Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
 
Старонкі:  1  2  
 


На ваш запыт знойдзена 38 артыкулаў

  1. Маковой росинки во рту не было — Ні расінкі ні каліва ў роце = У роце не расілася = Расы ў роце не было = І росачкі ў губе не было = Макулінкі (расіначкі) ў роце не было = Не піўшы не еўшы  
  2. Маленькая собачка до старости щенок — Маленькі сабачка да веку шчаня (цюцька) = Маленькі сабачка ў шчанюках састарэўся  
  3. Маленький, да удаленький — Хоць маленькі, але ўдаленькі = Хоць малая, ды ўвішная = Хоць караткаваты, ды вузлаваты = Хоць малы, ды вялікаму лапці падпляце = Невялікая мурашка, а горы капае = Маленькая кулька мядзведзя валіць  
  4. Мал золотник, да дорог — Конік маленькі, але даражэнькі = Талер маленькі, а даражэнькі = Маленькі, ды залаценькі = Грош маленькі, ды вялікія справы робць  
  5. Мал мала меньше — Адзін пад адным = Пад адзін струп = Адно аднаго не нясе  
  6. Малые дети - малая печаль, большие дети - большая печаль — Малыя дзеткі - малыя і бедкі = Малыя дзеці - галава баліць, вырастуць - сэрца = Малыя дзеці - рукі баляць, вялікія - сэрца баліць = Малыя дзеці - малы клопат, большыя дзеці - большы клопат  
  7. Маменькин сынок — Сынок-пестунок = Бабін дурань = Мамін дурань  
  8. Марать руки — Рукі паганіць (паскудзіць)  
  9. Мастер на все руки — Рукі на ўсе штукі = Штукар на ўсякія штукі = Усё гарыць у руках = З рукамі = І шавец, і кравец, і каваль, і стругаль  
  10. Медведя не убил, а шкуру запродал — Мядзведзь у лесе, а ён скуру прапіў (а скура прададзеная) = Яшчэ не злавіў, а ўжо скубе = Жарабя ў мяху, а ўжо хамут шыюць = Рэчкі не пераплыў, а панчохі ўжо сушыць = Калі мядзведзь у лесе, то скуры не дзяруць  
  11. Медвежий угол — Глухі закутак  
  12. Между молотом и наковальней — Між молата і кавадла = Паміж ліха і гора (паміж ліханька і горанька)  
  13. Мели, Емеля, твоя неделя — Мялі, васпане, пакуль язык не прыстане = Мялі, Апанас, цяпер твой час = Мялі, крывая, твая радавая = Мялі, Іване, дакуль ветру стане  
  14. Менять шило на мыло — Дуплятае на прабітае мяняць = Гаршчок на гліну мяняць  
  15. Менять (променять) кукушку на ястреба — Быка на індыка мяняць (змяняць) = Галубку на саву мяняць  
  16. Мерить на свой аршин — На свой капыл мераць = На сваю мерку мераць  
  17. Мертвым (мертвецким) сном (спать) — Хоць зубы выберы (павырывай) = Як нежывы = Як забіты = Як маку наеўшыся = Як пасля маку = Як п'яны  
  18. Метать громы и молнии — Перуноў даваць = Фаеру даваць  
  19. Милое дело — Любата  
  20. Милые бранятся - только тешатся — Хто каго любіць, той таго чубіць = Хто любіцца, той чубіцца = Хто каго кахае, той таго й чапае  

Старонкі:  1  2  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008