваў «панаванне» і «ўладу», першым тэрмінам ён абазначыў… 13 Парадак, сацыяльны парадак (order, social order), адно з найважнейшых паняццяў сацыялогіі, якое абазначае і ўпарадкаваны стан грамадства, і пэўны тып сацыяльнай арганізацыі. 14 Пасада (occupation), становішча асобы ў прафесійнай структуры грамадства. 15 Паслянавачаснасць (post-modernity), тэрмін, якім некаторыя сучасныя даследнікі абазначаюць новую гістарычную эпоху, што, на іхную думку, пачынаецца якраз цяпер; літаральна… 16 Паспалітаванне, тое сама, што і камунікацыя. 17 Паспалітавацца, тое сама, што і камунікаваць. 18 Паспаліты (common), 1) агульначалавечы, універсальны (паспалітае дабро); 2) грамадскі, сацыяльны (паспалітая патрэба); 3) звычайны, звыклы (паспаліты чалавек);… 19 Пастава, тое сама, што і стаўленне. 20 Патрэба (need), неабходнасць у нечым, нястача чагосьці; патрэба паспалітая (social need), патрэба цэлага грамадства або ягонай часткі ў нечым.