Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
да  дв  де  дл  дн  до  др  ду  ды  
 
Старонкі:  1  2  3  4  
 


На ваш запыт знойдзена 70 артыкулаў

  1. Давать голову на отсечение — Руку (рукі) на адцён даваць = Галаву (руку) на страценне даваць = Рукі па локаць даваць адцяць = Родам і плодам клясціся  
  2. Давать на чай — Гасцінца даваць  
  3. Давать (задавать) стрекача — Лататы даваць = Хадала даваць = Дзеркача (дзерака) даваць = Цягу даваць  
  4. Дал слово - крепись, а не дал - держись — Слова давай, дык яго і трымай = Што сказаў, тое святое = Будзь свайму слову гаспадар  
  5. Даром и чирей не сядет, а все прежде почешется — Дарма хадзіць - ногі адбіць = Дарэмна і каза не спела = Каза ваўку дарма не скача = Дарма і каза цераз плот не скача = Дармавога нічога на свеце няма  
  6. Даст бог день - даст и пищу — Дасць Бог дзень - дасць і спажытак = Дасць Бог хлеба - дасць і да хлеба = Даў Бог стан - дасць і жупан  
  7. Дать березовой каши (сильно избить) — Лазы даць = Кія ўсыпаць = Дубца даць (ўліць) = Пугі ўліць = Кулакамі пачаставаць  
  8. Дать дуба — Старчом стаць = Душою рыгнуць = Бараду задзерці = І кокашы задзерці = Жаба цыцкі дала  
  9. Дать маху — Пудла даць = Не на тую нагу бот надзець = Схібіць = Спудлаваць  
  10. Дать повольку — Лейцы папусціць = Папуску даць = Патолю даць = Распусціць як дзедаву (цыганскую) пугу  
  11. Дать по шее — Каўнер (каўняра) памацаць = Па шыі накласці = У каўнер наўскладаць (налажыць) = Па карку заехаць = Каўша даць  
  12. Дать прикурить — Гароху засыпаць (троху) = Па пер'і даць = Салёнкі даць = Лупакоў надаваць  
  13. Дать (задать) жару (отругать, наказать) — Пытлю даць = Зыра даць = Лазні даць = Фаеру даць = Лупня (лупцаха) даць  
  14. Дать (сунуть) барашка в бумажке (дать взятку) — Руку застраміць (заскабіць) = У лапу даць = Цюку ў руку  
  15. Дают - бери, бранят - беги — Калі вераць, не бажыся, калі б'юць, не прасіся = Што кажуць - рабі, што даюць - бяры (еш) = Не ймуць веры - не бажыся, а б'юць - не маліся = Хоць няшмат даюць - бяры, хоць недалёка шлюць - не йдзі  
  16. Два сапога пара — Абое рабое = Роўны з роўнага цешыцца = Адзін аднаго (адзін другога) не перацягне = Які ехаў, такі (такую) стрэў  
  17. Двое дерутся - третий в выигрыше — Дзе двух зваду вядзе, там трэці крадзс = Дзе двох сварыцца, там трэці карыстаецца = Дзе двух б'юцца, там трэці карыстае = Тады багатыя рады, калі ў бедных пайшлі звады  
  18. Двум смертям не бывать, а одной не миновать — Што будзе, то будзе, а дзве смерці не будзе = Не бываюць дзве смерці, а раз трэба памерці = Раз радзіла маці, раз трэба паміраці = Калі павесяць, дык не ўтопяць = Два разы не паміраць, а раз давядзецца = Адна казе смерць  
  19. Делай дело не спеша, была бы слава хороша — Не глядзі, каб скора, а глядзі, каб добра = Скора каты робяцца, ды сляпыя родзяцца = Што хутка робіцца, то сляпое родзіцца = Завіхайся, але не спяшайся  
  20. Делать из мухи слона — З камара каня рабіць = З блыхі (з мухі) вала рабіць = З ветру вяроўку віць = Раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля = Скажы на кепаць, а даложаць на локаць = Байка з камара вырасце на вала  

Старонкі:  1  2  3  4  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008