21 Спадзяванні (expectations), тое, чаго чакае індывід ад рэальнасці; спадзяванні натуральныя (background expectations), спадзяванні індывіда, якія ён лічыць нечым… 22 Спажыванне дэманстрацыйнае (сonspicuous consumption), спажыванне чалавекам пэўных дабротаў, якое мае на мэце не задавальненне пільных патрэбаў асобы, а замацаванне або пацверджанне… 23 Спаўненне, тое сама, што і фіналізацыя гісторыі. 24 Спосаб вытворчасці (mode of production), паняцце сацыяльнай тэорыі марксізму, якое абазначае тэхналагічны стан грамадства (развіццё абсталявання і спрыту работнікаў) у пэўную… 25 Спраўджанне (verification), пацверджанне праўдзівасці пэўнага меркавання; метадалагічная працэдура, процілеглая зняпраўджанню. 26 Спраўджваць (verify), пацвярджаць праўдзівасць пэўнага навуковага меркавання, выказвання. 27 Спрыт (skill), сукупнасць уменняў і ведаў работніка, якія дазваляюць яму выконваць пэўную працу. 28 Стан (state), становішча, сітуацыя; стан натуральны (natural state), паводле тэорыі сацыяльнага кантракту (Т.Гобс, Дж.Лок, Ж.Ж.Русо), стан людзей, які папярэднічаў… 29 Становішча, тое сама, што і сацыяльная пазіцыя. 30 Стасаваны (applied), ужытковы, той, што выкарыстоўваецца ў практычным жыцці; напрыклад, стасаваная сацыялогія (апытанні перад выбарамі, маркетынгавыя даследванні… 31 Стасунак «мэты-сродкі» (ends-means relationship), паводле М.Вэбэра, залежнасць паміж вызначанаю дзеячам мэтаю і сродкамі, абранымі ім дзеля дасягнення тае мэты; адпаведнасць… 32 Стасункі (relation, -ship), дачыненні; у адрозненне ад дачынення стасункі ёсць не толькі ўзаемадзеяннем паміж агентамі, але і пэўным стаўленнем дзеячаў адзін да… 33 Статус (status), грамадскае становішча асобы, якое вызначаецца стаўленнем да яе іншых людзей; у тэорыі сацыяльнай стратыфікацыі М.Вэбэра «статус» асобы вызначае… 34 Статыка, сацыяльная статыка (statics, social statics), паводле А.Конта, адзін з двух раздзелаў сацыялогіі (другі - сацыяльная дынаміка), у якім трэба вывучаць сацыяльную з'яву ў… 35 Стаўленне (attitude), пазіцыя, якую абірае індывід у дачыненні да нейкае з'явы, паводзінаў і г.д.; стаўленне з увагі на абсалютныя вартасці (ultimate-value atittude),… 36 Страта (strata), група індывідаў, якая займае пэўнае становішча ў сістэме сацыяльнай стратыфікацыі; пласт грамадства. 37 Стратыфікацыя, сацыяльная стратыфікацыя (stratification, social stratification), герархічная арганізацыя сацыяльных групаў у грамадстве; у структурным функцыяналізме - адна з чатырох падсістэмаў… 38 Структуралізм (structuralism), кірунак у філасофіі, сацыялогіі, псіхааналізе і літаратуразнаўстве, прыхільнікі якога ставяць за мэту вылучыць у вывучанай імі з'яве… 39 Структура, сацыяльная структура (structure, social structure), будова грамадства, грамадская герархія. 40 Структурацыя (structuration), працэс утварэння і ўсталявання структураў (інстытуцыяў); працэс, процілеглы дэструктурацыі.