Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
ва  вв  вг  вд  ве  вз  ви  вк  вм  вн  во  вп  вр  вс  вт  вх  вч  вы  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 


На ваш запыт знойдзена 132 артыкулы

  1. Вагон и маленькая тележка — Куча й горба, мех і торба = Куча і горбачка = Мех і кайстра = Два вазы і цэбар  
  2. Валиться с ног — Кулём падаць = З капылоў далоў = Не чуць ні рук, ні ног = Хоць ногі на плечы бяры = Ледзьве ногі перастаўляць  
  3. Валять дурака (бездельничать) — Вуглы абціраць = Вераб'ям фігі даваць (дулі паказваць) = Сабак сцерагчы  
  4. Валять дурака (притворяться глупым) — Дурня строіць = Дурня паказваць = Дурня клеіць  
  5. Ваша взяла — Ваша ўзяло  
  6. Вверх тормашками — Дагары нагамі = Дагары дрыкам = Дагары дном = Стром галавою = Потырч галавою = Сторч (стоць) галавою  
  7. В гости со своим самоваром не ходят — У студню вады не ліюць, а ў лес дроў не вязуць = У крыніцу не носяць вадзіцу  
  8. В два счета — Як бачыш (як бач) = Адным скокам = Хутчэй ад ведзьмінага піва  
  9. В двух шагах — Крок ступіць = Каля бока = Пад носам  
  10. В добрый час — Дай, Божа, у добры час пачаць = Зачынайма ў божы час (як у людзей, так і ў нас) = У добры час, пане Апанас  
  11. Век долог - всем полон — Век звекаваць - усяго спазнаць = На год сем прыгод, а на вяку - без ліку = Трапіцца на вяку варыць капусту і ў гляку = Здараецца на вяку і па спіне і па баку = На вяку, як на палосцы-шнурку, усяго трапляецца - і кукалю, і пшаніцы = На вяку ўсяго трапіцца = Жывучы, усяго давядзецца  
  12. Век живи, век учись — Што жывем, то вучымся = Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца (налучыцца) = Колькі робіш, столькі вучыся  
  13. Велика Федора, да дура — Вырас пад неба, а дурань як трэба = Байбусам вырас, ды розуму не вынес = Да званіцы падняўся, а без розуму застаўся = Рост чалавечы, а розум авечы  
  14. Вертеться как белка в колесе — Кідацца як рыба ў вадзе = Круціцца як у коле вада = Круціцца як у віры = Круціцца як трэска ў палонцы  
  15. Веселиться напропалую — На пакацістую гуляць = На ўсе застаўкі туляць  
  16. Весна красна цветами, а осень - плодами — Багата вясна кветкамі, а восень палеткамі = Вясна кветкамі багата, а восень з пірагамі ў хату  
  17. Ветер свистит в карманах — Кішэнь без дна = У галаве шуміць, шуміць, а ў кішэнях ціха, ціха = Па шэлегу луста, але й шэлега пуста  
  18. Ветром шатает — З ветру валіцца = Вецер са сцежкі здзімае = Хоць калочкам падапры = Дрыгавіца ў нагах = Хоць з ветрам пусці  
  19. Взбрело в голову — У галаву ўроілася (зайшло) = У каўтуне закруціла = У галаве закруціла = Каўтун завіў  
  20. Взялся за гуж - не говори, что не дюж — Узяўшыся за гуж, не кажы, што нядуж = Калі ўлез у дугу, не кажы «не магу» = Калі даўся запрэгчы, то дайся й паганяць  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008