 |
На ваш запыт знойдзена 28 артыкулаў
-
Лакомый кусок — Ласы (смачны) кавалак = Надны (панадны) кавалак
-
Лаптем щи хлебать (о некультурном, неотесанном человеке) — Аборай хлеб кроіць = Вяроўкаю хлеб рэзаць
-
Легок на помине — Пра цыгана гамана, а ён і тут = Мы пра цыганку, а яна на ганку (а яна за клямку) = Пра воўка памоўка, а ён на парог = Пра каго звоняць, таго чэрці гоняць
-
Легок (скор) на ногу — Хуткі на хаду = Лёгкі на ногі = Хуткі (шпаркі) як стронга = Шпаркі як бліскаўка (як маланка, як бліскавіца)
-
Лежать на боку — Лежні спраўляць = Бакі аціраць = Халадкі аціраць = Крыцаю ляжаць
-
Лезть в петлю — На шыбеніцу спяшацца = Сіло шукаць = У вяроўку лезці = Засіляцца
-
Лезть из кожи вон — Са скуры вылузвацца (выпінацца) = Са скуры лупіцца (прэгчыся)
-
Лезть на глаза — Лезці як дым у вочы = Смалою (смаліцаю) лезці ў вочы = Гадам у вочы скакаць = У вочы вязацца
-
Лентяй за дело - мозоль на тело — Як прывык да ляносці, то ад працы баляць косці = Як з мілым пастаяць, то ручанькі не баляць = Людзі жыта жаць, а ў нас мазалі баляць = Гультай за работу - мазоль за руку = У няўмекі рукі калекі
-
Лес рубят - щепки летят — Дзе дровы сякуць, там трэскі лятуць = Дзе п'юць, там і льюць = Дзе чубы трашчаць, там і пэйсы ляцяць
-
Летами ушел, да умом не дошел — Барада па пояс, а розуму ні на волас = Век зжыў, а розуму не нажыў = Галава пасівела, а розуму не набрала = Ужо сівы, а ў галаве пуста = Стары, а дурны
-
Лечь в душу — К сэрцу прыпасці = У вока ўпасці
-
Либо дождик, либо снег, либо будет, либо нет — Ці цот, ці лішка, ці Лявон, ці Грышка = Або сяк, або так, або блін, або праснак
-
Лить (проливать) слезы — Плачма плакаць = Бярозаю (як бяроза) ліцца = Слязьмі душыцца = Плачам душыцца = Слёзы ліць
-
Лиха беда начало — Цяжка пачаць, ды лёгка канчаць = Найцяжэй, пакуль з месца = Як ёсць пачатак, будзс й канчатак = Без зачатку і канца не было б = Без падпалу дровы не гараць
-
Лоб широк, да ума мало — Галава з лубку, а розуму з бубку = Лоб вялікі, ды мазгоў мала = Галава бы кацёл, а розуму няма = Вялікая галава, ды малы розум = Галава вялікая, ды пустая = Лоб што лапата, ды розуму небагата
-
Ловить рыбу в мутной воде — У каламуце рыбу лавіць = У муце шчупакоў (рыбу) лавіць
-
Ложка дегтя портит бочку меда — Кропля смуроду псуе гарнец мёду
-
Ложь не живуща, вранью короткий век — Хлусня як алей - выйдзе наверх = Хлуслівага лягчэй злавіць, як кульгавага
-
Ломиться в открытую дверь — За пусты мех біцца = За пустое карыта сварыцца = Адамкнёныя дзверы адмыкаць
|
 |