Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
иб  ив  иг  ид  из  ик  ил  им  ин  ис  ит  их  ищ  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 42 артыкулы

  1. И был таков — Схапіў хатуль - дый быў патуль = Даганяй ветру ў полі = Толькі і чулі  
  2. Иван не помнящий родства — Іван-бязродзіч = Бязродзіч = Іван той няпомнік  
  3. И волки сыты, и овцы целы — І козы сытыя, і сена цэлае = І воўк сыты, і козы цэлыя = І Бога не гнявіць, і чорту дагадзіць  
  4. И вся музыка — І скрыпкі ў торбу = Дуды ў мех і квіта = Дуды ў мех і па ўсіх танцах  
  5. И в ус (себе) не дуть — Не дбаць і не шманаць = Не гнуцца й не вярнуцца = Як нічога ніякага  
  6. Иголку некуда просунуть — Носа не ўбіць = Шпількі не ўваткнуць = Голкаю няма дзе ткнуць (голкі не ўваткнеш) = Пальца прабіць не можна  
  7. Играть в прятки — У хованкі гуляць  
  8. Играть со смертью в жмурки — Галаву пад абух падстаўляць = На нож (на ражон, на бадавень) лезці  
  9. И дело с концом — І дуды вобземлю = Ужо і па клёцках = Дый годзе  
  10. Идти своим чередом — Сваім парадкам ісці = Сваім ладам ісці  
  11. Идти (плестись) нога за ногу — Не сваімі нагамі ісці = Як назаўтра трэба = Шоры цягнуць = Ісці як на паншчыну (як з могілак, як нявывалака) = Цягнуцца як смоўж (як нуда, як гад па зямлі) = Ідзе як за сабою воз цягне = Ідзе нібы спіць  
  12. Извиваться ужом (изворачиваться) — Круціцца як вуж у вілах = Выкручвацца як вуж (як уюн) = Выпінацца (выкручвацца, круціцца) як скурат на агні = Выкручвацца як цыган на кірмашы  
  13. Из грязи да в князи — Як з пана пан, то аддасць валы, а як з мужыка пан, то здзярэ пасталы = Як з мужыка зробіцца пан, то колам галавы не дастаць = Не дай Бог з гною пірог, а з мужыка пан = Не дай Бог свінні рог, а мужыку панства = Сто коп не грошы, мужык не пан  
  14. Из молодых да ранний — Малады, але спелы = Малады верабей, ды спрытны = Малое шчанё, а гаўкае  
  15. Изо всех сил — Як дух = На ўсе жылы = З цэлай моцы = Што моцы = Як моц-сіла = Як з шыбеніцы сарваўся = Як чорт з пісьмом  
  16. Из огня да в полымя — З агню ды ў прысак (ў полымя) = З гаручага ды ў балючае = З пекла ды ў агонь = З холаду ў мароз = З дажджу пад рыну = Ад воўка ўцякаўшы, на мядзведзя наскочыў = Уцякаў ад пана, а трапіў да войта = Ад бяды ўцёк, ды ў гора трапіў  
  17. Из одного теста — Чэрці адной шэрсці = Бліны-ляпешкі з аднае дзежкі  
  18. Изо дня в день — Дзень пры дні = Што ў Бога дзень = Па што дзень = Дзень у дзень = Кожнага дня  
  19. Из первых рук — Праз першыя рукі  
  20. Из песни слова не выкинешь — З песні слова не выкідаюць: як спяваюць, так спяваюць = З мора вады не выбераш, з песні слова не выкінеш = З мора вады не выліць, з песні слова не выкінуць = З песні слова не выкінеш, а плачучы рота не паправіш  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008